https://bel.sputnik.by/20230413/grupavyya-tury--sbr-planuyuts-arganzavats-z-belarus-1074351103.html
Групавыя туры ў Сібір плануюць арганізаваць з Беларусі
Групавыя туры ў Сібір плануюць арганізаваць з Беларусі
Sputnik Беларусь
Размова ідзе аб паездках на поўдзень Кузбаса – у субрэгіён Шорыя, дзе ў апошнія гады добра развіта інфраструктура для аматараў горных лыж. 13.04.2023, Sputnik Беларусь
2023-04-13T16:52+0300
2023-04-13T16:52+0300
2023-04-13T16:55+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
беларусь
расія
сібір
турызм
грамадства
навіны
кузбас
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/02/10/1072361126_0:0:3075:1730_1920x0_80_0_0_6dcd105b5c7b2b4c557bd54d5ea088d8.jpg
МІНСК, 13 кра – Sputnik. Кемераўская вобласць (Кузбас) мае намер прыцягваць турпатокі з Беларусі, паведаміў карэспандэнту Sputnik намеснік дырэктара Агенцтва па турызме Кузбаса Аляксандр Баранаў.У тым ліку, для гэтага ў мінулым годзе былі заключаны пагадненні з Нацыянальным агенцтвам па турызме Беларусі і дзяржаўнай кампаніяй "Беларустурыст".Па даных улад Кемераўскай вобласці, за мінулы зімовы сезон Кузбас наведалі 2 млн турыстаў. Асноўны напрамак – горны субрэгіён на поўдні вобласці – Шорыя. Таксама туды ездзяць у гарналыжныя туры. Дзякуючы клімату, катацца на схілах можна нават у маі.Ёсць і варыянты летняга турызму для аматараў дзікай прыроды. Напрыклад, гэта пешыя паходы па Кузнецкім Алатау (нагор’е на ўсходзе рэгіёна). Прапануюцца і сумешчаныя туры: Горная Шорыя, Горны Алтай, Хакасія і Тува.Як правіла, усе маршруты пачынаюцца з самага вялікага горада паўднёвай частцы вобласці – Новакузнецка. На дадзены момант туды пакуль што няма прамых авіярэйсаў з Мінска. Таму турыстам прапануюць лятаць праз Маскву ці Санкт-Пецярбург з перасадкай.Кузбас і БеларусьРаней Кузбас быў вядомы толькі як эканамічны партнёр Беларусі. Напрыклад, туды пастаўляюцца кар’ерныя самазвалы БелАЗ. У мінулым годзе ў горад Кісялеўск адправілі самазвал, які не мае аналагаў у свеце і працуе на прыродным газе.У апошні час Беларусь пачала развіваць супрацоўніцтва з гэтым сібірскім рэгіёнам у спартыўнай і іншых гуманітарных сферах. Не так даўно ў Кузбасе прайшлі II зімовыя Міжнародныя спартыўныя гульні "Дети Азии", на якую была дапушчана і беларуская каманда – 68 юных атлетаў.Яны заваявалі 11 медалёў: адзін залаты, пяць сярэбраных і пяць бронзавых. Найлепшы вынік паказала Паліна Сівец, якая ўзяла першае месца на канькабежных гонках (3 тыс метраў).Кузбас быў утвораны як самастойны рэгіён у 1943 годзе. У асноўным ён займае тэрыторыю Кузнецкага вугальнага басейна. Кемераўскую вобласць неаднаразова наведваў прэзідэнт НАК Беларусі Віктар Лукашэнка. У лютым ён пабываў там на гульнях "Дети Азии".Беларусь пастаўляе ў Кемераўскую вобласць не толькі БелАЗы, але і абсталяванне, прадукты харчавання і сельскагаспадарчую сыравіну. Кузбас традыцыйна прадае на экспарт вугаль, але ў 2022 годзе губернатар вобласці Сяргей Цывілёў заявіў, што ёсць планы паставак дзікаросаў на беларускі рынак.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Таксама на Sputnik:
беларусь
расія
сібір
кузбас
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/02/10/1072361126_0:0:2731:2048_1920x0_80_0_0_e313520b78eab2234c8b63d15fd6569c.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, беларусь, расія, сібір, турызм, грамадства, навіны , кузбас
саюзная дзяржава, беларусь, расія, сібір, турызм, грамадства, навіны , кузбас
Групавыя туры ў Сібір плануюць арганізаваць з Беларусі
16:52 13.04.2023 (абноўлена: 16:55 13.04.2023) Размова ідзе аб паездках на поўдзень Кузбаса – у субрэгіён Шорыя, дзе ў апошнія гады добра развіта інфраструктура для аматараў горных лыж.
