https://bel.sputnik.by/20230409/belarusa-na-myazhy-paprosyats-adkazats-na-pytann-belstata-1074061639.html
Беларусаў на мяжы папросяць адказаць на пытанні Белстата
Беларусаў на мяжы папросяць адказаць на пытанні Белстата
Sputnik Беларусь
Выбарачнае абследаванне фізічных асоб, якія перасякаюць дзяржаўную мяжу, будзе праводзіцца ананімна і добраахвотна, узяць удзел у апытанні змогуць толькі... 09.04.2023, Sputnik Беларусь
2023-04-09T10:54+0300
2023-04-09T10:54+0300
2023-04-09T10:54+0300
белстат
пастанова
мяжа
грамадзяне
грамадства
апытанне
у беларусі
беларусь
тавар
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/03/1f/1061733249_0:94:1800:1107_1920x0_80_0_0_9665ff3065633b4297e674a8b000b276.jpg
МІНСК, 9 кра – Sputnik. Беларусаў на мяжы папросяць прайсці анкетаванне і адказаць на некалькі пытанняў, пастанову аб гэтым прыняў Белстат.Нацыянальны статыстычны камітэт зацвердзіў інструкцыю па арганізацыі і правядзенні выбарачнага абследавання фізічных асоб у аўтадарожных пунктах пропуску праз дзяржмяжу. Сутнасць яе ў тым, каб вывучыць структуру неарганізаванага ўвозу і вывазу тавараў фізічнымі асобамі і накіраванасць патокаў міжнароднага турызму.Абследаванне будзе праводзіцца на мяжы Беларусі з краінамі ЕС, а таксама з Украінай. Напрыклад, на беларуска-польскай мяжы гэта пагранпераходы "Бераставіца", "Брэст", "Брузгі", "Дамачава", "Пясчатка" (цяпер з гэтых пунктаў пропуску працуе толькі адзін – "Брэст").На мяжы з Літвой апытанне будуць праводзіць у "Беняконях", "Каменным Логу", "Катлоўцы" і "Прывалцы".На мяжы з Латвіяй – ва "Урбанах" і "Грыгароўшчыне". На мяжы з Украінай – у "Новай Гуце", "Новай Рудні" і "Макранах".Адзначаецца, што выбарачнае абследаванне правядуць "на прынцыпах ананімнага і добраахвотнага ўдзелу фізічных асоб, якія дасягнулі 18-гадовага ўзросту і перасякаюць дзяржаўную мяжу".Анкетаванне будуць праводзіць органы дзяржаўнай статыстыкі і працаўнікі мытнай службы. Яго плануецца арганізоўваць толькі два разы на год у другім і чацвёртым кварталах. Даты і час правядзення абследавання вызначаюцца па ўзгадненні паміж Белстатам і ДМК.Пастанова набыла моц з 6 красавіка 2023 года.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/03/1f/1061733249_100:0:1700:1200_1920x0_80_0_0_f6c46001e8cd88e76acaeafc50d366ca.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
белстат, пастанова, мяжа, грамадзяне, грамадства, апытанне, у беларусі, беларусь, тавар, навіны
белстат, пастанова, мяжа, грамадзяне, грамадства, апытанне, у беларусі, беларусь, тавар, навіны
Беларусаў на мяжы папросяць адказаць на пытанні Белстата
Выбарачнае абследаванне фізічных асоб, якія перасякаюць дзяржаўную мяжу, будзе праводзіцца ананімна і добраахвотна, узяць удзел у апытанні змогуць толькі паўналетнія грамадзяне.
МІНСК, 9 кра – Sputnik. Беларусаў на мяжы папросяць прайсці анкетаванне і адказаць на некалькі пытанняў, пастанову аб гэтым прыняў Белстат.
Нацыянальны статыстычны камітэт зацвердзіў інструкцыю па арганізацыі і правядзенні выбарачнага абследавання фізічных асоб у аўтадарожных пунктах пропуску праз дзяржмяжу. Сутнасць яе ў тым, каб вывучыць структуру неарганізаванага ўвозу і вывазу тавараў фізічнымі асобамі і накіраванасць патокаў міжнароднага турызму.
Абследаванне будзе праводзіцца на мяжы Беларусі з краінамі ЕС, а таксама з Украінай. Напрыклад, на беларуска-польскай мяжы гэта пагранпераходы "Бераставіца", "Брэст", "Брузгі", "Дамачава", "Пясчатка" (цяпер з гэтых пунктаў пропуску працуе толькі адзін – "Брэст").
На мяжы з Літвой апытанне будуць праводзіць у "Беняконях", "Каменным Логу", "Катлоўцы" і "Прывалцы".
На мяжы з Латвіяй – ва "Урбанах" і "Грыгароўшчыне". На мяжы з Украінай – у "Новай Гуце", "Новай Рудні" і "Макранах".
Адзначаецца, што выбарачнае абследаванне правядуць "на прынцыпах ананімнага і добраахвотнага ўдзелу фізічных асоб, якія дасягнулі 18-гадовага ўзросту і перасякаюць дзяржаўную мяжу".
Анкетаванне будуць праводзіць органы дзяржаўнай статыстыкі і працаўнікі мытнай службы. Яго плануецца арганізоўваць толькі два разы на год у другім і чацвёртым кварталах. Даты і час правядзення абследавання вызначаюцца па ўзгадненні паміж Белстатам і ДМК.
Пастанова набыла моц з 6 красавіка 2023 года.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь ДПК: больш за 100 тыс грамадзян суседніх краін ЕС
прыехалі па бязвізе ў гэтым годзе
Больш за
дзве тысячы фур чакаюць уезд у краіны Еўрасаюза – ДПК