https://bel.sputnik.by/20230410/lukashenka-padpsa-ukaz-ab-tsenakh-na-lek-1074212590.html
Лукашэнка падпісаў указ аб цэнах на лекі
Лукашэнка падпісаў указ аб цэнах на лекі
Sputnik Беларусь
Дакументам адноўлена рэгістрацыя гранічных адпускных цэн вытворцаў на медыкаменты, якія рэалізуюцца на тэрыторыі краіны. 10.04.2023, Sputnik Беларусь
2023-04-10T17:09+0300
2023-04-10T17:09+0300
2023-04-10T17:09+0300
аляксандр лукашэнка
указ
цэны і кошты
лекі
міністэрства аховы здароўя рэспублікі беларусь
здароўе
грамадства
у беларусі
беларусь
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101333/28/1013332801_0:35:3072:1763_1920x0_80_0_0_87d27f3ca2c48ddf70a45d3f5df8b230.jpg
МІНСК, 10 кра – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў панядзелак падпісаў указ, згодна з якім у рэспубліцы адноўлена рэгістрацыя гранічных адпускных цэн вытворцаў на лекі, паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя.Гэты дакумент, удакладнілі там, вярнуў у дзеянне ўказ ад 22 жніўня 2018 года "Аб рэгістрацыі цэн на лекавыя сродкі", які быў прыпынены ў красавіку 2020-га.Прадугледжваецца, што ў якасці прэпаратаў параўнання, у залежнасці ад умоў, выступяць лекавыя сродкі з аналагічным гандлёвым найменнем, якія прадаюцца на рынках іншых краін."Так званае знешняе рэферэнтнае цэнаўтварэнне. Або лекавыя прэпараты з такім жа міжнародным непатэнтаваным найменнем (дзеючым рэчывам), прадстаўленыя на рынку Рэспублікі Беларусь – унутранае рэферэнтнае цэнаўтварэнне", - растлумачылі ў беларускім ведамстве.Там удакладнілі, што такі падыход будзе садзейнічаць павышэнню эфектыўнасці кантролю за цэнамі на лекі, якія вырабляюцца як у Беларусі, так і за мяжой, што рэалізуюцца на тэрыторыі рэспублікі. Акрамя таго, гэта дасць магчымасць прыйсці да "больш справядлівага ўзроўню цэн на лекавыя прэпараты", дадалі ў Міністэрстве аховы здароўя.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101333/28/1013332801_308:0:3039:2048_1920x0_80_0_0_4bc516f72fa08f9e98025071ec526c81.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, указ, цэны і кошты, лекі, міністэрства аховы здароўя рэспублікі беларусь, здароўе, грамадства, у беларусі, беларусь, навіны
аляксандр лукашэнка, указ, цэны і кошты, лекі, міністэрства аховы здароўя рэспублікі беларусь, здароўе, грамадства, у беларусі, беларусь, навіны
Лукашэнка падпісаў указ аб цэнах на лекі
Дакументам адноўлена рэгістрацыя гранічных адпускных цэн вытворцаў на медыкаменты, якія рэалізуюцца на тэрыторыі краіны.
МІНСК, 10 кра – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў панядзелак падпісаў указ, згодна з якім у рэспубліцы адноўлена рэгістрацыя гранічных адпускных цэн вытворцаў на лекі, паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя.
Гэты дакумент, удакладнілі там, вярнуў у дзеянне ўказ ад 22 жніўня 2018 года "Аб рэгістрацыі цэн на лекавыя сродкі", які быў прыпынены ў красавіку 2020-га.
"У адпаведнасці з прынятым указам урадам на працягу 3 месяцаў будзе вызначаны пералік лекавых прэпаратаў, адносна якіх будзе ажыццяўляцца рэгістрацыя цэн. Таксама будзе вызначаны парадак рэгістрацыі гэтых цэн, пры гэтым асноўным крытэрыем будзе параўнанне цаны канкрэтнага лекавага прэпарату з цэнамі на прэпараты параўнання", - гаворыцца ў паведамленні ў Telegram-канале Міністэрства аховы здароўя.
Прадугледжваецца, што ў якасці прэпаратаў параўнання, у залежнасці ад умоў, выступяць лекавыя сродкі з аналагічным гандлёвым найменнем, якія прадаюцца на рынках іншых краін.
"Так званае знешняе рэферэнтнае цэнаўтварэнне. Або лекавыя прэпараты з такім жа міжнародным непатэнтаваным найменнем (дзеючым рэчывам), прадстаўленыя на рынку Рэспублікі Беларусь – унутранае рэферэнтнае цэнаўтварэнне", - растлумачылі ў беларускім ведамстве.
Там удакладнілі, што такі падыход будзе садзейнічаць павышэнню эфектыўнасці кантролю за цэнамі на лекі, якія вырабляюцца як у Беларусі, так і за мяжой, што рэалізуюцца на тэрыторыі рэспублікі. Акрамя таго, гэта дасць магчымасць прыйсці да "больш справядлівага ўзроўню цэн на лекавыя прэпараты", дадалі ў Міністэрстве аховы здароўя.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Імпарт медтэхнікі хочуць замясціць праз вытворчасці ў "Вялікім камені"
Беларускія і расійскія вучоныя хочуць
стварыць вакцыну ад туберкулёзу