МІНСК, 13 кра – Sputnik. Кемераўская вобласць (Кузбас) мае намер прыцягваць турпатокі з Беларусі, паведаміў карэспандэнту Sputnik намеснік дырэктара Агенцтва па турызме Кузбаса Аляксандр Баранаў.
"Мы плануем запусціць групавыя туры з Беларусі на нашыя гарналыжныя курорты", - распавёў прадстаўнік агенцтва.
У тым ліку, для гэтага ў мінулым годзе былі заключаны пагадненні з Нацыянальным агенцтвам па турызме Беларусі і дзяржаўнай кампаніяй "Беларустурыст".
Па даных улад Кемераўскай вобласці, за мінулы зімовы сезон Кузбас наведалі 2 млн турыстаў. Асноўны напрамак – горны субрэгіён на поўдні вобласці – Шорыя. Таксама туды ездзяць у гарналыжныя туры. Дзякуючы клімату, катацца на схілах можна нават у маі.
Ёсць і варыянты летняга турызму для аматараў дзікай прыроды. Напрыклад, гэта пешыя паходы па Кузнецкім Алатау (нагор’е на ўсходзе рэгіёна). Прапануюцца і сумешчаныя туры: Горная Шорыя, Горны Алтай, Хакасія і Тува.
Як правіла, усе маршруты пачынаюцца з самага вялікага горада паўднёвай частцы вобласці – Новакузнецка. На дадзены момант туды пакуль што няма прамых авіярэйсаў з Мінска. Таму турыстам прапануюць лятаць праз Маскву ці Санкт-Пецярбург з перасадкай.
Раней Кузбас быў вядомы толькі як эканамічны партнёр Беларусі. Напрыклад, туды пастаўляюцца кар’ерныя самазвалы БелАЗ. У мінулым годзе ў горад Кісялеўск адправілі самазвал, які не мае аналагаў у свеце і працуе на прыродным газе.
У апошні час Беларусь пачала развіваць супрацоўніцтва з гэтым сібірскім рэгіёнам у спартыўнай і іншых гуманітарных сферах. Не так даўно ў Кузбасе прайшлі II зімовыя Міжнародныя спартыўныя гульні "Дети Азии", на якую была дапушчана і беларуская каманда – 68 юных атлетаў.
Яны заваявалі 11 медалёў: адзін залаты, пяць сярэбраных і пяць бронзавых. Найлепшы вынік паказала Паліна Сівец, якая ўзяла першае месца на канькабежных гонках (3 тыс метраў).
Кузбас быў утвораны як самастойны рэгіён у 1943 годзе. У асноўным ён займае тэрыторыю Кузнецкага вугальнага басейна. Кемераўскую вобласць неаднаразова наведваў прэзідэнт НАК Беларусі Віктар Лукашэнка. У лютым ён пабываў там на гульнях "Дети Азии".
Беларусь пастаўляе ў Кемераўскую вобласць не толькі БелАЗы, але і абсталяванне, прадукты харчавання і сельскагаспадарчую сыравіну. Кузбас традыцыйна прадае на экспарт вугаль, але ў 2022 годзе губернатар вобласці Сяргей Цывілёў заявіў, што ёсць планы паставак дзікаросаў на беларускі рынак.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"