https://bel.sputnik.by/20230411/kolk-pratsyagnetstsa-zabarona-na-palty-nad-belarussyu--pragnoz-erakantrolyu-1074243414.html
Колькі працягнецца забарона на палёты над Беларуссю – прагноз Еўракантролю
Колькі працягнецца забарона на палёты над Беларуссю – прагноз Еўракантролю
Sputnik Беларусь
Авіяцыйная галіна да гэтага часу не аднавілася пасля пандэміі каронавіруса. 11.04.2023, Sputnik Беларусь
2023-04-11T12:57+0300
2023-04-11T12:57+0300
2023-04-11T12:57+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
беларусь
расія
забарона
палёт
авіяцыя
грамадства
турызм
у беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/05/1b/1047725468_0:6:3073:1734_1920x0_80_0_0_ca1b45a82ab8dc16e11cf496eb08bfa4.jpg
МІНСК, 11 кра – Sputnik. Еўрапейская арганізацыя па бяспецы паветранай навігацыі (Еўракантроль) падрыхтавала даклад, у якім змяшчаецца прагноз па галіне на 2023-2029 гады.Адзначаецца, што гэта абноўленая версія даклада, апублікаванага восенню 2022 года.У ім прааналізаваны стан галіны пасля пандэміі і з улікам правядзення расійскай ваеннай спецаперацыі ва Украіне.Спецыялісты канстатуюць, што авіяцыйная галіна да гэтага часу не аднавілася пасля пандэміі каронавіруса. У прыватнасці адзначаецца, што колькасць рэйсаў дапандэмійнага 2019 года можа быць дасягнута толькі да 2025 года. Пасля чаго, улічваючы рызыку высокай інфляцыі, росту цэн на нафту, экалагічныя праблемы, эксперты прагназіруюць некаторую стагнацыю.Адзін з фактараў, якія ўплываюць на стан галіны, – закрыццё для палётаў паветранай прасторы Беларусі, Малдовы, Расіі і Украіны. Эксперты зыходзяць з таго, што ён застанецца такім да канца перыяду, на які яны склалі прагноз, – гэта значыць да 2029 года.На найбліжэйшыя два гады ў цэлым эксперты прагназіруюць агульнае пагаршэнне эканамічнай сітуацыі, зніжэнне ВУП. Чакаецца, што рост цэн на энерганосьбіты і кошту жыцця ў цэлым паўплывае на попыт на палёты, а недахоп персаналу – на прапускную здольнасць авіякампаній і аэрапортаў, асабліва пры высокім попыце (лета).Закрытае неба БеларусіСамалёт кампаніі Ryanair, які рухаўся па маршруце Афіны-Вільнюс, экстрана прызямліўся ў Мінску 23 мая пасля паведамлення аб мініраванні борта, якое пазней не пацвердзілася.ЕС асудзіў такія дзеянні і ўвёў абмежаванні для палётаў еўрапейскіх авіякампаній над рэспублікай, таксама беларускім авіяперавозчыкам забаранілі выкарыстоўваць паветраную прастору над Еўропай і прызямляцца ў еўрапейскіх аэрапортах. Гэта абмежаванне дзейнічае да гэтага часу.Раней у інтэрв’ю Sputnik дырэктар беларускага дэпартамента па авіяцыі Арцём Сікорскі выказаў меркаванне, што нейкі час пасля апублікавання даклада ICAO забарона на палёты ў Еўропу захаваецца.Уплыў СВАПасля пачатку расійскай спецаперацыі ва Украіне Еўрасаюз увёў забарону на палёты расійскіх самалётаў над усёй яго тэрыторыяй.У сваю чаргу Расавіяцыя забараніла палёты над Расіяй без спецыяльнага дазволу самалётаў з 36 краін, у тым ліку з ЕС і Канады.Пасля пачатку СВА таксама фактычна закрыта паветраная прастора Украіны і Малдовы, часткова – Расіі (на поўдні) і Беларусі.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Viber і Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
беларусь
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/05/1b/1047725468_0:0:2731:2048_1920x0_80_0_0_3458ecf0b83e6f99d540fb9c2b4302d9.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, беларусь, расія, забарона, палёт, авіяцыя, грамадства, турызм, у беларусі, навіны
спецаперацыя, беларусь, расія, забарона, палёт, авіяцыя, грамадства, турызм, у беларусі, навіны
Колькі працягнецца забарона на палёты над Беларуссю – прагноз Еўракантролю
Авіяцыйная галіна да гэтага часу не аднавілася пасля пандэміі каронавіруса.
