https://bel.sputnik.by/20230412/supratsonk-konsulstva-ras-sustrenetstsa--kalon-sa-znyavolenay-sapegay-1074280881.html
Супрацоўнік консульства Расіі сустрэнецца ў калоніі са зняволенай Сапегай
Супрацоўнік консульства Расіі сустрэнецца ў калоніі са зняволенай Сапегай
Sputnik Беларусь
Расійскую грамадзянку асудзілі ў Беларусі на шэсць гадоў пазбаўлення волі, яна адбывае пакаранне ў Гомельскай жаночай калоніі. 12.04.2023, Sputnik Беларусь
2023-04-12T10:16+0300
2023-04-12T10:16+0300
2023-04-12T10:16+0300
сафія сапега
пасольства рф у беларусі
у беларусі
беларусь
навіны
пратэсты пасля выбараў у беларусі
злачынства
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/03/1c/1061645500_0:163:1157:814_1920x0_80_0_0_7c116635b9d793d0d1a0dbbfe6f6bd3b.jpg
МІНСК, 12 кра – Sputnik. Беларускі бок узгадніў візіт супрацоўніка консульскага аддзела пасольства Расіі ў папраўчую калонію ў Гомельскай вобласці, дзе знаходзіцца асуджаная Соф’я Сапега, пра гэта паведамляе РІА Навіны са спасылкай на МЗС РФ.У знешнепалітычным ведамстве адзначылі, што пасольства Расіі ў Мінску самым уважлівым чынам сочыць за лёсам Сапегі і знаходзіцца на сувязі з яе сваякамі і адвакатамі. Акрамя таго, супрацоўнікі перыядычна наведваюць асуджаную па месцы адбывання ёю пакарання і аказваюць ёй неабходныя консульскія паслугі.Цяпер беларускі бок узгадніў чарговы візіт.Перавод у расійскую калоніюРаней з’явілася інфармацыя аб тым, што Сапега можа вярнуцца ў Расію. Маці дзяўчыны і яе біялагічны бацька звярнуліся з хадайніцтвам аб яе пераводзе ў Расію ў Мінюст РФ. І Сапега, і беларускі бок далі на гэта згоду.Раней адвакат Сапегі паведаміў, што працэдура яе перадачы ў Расію запушчана. Ён удакладніў, што хадайніцтва аб пераводзе Сапегі пададзена ў расійскі Мінюст, але ніякіх канкрэтных тэрмінаў не абазначыў.Затрыманне СапегіНагадаем, што Сафію Сапегу знялі з самалёта ў Мінску, калі яна і адміністратар прызнанага ў Беларусі экстрэмісцкім Telegram-канала NEXTA Раман Пратасевіч ляцелі з Афінаў у Вільнюс. Борт зрабіў вымушаную пасадку ў мінскім аэрапорце з-за паведамлення аб бомбе.Пара была затрымана. У дачыненні да Пратасевіча ўзбуджана крымінальная справа па больш як 10 артыкулах Крымінальнага кодэкса Беларусі, над ім ідзе суд.Сапега, якая вяла прызнаны ў Беларусі экстрэмісцкім Telegram-канал "Чорная кніга Беларусі", атрымала 6 гадоў пазбаўлення волі за тое, што зліла ў сетку даныя соцень сілавікоў, пракурораў, журналістаў. Суд над ёй праходзіў у Гродне ў закрытым рэжыме. Яна прызнала віну і супрацоўнічала са следствам.У сакавіку КДБ унёс яе ў тэрарыстычны спісак.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/03/1c/1061645500_43:0:1128:814_1920x0_80_0_0_9dda83728a8ec67daa4f3d6ce2a78777.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
сафія сапега, пасольства рф у беларусі, у беларусі, беларусь, навіны , пратэсты пасля выбараў у беларусі, злачынства
сафія сапега, пасольства рф у беларусі, у беларусі, беларусь, навіны , пратэсты пасля выбараў у беларусі, злачынства
Супрацоўнік консульства Расіі сустрэнецца ў калоніі са зняволенай Сапегай
Расійскую грамадзянку асудзілі ў Беларусі на шэсць гадоў пазбаўлення волі, яна адбывае пакаранне ў Гомельскай жаночай калоніі.
МІНСК, 12 кра – Sputnik. Беларускі бок узгадніў візіт супрацоўніка консульскага аддзела пасольства Расіі ў папраўчую калонію ў Гомельскай вобласці, дзе знаходзіцца асуджаная Соф’я Сапега, пра гэта паведамляе
РІА Навіны са спасылкай на МЗС РФ.
У знешнепалітычным ведамстве адзначылі, што пасольства Расіі ў Мінску самым уважлівым чынам сочыць за лёсам Сапегі і знаходзіцца на сувязі з яе сваякамі і адвакатамі. Акрамя таго, супрацоўнікі перыядычна наведваюць асуджаную па месцы адбывання ёю пакарання і аказваюць ёй неабходныя консульскія паслугі.
Цяпер беларускі бок узгадніў чарговы візіт.
Перавод у расійскую калонію
Раней з’явілася інфармацыя аб тым, што Сапега можа вярнуцца ў Расію. Маці дзяўчыны і яе біялагічны бацька звярнуліся з хадайніцтвам аб яе пераводзе ў Расію ў Мінюст РФ. І Сапега, і беларускі бок далі на гэта згоду.
Раней адвакат Сапегі паведаміў, што працэдура яе перадачы ў Расію запушчана. Ён удакладніў, што хадайніцтва аб пераводзе Сапегі пададзена ў расійскі Мінюст, але ніякіх канкрэтных тэрмінаў не абазначыў.
Нагадаем, што Сафію Сапегу знялі з самалёта ў Мінску, калі яна і адміністратар прызнанага ў Беларусі экстрэмісцкім Telegram-канала NEXTA Раман Пратасевіч ляцелі з Афінаў у Вільнюс. Борт зрабіў вымушаную пасадку ў мінскім аэрапорце з-за паведамлення аб бомбе.
Пара была затрымана. У дачыненні да Пратасевіча ўзбуджана крымінальная справа па больш як 10 артыкулах Крымінальнага кодэкса Беларусі, над ім ідзе суд.
Сапега, якая вяла прызнаны ў Беларусі экстрэмісцкім Telegram-канал "Чорная кніга Беларусі", атрымала 6 гадоў пазбаўлення волі за тое, што зліла ў сетку даныя соцень сілавікоў, пракурораў, журналістаў. Суд над ёй праходзіў у Гродне ў закрытым рэжыме. Яна прызнала віну і супрацоўнічала са следствам.
У сакавіку КДБ унёс яе ў тэрарыстычны спісак.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"