https://bel.sputnik.by/20230408/belaruskuyu-latsnku--naymennyakh-geagrafchnykh-abekta-admyanl-1074059727.html
Беларускую лацінку ў найменнях геаграфічных аб’ектаў адмянілі
Беларускую лацінку ў найменнях геаграфічных аб’ектаў адмянілі
Sputnik Беларусь
Новы дакумент дазваляе выкарыстоўваць пры перакладзе тапоніма алфавіт канкрэтнай замежнай мовы, на якую трэба перадаць гэтую назву, а не ўніверсальную... 08.04.2023, Sputnik Беларусь
2023-04-08T14:52+0300
2023-04-08T14:52+0300
2023-04-08T14:52+0300
беларуская мова
руская мова
замежная мова
грамадства
у беларусі
беларусь
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104422/62/1044226228_1:0:1199:674_1920x0_80_0_0_51cda2ba7004901bdf6cdafca1ffcb0b.jpg
МІНСК, 8 кра – Sputnik. Лацінка з надрадковымі дыякрытычнымі знакамі скасавана ў Беларусі як асноўны варыянт транслітарацыі тапонімаў, вынікае з афіцыйна апублікаванай пастановы Дзяржкаммаёмасці Беларусі.Дакумент адмяняе старую інструкцыю па транслітарацыі геаграфічных назваў літарамі лацінскага алфавіта, якая была прынята ў 2000 годзе, а затым мянялася ў 2006 і 2007 гадах. Новая інструкцыя пачала дзейнічаць з 5 красавіка.Цяпер прынцыпы транслітарацыі набліжаны да класічнай лацінскай арфаграфіі, тады як ранейшыя правілы абапіраліся на традыцыю заходнеславянскіх і ўсходнебалтыйскіх моў. Папярэдні варыянт адрозніваўся тым, што выкарыстоўваліся лацінскія літары з дыякрытычнымі (надрадковымі) знакамі. Да прыкладу, кірылічная "ж" перадавалася як "ž".Таксама ў новай рэдакцыі не падкрэсліваецца, што літара "г" у беларускай мае на ўвазе заднемоўны гук. У лацінскай версіі яе будуць перадаваць як "g", а не "h". Літара "ў" перадаецца як "w", а не "ǔ".Акрамя таго, у новых правілах ёсць і беларускі афіцыйны варыянт транслітарацыі тапонімаў на лацінскі алфавіт з рускай мовы. Прычым, калі пераклад беларускіх тапонімаў робіцца для міжнароднага карыстання, то для транслітарацыі бяруць выключна беларускамоўны варыянт.Новаўвядзенне правіл і ў тым, што можна транслітарыраваць па інструкцыі. Але, калі трэба перавесці геаграфічную назву на пэўную мову, то выкарыстоўваюцца менавіта алфавіт гэтай мовы і правілы, устаноўленыя дзяржавамі, якія карыстаюцца гэтай мовай.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104422/62/1044226228_150:0:1049:674_1920x0_80_0_0_0e4dde88d29e3183760fe44a24b94a2b.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
беларуская мова, руская мова, замежная мова, грамадства, у беларусі, беларусь, навіны
беларуская мова, руская мова, замежная мова, грамадства, у беларусі, беларусь, навіны
Беларускую лацінку ў найменнях геаграфічных аб’ектаў адмянілі
Новы дакумент дазваляе выкарыстоўваць пры перакладзе тапоніма алфавіт канкрэтнай замежнай мовы, на якую трэба перадаць гэтую назву, а не ўніверсальную нацыянальную лацінку.
МІНСК, 8 кра – Sputnik. Лацінка з надрадковымі дыякрытычнымі знакамі скасавана ў Беларусі як асноўны варыянт транслітарацыі тапонімаў, вынікае з афіцыйна апублікаванай пастановы Дзяржкаммаёмасці Беларусі.
Дакумент адмяняе старую інструкцыю па транслітарацыі геаграфічных назваў літарамі лацінскага алфавіта, якая была прынята ў 2000 годзе, а затым мянялася ў 2006 і 2007 гадах. Новая інструкцыя пачала дзейнічаць з 5 красавіка.
Цяпер прынцыпы транслітарацыі набліжаны да класічнай лацінскай арфаграфіі, тады як ранейшыя правілы абапіраліся на традыцыю заходнеславянскіх і ўсходнебалтыйскіх моў. Папярэдні варыянт адрозніваўся тым, што выкарыстоўваліся лацінскія літары з дыякрытычнымі (надрадковымі) знакамі. Да прыкладу, кірылічная "ж" перадавалася як "ž".
Таксама ў новай рэдакцыі не падкрэсліваецца, што літара "г" у беларускай мае на ўвазе заднемоўны гук. У лацінскай версіі яе будуць перадаваць як "g", а не "h". Літара "ў" перадаецца як "w", а не "ǔ".
Акрамя таго, у новых правілах ёсць і беларускі афіцыйны варыянт транслітарацыі тапонімаў на лацінскі алфавіт з рускай мовы. Прычым, калі пераклад беларускіх тапонімаў робіцца для міжнароднага карыстання, то для транслітарацыі бяруць выключна беларускамоўны варыянт.
Новаўвядзенне правіл і ў тым, што можна транслітарыраваць па інструкцыі. Але, калі трэба перавесці геаграфічную назву на пэўную мову, то выкарыстоўваюцца менавіта алфавіт гэтай мовы і правілы, устаноўленыя дзяржавамі, якія карыстаюцца гэтай мовай.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Палякоў: "Фуд Сити" ў Маскве
можна назваць "Пищеградом"Бружмель або фатэль: адгадайце
значэнне беларускіх слоў