https://bel.sputnik.by/20230413/krank-mzs-vengry-raskaza-ab-supratsontstve-z-belarussyu-va-movakh-sanktsyy-1074327430.html
Кіраўнік МЗС Венгрыі расказаў аб супрацоўніцтве з Беларуссю ва ўмовах санкцый
Кіраўнік МЗС Венгрыі расказаў аб супрацоўніцтве з Беларуссю ва ўмовах санкцый
Sputnik Беларусь
Венгрыя і Беларусь плануюць наладзіць супрацоўніцтва ў такіх сферах, як энергетыка, сельская гаспадарка, машынабудаванне, фармацэўтыка, будаўніцтва, экалогія і... 13.04.2023, Sputnik Беларусь
2023-04-13T09:12+0300
2023-04-13T09:12+0300
2023-04-13T09:12+0300
петэр сіярта
беларусь
венгрыя
мзс
эканоміка
у свеце
навіны
санкцыі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/04/0d/1074325534_0:194:2951:1854_1920x0_80_0_0_e8f1490123c809ab2094156cae6e1872.jpg
МІНСК, 13 кра – Sputnik. Урады Беларусі і Венгрыі зробяць усё магчымае, каб эканамічнае ўзаемадзеянне ў тых галінах, якія не закрануты санкцыйнымі абмежаваннямі, было больш цесным, аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Венгрыі Петэр Сіярта.Так, Сіярта лічыць, што беларускія спецыялісты могуць падзяліцца з венгерскім бокам сваім вопытам работы з энергаблокамі АЭС, якія былі пабудаваны па тэхналогіі ВВЭР-1200.Таксама міністр падкрэсліў, што Беларусь для Венгрыі з’яўляецца "карэктным і надзейным" транзітным партнёрам, які забяспечвае бесперабойныя пастаўкі нафты па трубаправодзе "Дружба"."Другім напрамкам з’яўляецца сельская гаспадарка, і вялікія магчымасці для венгерскіх кампаній азначаюць тое, што наша краіна атрымала выключэнні з абмежаванняў на імпарт у Беларусь, таму пастаўкі птушкі і насення пастаянна ідуць", - сказаў Сіярта, яго словы прыводзіць агенцтва MTI.Кіраўнік венгерскага знешнепалітычнага ведамства таксама расказаў, што значная частка трактароў, якія працуюць на венгерскіх палях, беларускай вытворчасці.Паводле слоў Сіярта, Венгрыя таксама плануе пашырыць прысутнасць венгерскіх фармацэўтычных гігантаў Gedeon Richter і Egis у Беларусі.Акрамя таго, яшчэ дзвюма сферамі, дзе развіваецца венгерска-беларускае супрацоўніцтва, з’яўляюцца будаўніцтва і экалогія.Што да грузаперавозак, то, паводле слоў кіраўніка венгерскага МЗС, Будапешт і Мінск абмяняліся 6850 транспартнымі дазволамі для ажыццяўлення камерцыйных рэйсаў.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
беларусь
венгрыя
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/04/0d/1074325534_111:0:2842:2048_1920x0_80_0_0_554ee65131cc4d05f387ac3f94abc403.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
петэр сіярта, беларусь, венгрыя, мзс, эканоміка, у свеце, навіны , санкцыі
петэр сіярта, беларусь, венгрыя, мзс, эканоміка, у свеце, навіны , санкцыі
Кіраўнік МЗС Венгрыі расказаў аб супрацоўніцтве з Беларуссю ва ўмовах санкцый
Венгрыя і Беларусь плануюць наладзіць супрацоўніцтва ў такіх сферах, як энергетыка, сельская гаспадарка, машынабудаванне, фармацэўтыка, будаўніцтва, экалогія і грузаперавозкі.
МІНСК, 13 кра – Sputnik. Урады Беларусі і Венгрыі зробяць усё магчымае, каб эканамічнае ўзаемадзеянне ў тых галінах, якія не закрануты санкцыйнымі абмежаваннямі, было больш цесным, аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Венгрыі Петэр Сіярта.
Мэта Мінска і Будапешта – каб венгерскія і беларускія кампаніі, а таксама народы абедзвюх краін "маглі атрымаць з гэтага (супрацоўніцтва - Sputnik) максімальную карысць".
Так, Сіярта лічыць, што беларускія спецыялісты могуць падзяліцца з венгерскім бокам сваім вопытам работы з энергаблокамі АЭС, якія былі пабудаваны па тэхналогіі ВВЭР-1200.
Таксама міністр падкрэсліў, што Беларусь для Венгрыі з’яўляецца "карэктным і надзейным" транзітным партнёрам, які забяспечвае бесперабойныя пастаўкі нафты па трубаправодзе "Дружба".
"Другім напрамкам з’яўляецца сельская гаспадарка, і вялікія магчымасці для венгерскіх кампаній азначаюць тое, што наша краіна атрымала выключэнні з абмежаванняў на імпарт у Беларусь, таму пастаўкі птушкі і насення пастаянна ідуць", - сказаў Сіярта, яго словы прыводзіць агенцтва MTI.
Кіраўнік венгерскага знешнепалітычнага ведамства таксама расказаў, што значная частка трактароў, якія працуюць на венгерскіх палях, беларускай вытворчасці.
Паводле слоў Сіярта, Венгрыя таксама плануе пашырыць прысутнасць венгерскіх фармацэўтычных гігантаў Gedeon Richter і Egis у Беларусі.
Акрамя таго, яшчэ дзвюма сферамі, дзе развіваецца венгерска-беларускае супрацоўніцтва, з’яўляюцца будаўніцтва і экалогія.
Што да грузаперавозак, то, паводле слоў кіраўніка венгерскага МЗС, Будапешт і Мінск абмяняліся 6850 транспартнымі дазволамі для ажыццяўлення камерцыйных рэйсаў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"