https://bel.sputnik.by/20230414/rf-ulchvae-sproby-stvaryts-kantyngent-polshchy-na-myazhy-z-belarussyu-1074395556.html
РФ улічвае спробы стварыць кантынгент Польшчы на мяжы з Беларуссю
РФ улічвае спробы стварыць кантынгент Польшчы на мяжы з Беларуссю
Sputnik Беларусь
Таксама Масква не пакідае па-за ўвагай планы калектыўнага Захаду стварыць "другі фронт" у Грузіі і Малдове. 14.04.2023, Sputnik Беларусь
2023-04-14T15:08+0300
2023-04-14T15:08+0300
2023-04-14T15:12+0300
сяргей лаўроў
мзс рф
снд
польшча
расія
беларусь
бяспека
грузія
малдова
палітыка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0b/05/1046068140_0:0:3178:1788_1920x0_80_0_0_4368d28297d4ff416dfec5e6475fd7cc.jpg
МІНСК, 14 кра – Sputnik. Расія ў сваіх у ваенна-палітычных і дыпламатычных планах улічвае намеры Захаду стварыць "другі фронт" у Грузіі, Малдове, а таксама ваенны кантынгент Польшчы на мяжы з Беларуссю. Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў у пятніцу журналістам па выніках візіту ва Узбекістан.Ён падкрэсліў, што сукупнасць гэтых фактараў "не дае нікому расслабляцца".Тое, як Захад ставіцца да кіраўніцтва той ці іншай краіны, працягнуў ён, было наглядна прадэманстравана падчас пратэстаў у Малдове, калі людзі выступілі супраць празаходняй лініі прэзідэнта і ўрада – Захад асудзіў гэта як ледзь не спробу зрынуць законныя ўлады.Тое ж самае назіралася і ў Грузіі, дзе людзі запярэчылі законапраекту, "у адпаведнасці з якім, калі ты атрымліваеш грошы з-за мяжы і займаешся грамадска-палітычнай дзейнасцю, "калі ласка, паведамі, адкуль грошы", адзначыў кіраўнік МЗС РФ.У сваім выступленні Лаўроў таксама адзначыў, што Польшча сканцэнтравала на мяжы з Беларуссю сур’ёзны ваенны кантынгент, пра што таксама не трэба забываць.Мілітарызацыя ПольшчыНагадаем, у Мінску неаднаразова заяўлялі аб тым, што занепакоены актывізацыяй і ўзмацненнем НАТА каля сваіх меж, у тым ліку мілітарызацыяй Польшчы. У лютым міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін заявіў, што Польшча і краіны Балтыі імкліва нарошчваюць ударна-наступальныя магчымасці сваіх узброеных сіл.Афіцыйны Мінск выказаў занепакоенасць тым, што Варшава прыняла рашэнне не выконваць у дачыненні да Беларусі палажэнні Дагавора аб звычайных узброеных сілах у Еўропе (ДЗУСЕ). Прэс-сакратар беларускага МЗС Анатоль Глаз нагадаў, што Генасамблея ААН лічыць гэты дакумент "краевугольным каменем еўрапейскай бяспекі"."Ён (ДЗУСЕ - Sputnik), хоць і састарэў, але ўсё ж хоць трохі вызначаў ваенны баланс", - адзначыў ён.Глаз таксама заявіў, што Варшава "цалкам свядома разбурае апошнія юрыдычныя апоры еўрапейскай сістэмы бяспекі, мініруе ўсю Еўропу".>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
польшча
расія
беларусь
грузія
малдова
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0b/05/1046068140_303:0:3032:2047_1920x0_80_0_0_7cb5ce03b3fdc03179582d8aad65b988.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
сяргей лаўроў, мзс рф, снд, польшча, расія, беларусь, бяспека, грузія, малдова, палітыка, навіны
сяргей лаўроў, мзс рф, снд, польшча, расія, беларусь, бяспека, грузія, малдова, палітыка, навіны
РФ улічвае спробы стварыць кантынгент Польшчы на мяжы з Беларуссю
15:08 14.04.2023 (абноўлена: 15:12 14.04.2023) Таксама Масква не пакідае па-за ўвагай планы калектыўнага Захаду стварыць "другі фронт" у Грузіі і Малдове.
МІНСК, 14 кра – Sputnik. Расія ў сваіх у ваенна-палітычных і дыпламатычных планах улічвае намеры Захаду стварыць "другі фронт" у Грузіі, Малдове, а таксама ваенны кантынгент Польшчы на мяжы з Беларуссю. Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў у пятніцу журналістам па выніках візіту ва Узбекістан.
Ён падкрэсліў, што сукупнасць гэтых фактараў "не дае нікому расслабляцца".
"Мы і не расслабляемся, мы ўсё гэта бачым і ўсё ўлічваем у нашым планаванні – і ваенна-палітычным, і дыпламатычным, і ў іншых адносінах", - сказаў Лаўроў.
Тое, як Захад ставіцца да кіраўніцтва той ці іншай краіны, працягнуў ён, было наглядна прадэманстравана падчас пратэстаў у Малдове, калі людзі выступілі супраць празаходняй лініі прэзідэнта і ўрада – Захад асудзіў гэта як ледзь не спробу зрынуць законныя ўлады.
Тое ж самае назіралася і ў Грузіі, дзе людзі запярэчылі законапраекту, "у адпаведнасці з якім, калі ты атрымліваеш грошы з-за мяжы і займаешся грамадска-палітычнай дзейнасцю, "калі ласка, паведамі, адкуль грошы", адзначыў кіраўнік МЗС РФ.
У сваім выступленні Лаўроў таксама адзначыў, што Польшча сканцэнтравала на мяжы з Беларуссю сур’ёзны ваенны кантынгент, пра што таксама не трэба забываць.
Нагадаем, у Мінску неаднаразова заяўлялі аб тым, што занепакоены актывізацыяй і ўзмацненнем НАТА каля сваіх меж, у тым ліку мілітарызацыяй Польшчы. У лютым міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін заявіў, што Польшча і краіны Балтыі імкліва нарошчваюць ударна-наступальныя магчымасці сваіх узброеных сіл.
Афіцыйны Мінск выказаў занепакоенасць тым, што Варшава прыняла рашэнне не выконваць у дачыненні да Беларусі палажэнні Дагавора аб звычайных узброеных сілах у Еўропе (ДЗУСЕ). Прэс-сакратар беларускага МЗС Анатоль Глаз нагадаў, што Генасамблея ААН лічыць гэты дакумент "краевугольным каменем еўрапейскай бяспекі".
"Ён (ДЗУСЕ - Sputnik), хоць і састарэў, але ўсё ж хоць трохі вызначаў ваенны баланс", - адзначыў ён.
Глаз таксама заявіў, што Варшава "цалкам свядома разбурае апошнія юрыдычныя апоры еўрапейскай сістэмы бяспекі, мініруе ўсю Еўропу".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Украіна перакруціла
сутнасць тэрытарыяльнай абароны – Вальфовіч
Беларускія зенітчыкі праводзяць
вучэнні на мяжы з Польшчай