https://bel.sputnik.by/20230406/lukashenka-prapanava-sabrats-usyu-yadzernuyu-zbroyu--znshchyts-1074093345.html
Лукашэнка прапанаваў сабраць усю ядзерную зброю і знішчыць
Лукашэнка прапанаваў сабраць усю ядзерную зброю і знішчыць
Sputnik Беларусь
У адказ на заяву Макрона аб тым, што адна краіна не можа размяшчаць ядзерную зброю ў іншай, прэзідэнт Беларусі сказаў, што ЗША трэба выводзіць такую зброю з... 06.04.2023, Sputnik Беларусь
2023-04-06T15:24+0300
2023-04-06T15:24+0300
2023-04-06T15:26+0300
саюзная дзяржава
беларусь
расія
вышэйшы дзяржаўны савет
ядзерная зброя
бяспека
палітыка
аляксандр лукашэнка
навіны
ядзерная зброя ў беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/04/16/1062212184_0:182:3273:2023_1920x0_80_0_0_5b4ad8e0ea5a7e9fcfc5c1688ee8996a.jpg
МІНСК, 6 кра – Sputnik. Балбатаць языком, як прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон, могуць усе, заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.Раней прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін паведаміў, што ў Беларусі будзе размешчана расійская тактычная зброя. У сваю чаргу дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч адзначыў, што ў рэспубліцы ведаюць, як абыходзіцца з ядзернай зброяй."Галоўнае – у якой якасці і як правільна іх (ядзерныя зарады - Sputnik) выкарыстоўваць. А выкарыстоўваць мы ведаем, як. І ці трэба іх будзе выкарыстоўваць... Думаю, што не дойдзе да выкарыстання", - сказаў Вальфовіч.Намеснік кіраўніка МЗС Расіі Сяргей Рабкоў адзначыў наконт гэтага, што Захад павінен рэальна ўспрымаць тое, што адбываецца, і не правакаваць Маскву."Нашы праціўнікі проста павінны рэальна ўспрымаць тое, што вакол іх адбываецца. Не ісці на эскалацыю, не правакаваць нас, таму, што справа можа скончыцца такімі паваротамі, пра якія цяпер, у прынцыпе, гаварыць можна пакуль што толькі гіпатэтычна", - сказаў дыпламат.Па словах прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуцін, РФ не перадае Беларусі ядзерную зброю, а робіць тое, што раней рабілі ЗША. Ён звярнуў увагу, што амерыканцы "вучаць іх (саюзнікаў - Sputnik) экіпажы, іх лётчыкаў выкарыстоўваць пры неабходнасці гэты від узбраенняў". Як запэўніў Пуцін, будаўніцтва сховішча для тактычнай ядзернай зброі ў рэспубліцы скончыцца 1 ліпеня.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
беларусь
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/04/16/1062212184_248:0:2977:2047_1920x0_80_0_0_8541bbdd4b7af7879d3aae77ec0e43a7.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, беларусь, расія, вышэйшы дзяржаўны савет, ядзерная зброя, бяспека, палітыка, аляксандр лукашэнка, навіны
саюзная дзяржава, беларусь, расія, вышэйшы дзяржаўны савет, ядзерная зброя, бяспека, палітыка, аляксандр лукашэнка, навіны
Лукашэнка прапанаваў сабраць усю ядзерную зброю і знішчыць
15:24 06.04.2023 (абноўлена: 15:26 06.04.2023) У адказ на заяву Макрона аб тым, што адна краіна не можа размяшчаць ядзерную зброю ў іншай, прэзідэнт Беларусі сказаў, што ЗША трэба выводзіць такую зброю з іншых дзяржаў.
МІНСК, 6 кра – Sputnik. Балбатаць языком, як прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон, могуць усе, заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
"Я з ім (прэзідэнтам Францыі - Sputnik) згодзен, таму трэба выводзіць усю ядзерную зброю амерыканцам з пяці ці шасці краін, дзе яна размешчана. І кропка. Я наогул у гэтых адносінах радыкал. Я лічу, што ядзерную зброю трэба на працягу літаральна некаторага часу звесці ў адну кучу і знішчыць… А пакуль мы робім так, як робяць яны", - сказаў прэзідэнт у інтэрв’ю тэлеканалу "Россия".
Раней прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін паведаміў, што ў Беларусі будзе размешчана расійская тактычная зброя. У сваю чаргу дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч адзначыў, што ў рэспубліцы ведаюць, як абыходзіцца з ядзернай зброяй.
"Галоўнае – у якой якасці і як правільна іх (ядзерныя зарады - Sputnik) выкарыстоўваць. А выкарыстоўваць мы ведаем, як. І ці трэба іх будзе выкарыстоўваць... Думаю, што не дойдзе да выкарыстання", - сказаў Вальфовіч.
Намеснік кіраўніка МЗС Расіі Сяргей Рабкоў адзначыў наконт гэтага, што Захад павінен рэальна ўспрымаць тое, што адбываецца, і не правакаваць Маскву.
"Нашы праціўнікі проста павінны рэальна ўспрымаць тое, што вакол іх адбываецца. Не ісці на эскалацыю, не правакаваць нас, таму, што справа можа скончыцца такімі паваротамі, пра якія цяпер, у прынцыпе, гаварыць можна пакуль што толькі гіпатэтычна", - сказаў дыпламат.
Па словах прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуцін, РФ не перадае Беларусі ядзерную зброю, а робіць тое, што раней рабілі ЗША. Ён звярнуў увагу, што амерыканцы "вучаць іх (саюзнікаў - Sputnik) экіпажы, іх лётчыкаў выкарыстоўваць пры неабходнасці гэты від узбраенняў". Як запэўніў Пуцін, будаўніцтва сховішча для тактычнай ядзернай зброі ў рэспубліцы скончыцца 1 ліпеня.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Беларусь атрымала "Искандер", які можа
выкарыстоўваць ракеты ў ядзерным выкананні – Шайгу
Для танга патрэбны двое: Лаўроў аб гатоўнасці Расіі
знізіць ядзерныя рызыкі