https://bel.sputnik.by/20230406/putsn-rasya--belarus-vyrashats-nyazgodnenyya-pytann-na-vds-1074100905.html
Пуцін: Расія і Беларусь вырашаць няўзгодненыя пытанні на ВДС
Пуцін: Расія і Беларусь вырашаць няўзгодненыя пытанні на ВДС
Sputnik Беларусь
Расійскі прэзідэнт запэўніў, што ўрады і парламенты дзвюх краін актыўна папрацавалі і падрыхтавалі сустрэчу ўдзельнікаў Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы. 06.04.2023, Sputnik Беларусь
2023-04-06T16:13+0300
2023-04-06T16:13+0300
2024-04-02T10:03+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
беларусь
расія
уладзімір пуцін
палітыка
эканоміка
навіны
вышэйшы дзяржаўны савет
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103655/96/1036559611_0:0:3000:1688_1920x0_80_0_0_8259f4756787daaee9dd361ccb0c4e53.jpg
МІНСК, 6 кра – Sputnik. Удзельнікі пасяджэння Вышэйшага дзяржаўнага савета (ВДС) Саюзнай дзяржавы сабраліся пераважна для таго, каб зафіксаваць вынікі праведзенай работы, заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.У пасяджэнні ВДС удзельнічае прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, які прыбыў у Маскву напярэдадні, 5 красавіка. У той дзень прайшлі перагаворы лідараў дзвюх краін. Іх зносіны зацягнуліся далёка за поўнач.Паводле слоў Лукашэнкі, гэта былі "фундаментальныя перагаворы". На іх абмяркоўваліся пытанні "закрытага характару". У тым ліку, яны датычыліся бяспекі, развіцця ваенна-прамысловага комплексу і абароны.На ВДС 6 красавіка прыбыў таксама прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка. Ён станоўча ацаніў той факт, што Мінск і Масква зафіксавалі цану на газ на тры гады.ВДС – гэта вышэйшы орган Саюзнай дзяржавы. Туды ўваходзяць прэзідэнты, прэм’ер-міністры, спікеры парламентаў. Гэты орган, напрыклад, зацвярджае саюзны бюджэт, а таксама вырашае іншыя прынцыповыя пытанні інтэграцыйнага аб’яднання.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
беларусь
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103655/96/1036559611_202:0:2865:1997_1920x0_80_0_0_a92308f3c6bd88b6f3d8667ffc2d2d1a.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, беларусь, расія, уладзімір пуцін, палітыка, эканоміка, навіны , вышэйшы дзяржаўны савет
саюзная дзяржава, беларусь, расія, уладзімір пуцін, палітыка, эканоміка, навіны , вышэйшы дзяржаўны савет
Пуцін: Расія і Беларусь вырашаць няўзгодненыя пытанні на ВДС
16:13 06.04.2023 (абноўлена: 10:03 02.04.2024) Расійскі прэзідэнт запэўніў, што ўрады і парламенты дзвюх краін актыўна папрацавалі і падрыхтавалі сустрэчу ўдзельнікаў Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы.
МІНСК, 6 кра – Sputnik. Удзельнікі пасяджэння Вышэйшага дзяржаўнага савета (ВДС) Саюзнай дзяржавы сабраліся пераважна для таго, каб зафіксаваць вынікі праведзенай работы, заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.
"Урады і парламенты актыўна папрацавалі, падрыхтаваўшы нашу сённяшнюю сустрэчу… Калі і будуць нейкія пытанні, да гэтага часу яшчэ не ўзгодненыя, хоць я такіх не бачу, але калі нешта ўзнікне падчас жывых зносін і рэальнай працы, то мы, безумоўна, як гэта і заўсёды было ў практыцы нашай сумеснай дзейнасці, узгоднім і знойдзем прымальныя для абодвух бакоў рашэнні", - адзначыў Пуцін.
У пасяджэнні ВДС удзельнічае прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, які прыбыў у Маскву напярэдадні, 5 красавіка. У той дзень прайшлі перагаворы лідараў дзвюх краін. Іх зносіны зацягнуліся далёка за поўнач.
Паводле слоў Лукашэнкі, гэта былі "фундаментальныя перагаворы". На іх абмяркоўваліся пытанні "закрытага характару". У тым ліку, яны датычыліся бяспекі, развіцця ваенна-прамысловага комплексу і абароны.
На ВДС 6 красавіка прыбыў таксама прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка. Ён станоўча ацаніў той факт, што Мінск і Масква зафіксавалі цану на газ на тры гады.
ВДС – гэта вышэйшы орган Саюзнай дзяржавы. Туды ўваходзяць прэзідэнты, прэм’ер-міністры, спікеры парламентаў. Гэты орган, напрыклад, зацвярджае саюзны бюджэт, а таксама вырашае іншыя прынцыповыя пытанні інтэграцыйнага аб’яднання.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Лукашэнка выказаўся аб неабходнасці
стварыць саюзны медыяхолдынг