https://bel.sputnik.by/20230330/bolsh-za-dzve-tysyachy-fur-chakayuts-uezd-u-krany-erasayuza--dpk-1073808358.html
Больш за дзве тысячы фур чакаюць уезд у краіны Еўрасаюза – ДПК
Больш за дзве тысячы фур чакаюць уезд у краіны Еўрасаюза – ДПК
Sputnik Беларусь
Чароды чэрг фур і легкавікоў на мяжы Беларусі з краінамі Еўрасаюза ўжо даўно не рэдкасць, менш яны не становяцца. 30.03.2023, Sputnik Беларусь
2023-03-30T11:54+0300
2023-03-30T11:54+0300
2023-03-30T11:57+0300
дпк беларусі
фуры
мяжа
мяжа беларусі і польшчы
польшча
літва
навіны
у беларусі
беларусь
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/03/02/1060988456_0:153:3098:1896_1920x0_80_0_0_e590608a940706183fef844bc8462ebc.jpg
МІНСК, 30 сак – Sputnik. Сумежныя кантрольныя службы не выконваюць норму пропуску вялікагрузаў, уезду ў дзяржавы Еўрасаюза чакаюць ужо больш за дзве тысячы фур, паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце Беларусі.У ведамстве падкрэслілі, што сумежныя кантрольныя службы ў сярэднім афармляюць толькі 60% аўто ад нормы, нягледзячы на напружаную сітуацыю на мяжы.Самы загружаны пункт пропуску – "Кукурыкі" (з беларускага боку "Казловічы"), там стаяць 1 000 машын. За мінулыя 24 гадзіны палякі прынялі 60% вялікагрузаў ад нормы пропуску.Не лепш справы ідуць і на літоўскім кірунку. Там у афармленні фур фіксуюцца затрымкі ў пунктах пропуску "Лаварышкес" ("Катлоўка"), "Мядзінінкай" ("Каменны Лог"), "Шальчынінкай" ("Беняконі") і "Райгардас" ("Прывалка"). Літоўцы аформілі за мінулыя 24 гадзіны ў сярэднім 38% вялікагрузаў ад нормы. Усяго ўезду ў ЕС на гэтым напрамку чакаюць звыш тысячы фур.Што тычыцца латвійскай мяжы, то ў пункце "Патэрніекі" ("Грыгароўшчына") у краіны Еўрасаюза чакаюць сваёй чаргі больш за 100 машын.Няпроста трапіць у дзяржавы ЕС і на легкавіку, найбольш загружаны маршрут праходзіць праз польскі пункт пропуску "Цярэспаль" ("Брэст"). Сумежны бок прапусціў усяго 31% аўто ад нарматыву.Закрыццё межУлады Польшчы 10 лютага ў аднабаковым парадку закрылі пункт пропуску "Баброўнікі". У выніку на беларуска-польскай мяжы застаўся працаваць толькі адзін пункт пропуску для фур ("Кукурыкі" – "Казловічы") і адзін для легкавушак ("Цярэспаль" – "Брэст"). Акрамя таго, Варшава забараніла ездзіць праз "Кукурыкі" вялікагрузам, не зарэгістраваным у дзяржавах Еўрасаюза.Не засталася ў баку абмежаванняў і Літва, якая адмовілася выконваць дамоўленасці з Беларуссю далей аб бесперабойным пропуску транспарта. Акрамя таго, быў зачынены пункт пропуску для грузавых цягнікоў на мяжы Беларусі і Літвы.Кіраўнік беларускага ўрада Раман Галоўчанка 17 лютага падпісаў пастанову, паводле якой фурам з Польшчы можна ўязджаць у краіну толькі праз беларуска-польскі ўчастак мяжы. Дарога праз Літву і Латвію ім зачынена.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
польшча
літва
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/03/02/1060988456_184:0:2915:2048_1920x0_80_0_0_fc21600530a946c13b9b559ba162e569.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
дпк беларусі, фуры, мяжа, мяжа беларусі і польшчы, польшча, літва, навіны , у беларусі, беларусь, у свеце, еўрасавет, аўто
дпк беларусі, фуры, мяжа, мяжа беларусі і польшчы, польшча, літва, навіны , у беларусі, беларусь, у свеце, еўрасавет, аўто
Больш за дзве тысячы фур чакаюць уезд у краіны Еўрасаюза – ДПК
11:54 30.03.2023 (абноўлена: 11:57 30.03.2023) Чароды чэрг фур і легкавікоў на мяжы Беларусі з краінамі Еўрасаюза ўжо даўно не рэдкасць, менш яны не становяцца.
МІНСК, 30 сак – Sputnik. Сумежныя кантрольныя службы не выконваюць норму пропуску вялікагрузаў, уезду ў дзяржавы Еўрасаюза чакаюць ужо больш за дзве тысячы фур, паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце Беларусі.
У ведамстве падкрэслілі, што сумежныя кантрольныя службы ў сярэднім афармляюць толькі 60% аўто ад нормы, нягледзячы на напружаную сітуацыю на мяжы.
Самы загружаны пункт пропуску – "Кукурыкі" (з беларускага боку "Казловічы"), там стаяць 1 000 машын. За мінулыя 24 гадзіны палякі прынялі 60% вялікагрузаў ад нормы пропуску.
Не лепш справы ідуць і на літоўскім кірунку. Там у афармленні фур фіксуюцца затрымкі ў пунктах пропуску "Лаварышкес" ("Катлоўка"), "Мядзінінкай" ("Каменны Лог"), "Шальчынінкай" ("Беняконі") і "Райгардас" ("Прывалка"). Літоўцы аформілі за мінулыя 24 гадзіны ў сярэднім 38% вялікагрузаў ад нормы. Усяго ўезду ў ЕС на гэтым напрамку чакаюць звыш тысячы фур.
Што тычыцца латвійскай мяжы, то ў пункце "Патэрніекі" ("Грыгароўшчына") у краіны Еўрасаюза чакаюць сваёй чаргі больш за 100 машын.
Няпроста трапіць у дзяржавы ЕС і на легкавіку, найбольш загружаны маршрут праходзіць праз польскі пункт пропуску "Цярэспаль" ("Брэст"). Сумежны бок прапусціў усяго 31% аўто ад нарматыву.
Улады Польшчы 10 лютага ў аднабаковым парадку закрылі пункт пропуску "Баброўнікі". У выніку на беларуска-польскай мяжы застаўся працаваць толькі адзін пункт пропуску для фур ("Кукурыкі" – "Казловічы") і адзін для легкавушак ("Цярэспаль" – "Брэст"). Акрамя таго, Варшава забараніла ездзіць праз "Кукурыкі" вялікагрузам, не зарэгістраваным у дзяржавах Еўрасаюза.
Не засталася ў баку абмежаванняў і Літва, якая адмовілася выконваць дамоўленасці з Беларуссю далей аб бесперабойным пропуску транспарта. Акрамя таго, быў зачынены пункт пропуску для грузавых цягнікоў на мяжы Беларусі і Літвы.
Кіраўнік беларускага ўрада Раман Галоўчанка 17 лютага падпісаў пастанову, паводле якой фурам з Польшчы можна ўязджаць у краіну толькі праз беларуска-польскі ўчастак мяжы. Дарога праз Літву і Латвію ім зачынена.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь