https://bel.sputnik.by/20230416/blety-na-elektrychku-sa-skdkay-pensyanery-zmoguts-kuplyats-z-1-maya-1074400217.html
Білеты на электрычку са скідкай пенсіянеры змогуць купляць з 1 мая
Білеты на электрычку са скідкай пенсіянеры змогуць купляць з 1 мая
Sputnik Беларусь
Для пакупкі білета са скідкай, трэба прад’явіць у касе чыгуначнага вакзала або станцыі арыгінал пенсіённага пасведчання. 16.04.2023, Sputnik Беларусь
2023-04-16T14:43+0300
2023-04-16T14:43+0300
2023-04-16T14:43+0300
пенсіянеры
дадатковыя цягнікі
цягнік
свята
грамадства
у беларусі
беларусь
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102857/85/1028578501_0:42:3072:1770_1920x0_80_0_0_94cfc65227e83ad527350ac25181e3a3.jpg
МІНСК, 16 кра – Sputnik. Беларуская чыгунка ўводзіць з 1 мая прывычную для пенсіянераў скідку на праезд у цягніках рэгіянальных ліній эканом-класа, паведамілі ў кантакт-цэнтры БЧ.Сезонная льгота пры куплі білета, як і ў папярэднія гады складзе 50%. Яна абумоўлена пачаткам сельскагаспадарчых работ і будзе дзейнічаць да 31 кастрычніка.Нагадаем, такая скідка ўпершыню пачала дзейнічаць для беларускіх пенсіянераў у 2011 годзе. Купіць білет за палову кошту можна будзе толькі на цягнікі рэгіянальных ліній эканом-клас. На цягнікі рэгіянальных ліній бізнес-класа, міжрэгіянальных ліній (з нумараванымі месцамі), а таксама гарадскіх ліній ільгота не распаўсюджваецца.У БЧ нагадалі, што для набыцця білета са скідкай трэба прад’явіць у касе чыгуначнага вакзала або станцыі арыгінал пенсіённага пасведчання. Акрамя таго, гэты дакумент трэба будзе мець пры сабе і ў цягніку.Пенсіянеры таксама могуць аформіць ільготныя праязныя ў білетных касах, тэрміналах самаабслугоўвання, на сайце "чыгункі" або ў мабільным дадатку "БЧ. Мой цягнік".Дадатковыя цягнікі на майскія святыРаней БЧ прыняла рашэнне на майскія святы павялічыць колькасць цягнікоў, якія курсіруюць па папулярных напрамках. Так, дадаткова будуць ездзіць больш за 250 чыгуначных саставаў.Дадатковыя цягнікі прызначаны ў міжрэгіянальных і міжнародных зносінах. У БЧ адзначылі, што ёсць высокі попыт на цягнікі ў напрамку Брэста, Гомеля, Віцебска, Гродна, Магілёва, Пінска, Оршы, Крычава, Камунараў.Што тычыцца міжнародных маршрутаў (цягнікі з Беларусі ездзяць толькі ў Расію), самымі папулярнымі на вясеннія святы сталі Мінск – Масква, Мінск – Санкт-Пецярбург, Брэст – Масква, Полацк – Масква, Смаленск – Санкт-Пецярбург.Цягнікі па гэтых маршрутах будуць хадзіць часцей, чым звычайна, з 29 красавіка па 10 мая.У прэс-службе беларускай "чыгункі" дадалі, што ў залежнасці ад попыту можа быць павялічана колькасць месцаў у вагонах рэгулярных цягнікоў.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102857/85/1028578501_341:0:3072:2048_1920x0_80_0_0_81407bae284ece6d56c74b000b23db36.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
пенсіянеры, дадатковыя цягнікі, цягнік, свята, грамадства, у беларусі, беларусь, навіны
пенсіянеры, дадатковыя цягнікі, цягнік, свята, грамадства, у беларусі, беларусь, навіны
Білеты на электрычку са скідкай пенсіянеры змогуць купляць з 1 мая
Для пакупкі білета са скідкай, трэба прад’явіць у касе чыгуначнага вакзала або станцыі арыгінал пенсіённага пасведчання.
МІНСК, 16 кра – Sputnik. Беларуская чыгунка ўводзіць з 1 мая прывычную для пенсіянераў скідку на праезд у цягніках рэгіянальных ліній эканом-класа, паведамілі ў кантакт-цэнтры БЧ.
Сезонная льгота пры куплі білета, як і ў папярэднія гады складзе 50%. Яна абумоўлена пачаткам сельскагаспадарчых работ і будзе дзейнічаць да 31 кастрычніка.
Нагадаем, такая скідка ўпершыню пачала дзейнічаць для беларускіх пенсіянераў у 2011 годзе. Купіць білет за палову кошту можна будзе толькі на цягнікі рэгіянальных ліній эканом-клас. На цягнікі рэгіянальных ліній бізнес-класа, міжрэгіянальных ліній (з нумараванымі месцамі), а таксама гарадскіх ліній ільгота не распаўсюджваецца.
У БЧ нагадалі, што для набыцця білета са скідкай трэба прад’явіць у касе чыгуначнага вакзала або станцыі арыгінал пенсіённага пасведчання. Акрамя таго, гэты дакумент трэба будзе мець пры сабе і ў цягніку.
Пенсіянеры таксама могуць аформіць ільготныя праязныя ў білетных касах, тэрміналах самаабслугоўвання, на сайце "чыгункі" або ў мабільным дадатку "БЧ. Мой цягнік".
Дадатковыя цягнікі на майскія святы
Раней БЧ прыняла рашэнне на майскія святы павялічыць колькасць цягнікоў, якія курсіруюць па папулярных напрамках. Так, дадаткова будуць ездзіць больш за 250 чыгуначных саставаў.
Дадатковыя цягнікі прызначаны ў міжрэгіянальных і міжнародных зносінах. У БЧ адзначылі, што ёсць высокі попыт на цягнікі ў напрамку Брэста, Гомеля, Віцебска, Гродна, Магілёва, Пінска, Оршы, Крычава, Камунараў.
Што тычыцца міжнародных маршрутаў (цягнікі з Беларусі ездзяць толькі ў Расію), самымі папулярнымі на вясеннія святы сталі Мінск – Масква, Мінск – Санкт-Пецярбург, Брэст – Масква, Полацк – Масква, Смаленск – Санкт-Пецярбург.
Цягнікі па гэтых маршрутах будуць хадзіць часцей, чым звычайна, з 29 красавіка па 10 мая.
У прэс-службе беларускай "чыгункі" дадалі, што ў залежнасці ад попыту можа быць павялічана колькасць месцаў у вагонах рэгулярных цягнікоў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"