МІНСК, 11 кра – Sputnik. Еўрапейская арганізацыя па бяспецы паветранай навігацыі (Еўракантроль) падрыхтавала даклад, у якім змяшчаецца прагноз па галіне на 2023-2029 гады.
Адзначаецца, што гэта абноўленая версія даклада, апублікаванага восенню 2022 года.
У ім прааналізаваны стан галіны пасля пандэміі і з улікам правядзення расійскай ваеннай спецаперацыі ва Украіне.
Спецыялісты канстатуюць, што авіяцыйная галіна да гэтага часу не аднавілася пасля пандэміі каронавіруса. У прыватнасці адзначаецца, што колькасць рэйсаў дапандэмійнага 2019 года можа быць дасягнута толькі да 2025 года. Пасля чаго, улічваючы рызыку высокай інфляцыі, росту цэн на нафту, экалагічныя праблемы, эксперты прагназіруюць некаторую стагнацыю.
Адзін з фактараў, якія ўплываюць на стан галіны, – закрыццё для палётаў паветранай прасторы Беларусі, Малдовы, Расіі і Украіны. Эксперты зыходзяць з таго, што ён застанецца такім да канца перыяду, на які яны склалі прагноз, – гэта значыць да 2029 года.
На найбліжэйшыя два гады ў цэлым эксперты прагназіруюць агульнае пагаршэнне эканамічнай сітуацыі, зніжэнне ВУП. Чакаецца, што рост цэн на энерганосьбіты і кошту жыцця ў цэлым паўплывае на попыт на палёты, а недахоп персаналу – на прапускную здольнасць авіякампаній і аэрапортаў, асабліва пры высокім попыце (лета).
Самалёт кампаніі Ryanair, які рухаўся па маршруце Афіны-Вільнюс, экстрана прызямліўся ў Мінску 23 мая пасля паведамлення аб мініраванні борта, якое пазней не пацвердзілася.
ЕС асудзіў такія дзеянні і ўвёў абмежаванні для палётаў еўрапейскіх авіякампаній над рэспублікай, таксама беларускім авіяперавозчыкам забаранілі выкарыстоўваць паветраную прастору над Еўропай і прызямляцца ў еўрапейскіх аэрапортах. Гэта абмежаванне дзейнічае да гэтага часу.
Раней у інтэрв’ю Sputnik дырэктар беларускага дэпартамента па авіяцыі Арцём Сікорскі выказаў меркаванне, што нейкі час пасля апублікавання даклада ICAO забарона на палёты ў Еўропу захаваецца.
Пасля пачатку расійскай спецаперацыі ва Украіне Еўрасаюз увёў забарону на палёты расійскіх самалётаў над усёй яго тэрыторыяй.
У сваю чаргу Расавіяцыя забараніла палёты над Расіяй без спецыяльнага дазволу самалётаў з 36 краін, у тым ліку з ЕС і Канады.
Пасля пачатку СВА таксама фактычна закрыта паветраная прастора Украіны і Малдовы, часткова – Расіі (на поўдні) і Беларусі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Viber і Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Паміж Мінскам і Уфой з 6 сакавіка
аднавіліся прамыя авіязносіныICAO адхіліла рэзалюцыі Беларусі, якія асуджаюць "закрытае неба"