Гадавая інфляцыя ў Беларусі запаволілася да 6%

© Sputnik / Павел ВурАсартымент тавараў у краме
Асартымент тавараў у краме - Sputnik Беларусь, 1920, 15.04.2023
Падпісацца
У лютым індэкс спажывецкіх цэн у краіне склаў 11,7%, калі параўноўваць з лютым 2022-га, а зараз упершыню за доўгі час інфляцыя не двухзначная.
МІНСК, 15 кра – Sputnik. Цэны за месяц Беларусі ў сярэднім выраслі толькі на 0,6%, сведчаць звесткі Нацыянальнага статыстычнага камітэта рэспублікі.
Такімі былі тэмпы павелічэння індэкса спажывецкіх цэн у сакавіку ў параўнанні з лютым. Гэты паказчык зменшыўся больш як удвая, бо ў лютым ён быў 1,3%. Гадавая інфляцыя (сакавік 2023-га да сакавіка 2022-га) склала 6%.
У лютым было 11,7%, а ў студзені – 12%. Гэта значыць, упершыню за доўгі час інфляцыя не двухзначная. Гадавы рост цэн на прадукты харчавання роўны цяпер 9,2%, на прамтавары – 2,3%. Паслугі з сакавіка мінулага года падаражэлі на 5,5%.
Спраўджваецца прагноз экспертаў Еўразійскага банка развіцця (ЕАБР). Па іх меркаванні, калі не будзе эканамічных шокаў, рост індэкса цэн і далей будзе тармазіцца. У другім квартале інфляцыя зменшыцца амаль утрая прыкладна да 4%.
Але потым можа быць аднаўленне ўнутранага попыту, а меры ўлад па тармажэнні цэн вычарпаюць сябе. Гэта паскорыць інфляцыю. У ЕАБР чакаюць, што па выніках года ў Беларусі яна складзе 8%.
Афіцыйныя прагнозныя паказчыкі беларускіх улад па інфляцыі на канец года – ад 7% да 8%.
Пытаннем інфляцыі ў Беларусі ў чарговы раз сур’ёзна заняліся восенню 2022 года пасля нарады ў прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнкі. Спачатку быў уведзены татальны мараторый на павышэнне цэн.
Потым выйшла пастанова №713, якая абмяжоўвае цэнавыя надбаўкі на шэраг тавараў. Гэты дакумент некалькі разоў мяняўся. Напрыклад, са спіску прыбіралі прадметы раскошы і кветкі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
ЗВР Беларусі выраслі за месяц на 4,2%
Мігрантаў збіраюцца прыцягваць для развіцця беларускай эканомікі
Лукашэнка падпісаў указ аб цэнах на лекі
Стужка навiн
0