https://bel.sputnik.by/20230413/dze-khocha-adpachyts-mnstr-sportu--turyzmu-belarus-1074339632.html
Дзе хоча адпачыць міністр спорту і турызму Беларусі
Дзе хоча адпачыць міністр спорту і турызму Беларусі
Sputnik Беларусь
Кіраўнік Мінспорту ўрачыста адкрыў у Мінску выставу "Адпачынак", дзе асноўныя замежныя госці ў гэтым годзе – расіяне. 13.04.2023, Sputnik Беларусь
2023-04-13T13:06+0300
2023-04-13T13:06+0300
2023-04-13T13:06+0300
саюзная дзяржава
турызм
выстава
у беларусі
беларусь
грамадства
навіны
мінск
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/04/15/1062200033_0:180:961:720_1920x0_80_0_0_ad8679a1277d826fba5aa92ac89b257d.jpg
МІНСК, 13 кра – Sputnik. Кіраўнік Мінспорту і турызму Беларусі Сяргей Кавальчук хацеў бы наведаць Ніжні Ноўгарад, аб гэтым ён сам заявіў журналістам, адказваючы на пытанне Sputnik.Сяргей Кавальчук дадаў, што апошнім часам з Беларусі запушчаны новыя авіярэйсы і цягнікі ў розныя рэгіёны РФ.Паводле яго слоў, упершыню на турыстычнай выставе "Адпачынак" у Мінску так шырока прадстаўлены розныя расійскія напрамкі. Ёсць стэнды Цюменскай, Архангельскай, Кемераўскай і многіх іншых абласцей. Самы вялікі стэнд у Ніжагародскай вобласці – гэта генеральны партнёр выставы. А ўсяго прадстаўлены 11 рэгіёнаў РФ.Таксама нямала стэндаў беларускіх рэгіёнаў і асобных месцаў адпачынку: ад агра- да прамысловага турызму. Сяргей Кавальчук падкрэсліў, што акрамя нарошчвання супрацоўніцтва з Расіяй трэба развіваць унутраныя турпатокі. Ён запрасіў усіх беларусаў і жыхароў іншых краін наведаць Беларусь у часы правядзення ІІ Гульняў СНД (3-15 жніўня).Выстава "Адпачынак" арганізавана цэнтрам "БелЭкспа", Міністэрствам спорту і турызму, Нацыянальным агенцтвам па турызме Беларусі. Яна працягнецца да 15 красавіка.Акрамя беларускіх і расійскіх экспанентаў ёсць стэнды Узбекістана, Кубы, Балгарыі і іншых краін.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
беларусь
мінск
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/04/15/1062200033_0:0:961:720_1920x0_80_0_0_7955df1fb4ea94d1fe28bfb0e4dd662b.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, турызм, выстава, у беларусі, беларусь, грамадства, навіны , мінск
саюзная дзяржава, турызм, выстава, у беларусі, беларусь, грамадства, навіны , мінск
Дзе хоча адпачыць міністр спорту і турызму Беларусі
Кіраўнік Мінспорту ўрачыста адкрыў у Мінску выставу "Адпачынак", дзе асноўныя замежныя госці ў гэтым годзе – расіяне.
МІНСК, 13 кра – Sputnik. Кіраўнік Мінспорту і турызму Беларусі Сяргей Кавальчук хацеў бы наведаць Ніжні Ноўгарад, аб гэтым ён сам заявіў журналістам, адказваючы на пытанне Sputnik.
Сяргей Кавальчук дадаў, што апошнім часам з Беларусі запушчаны новыя авіярэйсы і цягнікі ў розныя рэгіёны РФ.
"Мы вельмі вялікую работу правялі ў плане нарошчвання транспартнага супрацоўніцтва", - падкрэсліў міністр.
Паводле яго слоў, упершыню на турыстычнай выставе "Адпачынак" у Мінску так шырока прадстаўлены розныя расійскія напрамкі. Ёсць стэнды Цюменскай, Архангельскай, Кемераўскай і многіх іншых абласцей. Самы вялікі стэнд у Ніжагародскай вобласці – гэта генеральны партнёр выставы. А ўсяго прадстаўлены 11 рэгіёнаў РФ.
Таксама нямала стэндаў беларускіх рэгіёнаў і асобных месцаў адпачынку: ад агра- да прамысловага турызму. Сяргей Кавальчук падкрэсліў, што акрамя нарошчвання супрацоўніцтва з Расіяй трэба развіваць унутраныя турпатокі. Ён запрасіў усіх беларусаў і жыхароў іншых краін наведаць Беларусь у часы правядзення ІІ Гульняў СНД (3-15 жніўня).
Выстава "Адпачынак" арганізавана цэнтрам "БелЭкспа", Міністэрствам спорту і турызму, Нацыянальным агенцтвам па турызме Беларусі. Яна працягнецца да 15 красавіка.
Акрамя беларускіх і расійскіх экспанентаў ёсць стэнды Узбекістана, Кубы, Балгарыі і іншых краін.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" БЧ прызначыла
новы цягнік Мінск – Архангельск і ўжо прадае білеты
З усмешкамі і падарункамі: першы
прамы рэйс з Уфы сустрэлі ў Мінску
Колькі працягнецца
забарона на палёты над Беларуссю – прагноз Еўракантролю