Беларускія дзюдаісты заваявалі пяць медалёў на турніры ў Хабараўску
© БФДБеларускія дзюдаісты заваявалі пяць медалёў на турніры ў Хабараўску
© БФД
Падпісацца
Трэнерскі штаб беларускай зборнай робіць упор на маладое пакаленне, дапамагаюць рыхтавацца і расійскія дзюдаісты.
МІНСК, 3 кра – Sputnik. Беларускія спартсмены заваявалі два сярэбраныя і тры бронзавыя медалі на турніры па дзюдо памяці Васіля Ашчэпкава ў Хабараўску, паведамілі ў Беларускай федэрацыі дзюдо.
Сярод беларусак сярэбранай узнагародай адзначылася Ульяна Мінянкова (вагавая катэгорыя 57 кілаграмаў).
Таксама на другую прыступку п’едэстала гонару ўзнімалася Ксенія Даніловіч (52). Яна Макрэцкая (63 кг) і Дар’я Канцавая (звыш 70 кг) сталі трэцімі.
А вось у мужчын адзначыўся бронзавым медалём толькі Ягор Кухарэнка (звыш 100).
У спаборніцтвах прынялі ўдзел звыш 400 спартсменаў з Беларусі, Расіі, Арменіі, Манголіі, Таджыкістана, Ізраіля, Індыі і Сербіі.
Што з Алімпіядай?
Беларусы спадзяюцца, што на Гульнях у Парыжы ім выступіць удасца, зараз федэрацыя рэспублікі знаходзіцца ў пастаянным кантакце з Міжнароднай федэрацыяй дзюдо.
Галоўны трэнер нацкаманды Андрэй Казусёнак распавёў Sputnik, што падрыхтоўка да Гульняў ідзе поўным ходам.
"Трэба адбірацца на Алімпіяду, рабяты губляюць рэйтынгі вельмі хутка, калі моцна пацягнем з выступленнямі, то шансаў трапіць у Парыж становіцца ўсё менш. Пакуль жа, улічваючы запал рабят, калі пачнём адбірацца на Гульні зараз, то пуцёвак у Парыж будзе больш, чым у мінулым цыкле", - дадаў ён.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Лукашэнка пракаменціраваў рашэнне МАК па беларусах
Каманды з Беларусі і Расіі не могуць удзельнічаць у спаборніцтвах – МАК
Мішусцін расказаў, як трэба развіваць спорт ва ўмовах абмежаванняў Захаду
Баскаў назваў баязліўцамі чыноўнікаў ІІХФ, якія адхілілі Беларусь
У IBU гатовы абмяркоўваць вяртанне беларусаў, але час для гэтага не прыйшоў