https://bel.sputnik.by/20230405/azaranka-prablasya--18-fnalu-tensnaga-turnru--zsha-1074029507.html
Азаранка прабілася ў 1/8 фіналу тэніснага турніру ў ЗША
Азаранка прабілася ў 1/8 фіналу тэніснага турніру ў ЗША
Sputnik Беларусь
Беларуская спартсменка пачала спаборніцкую гонку з другога круга, атрымаўшы на кортах Чарльстана ў сераду першую перамогу. 05.04.2023, Sputnik Беларусь
2023-04-05T09:51+0300
2023-04-05T09:51+0300
2023-04-05T09:52+0300
спорт
у свеце
вікторыя азаранка
зша
тэніс
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/01/11/1071252337_0:0:2746:1546_1920x0_80_0_0_519ec1366ab718b1125ec50b6434410e.jpg
МІНСК, 5 кра – Sputnik. Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (№18 у рэйтынгу WTA) адолела ў другім крузе турніру ў амерыканскім Чарльстане сваю саперніцу з ЗША Слоан Стывенс (50) і прабілася ў наступную стадыю, паведамляе Sputnik.Беларуска пачала турнір са стадыі 1/16 фіналу. Першы сэт Азаранка прайграла, але затым сабралася і не пакінула саперніцы ніводнага шансу – 3:6, 6:3, 6:2. Сустрэча доўжылася больш за дзве гадзіны.У наступным крузе беларуска ў чацвер згуляе супраць расіянкі Ганны Калінскай (70).Турнір у Чарльстане працягнецца па 9 красавіка, яго прызавы фонд складае больш за 780 тысяч долараў ЗША.Раней на старце спаборніцтваў выбыла яшчэ адна прадстаўніца Беларусі – Аляксандра Сасновіч (49), якая прайграла амерыканцы Соф'і Кенін.Без СабаленкіУ Чарльстане павінна была выступаць і Арына Сабаленка (2), але яна знялася з тэніснага турніру.У сваіх сацсетках беларуска напісала, што яна вельмі хацела згуляць перад балельшчыкамі і чакала гэтага дня, але ўдзельнічаць у турніры не зможа, бо атрымала траўму.Нядаўна Сабаленка завяршыла выступленне ў 1/4 фіналу спаборніцтваў катэгорыі WTA-1000 у Маямі. Яна па выніках двух сэтаў прайграла румынцы Саране Кырсце (51 WTA).Бягучы сезон нядрэнна пачаўся для беларускай спартсменкі. Сабаленка выйграла шэраг прэстыжных турніраў, што дазволіла ёй узняцца на другую пазіцыю ў сусветным рэйтынгу. Сярод перамог у бягучым сезоне – чэмпіёнства на Australian Open 2023. Таксама беларуска прабілася ў фінал турніру серыі "Мастэрс" у амерыканскім Індыян-Уэлсе.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
зша
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/01/11/1071252337_15:0:2746:2048_1920x0_80_0_0_6219cad22391bb84edf9c3fb88bf743b.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спорт, у свеце, вікторыя азаранка, зша, тэніс, навіны
спорт, у свеце, вікторыя азаранка, зша, тэніс, навіны
Азаранка прабілася ў 1/8 фіналу тэніснага турніру ў ЗША
09:51 05.04.2023 (абноўлена: 09:52 05.04.2023) Беларуская спартсменка пачала спаборніцкую гонку з другога круга, атрымаўшы на кортах Чарльстана ў сераду першую перамогу.
МІНСК, 5 кра – Sputnik. Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (№18 у рэйтынгу WTA) адолела ў другім крузе турніру ў амерыканскім Чарльстане сваю саперніцу з ЗША Слоан Стывенс (50) і прабілася ў наступную стадыю, паведамляе Sputnik.
Беларуска пачала турнір са стадыі 1/16 фіналу. Першы сэт Азаранка прайграла, але затым сабралася і не пакінула саперніцы ніводнага шансу – 3:6, 6:3, 6:2. Сустрэча доўжылася больш за дзве гадзіны.
У наступным крузе беларуска ў чацвер згуляе супраць расіянкі Ганны Калінскай (70).
Турнір у Чарльстане працягнецца па 9 красавіка, яго прызавы фонд складае больш за 780 тысяч долараў ЗША.
Раней на старце спаборніцтваў выбыла яшчэ адна прадстаўніца Беларусі – Аляксандра Сасновіч (49), якая прайграла амерыканцы Соф'і Кенін.
У Чарльстане павінна была выступаць і Арына Сабаленка (2), але яна знялася з тэніснага турніру.
У сваіх сацсетках беларуска напісала, што яна вельмі хацела згуляць перад балельшчыкамі і чакала гэтага дня, але ўдзельнічаць у турніры не зможа, бо атрымала траўму.
Нядаўна Сабаленка завяршыла выступленне ў 1/4 фіналу спаборніцтваў катэгорыі WTA-1000 у Маямі. Яна па выніках двух сэтаў прайграла румынцы Саране Кырсце (51 WTA).
Бягучы сезон нядрэнна пачаўся для беларускай спартсменкі. Сабаленка выйграла шэраг прэстыжных турніраў, што дазволіла ёй узняцца на другую пазіцыю ў сусветным рэйтынгу. Сярод перамог у бягучым сезоне – чэмпіёнства на Australian Open 2023. Таксама беларуска прабілася ў фінал турніру серыі "Мастэрс" у амерыканскім Індыян-Уэлсе.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Беларускія дзюдаісты заваявалі пяць медалёў на турніры ў Хабараўску