https://bel.sputnik.by/20230417/yak-prayshla-velkodnaya-sluzhba--pagranchnym-z-ukranay-garadku--vdea-1074466709.html
Як прайшла велікодная служба ў пагранічным з Украінай гарадку – відэа
Як прайшла велікодная служба ў пагранічным з Украінай гарадку – відэа
Sputnik Беларусь
На тым боку Дняпра – суседняя дзяржава. Глядзіце на відэа Sputnik, як лаеўчане жывуць і адзначаюць самае важнае хрысціянскае свята. 17.04.2023, Sputnik Беларусь
2023-04-17T10:33+0300
2023-04-17T10:33+0300
2023-04-17T10:36+0300
відэа
відэа
вялікдзень
грамадства
свята
царкоўнае свята
рэлігія
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/04/10/1074445090_12:0:837:464_1920x0_80_0_0_bf15c52a273a8bd88bec0aabbb8462b4.jpg
З берага лоеўскага парку, размешчанага на ўзвышшы, бачна ўкраінскае сяло Каменка Чарнігаўскай вобласці. Нягледзячы на блізкае суседства, у беларускім горадзе спакойна, а 60 кіламетраў воднай мяжы пад надзейнай абаронай.У 80-я гады мінулага стагоддзя на ўскраіне парку ўзвышаўся вялікі дзіцячы гарадок з драўлянымі церамамі і казачнымі персанажамі. Разгайдаўшыся на арэлях можна было памахаць суседзям па той бок Дняпра.Мясцовыя да прыходу ў іх жыццё спадарожнікавага тэлебачання старанна падкручвалі антэны ў бок Чарнігава і лавілі ўкраінскія каналы з моднымі серыяламі накшталт "Беверлі-Хілз". Трохі "сняжыла", затое быў цікавы кантэнт.Сёння Лоеў жыве спакойным размераным жыццём. Свежыя навіны людзі даведаюцца з раённай газеты, а самыя аператыўныя – на мясцовым базары.Абраз у лесеУ горада ёсць свая заступніца – святая велікамучаніца Параскева, якая па павер’і прыкладна ў 1710-м годзе падчас Шведскай вайны явіла сваю выяву ў абразе. Гэта здарылася ў дзесятую пятніцу пасля Вялікадня ў лесе паміж вёскамі Шчытцы і Крупейкі.На сасне жыхары знайшлі ікону святой велікамучаніцы Параскевы, якую некалькі разоў забіралі ў храм, але яна адтуль знікала і зноў з’яўлялася на хвоі. Сваёй з’явай святая Параскева папярэджвала людзей аб смутку і цяжкіх часах, указвала на сваю дапамогу і заступніцтва перад Богам.Лаеўчане не забываюцца і шануюць царкоўныя традыцыі. Людзі прыходзяць у Храм Святой Жываначальнай Тройцы сем’ямі асвячаць велікодныя стравы і прайсціся тройчы вакол яго хросным ходам. А на дзесятую пасля Вялікадня пятніцу адзначаецца ўнікальнае свята – Дзесятуха, якое адносіцца толькі да гэтага рэгіёна, бо яно прысвечана велікамучаніцы Параскеве. Вернікі адчуваюць яе абарону нават у тым, што Лоеў за семдзесят кіламетраў ад Чарнобыля застаўся калісьці чыстай зонай.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Таксама на Sputnik:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/04/10/1074445090_115:0:734:464_1920x0_80_0_0_26e3bde0770147bc1916fb51a11cdb02.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
відэа, вялікдзень, грамадства, свята, царкоўнае свята, рэлігія, у беларусі, беларусь, видео
відэа, вялікдзень, грамадства, свята, царкоўнае свята, рэлігія, у беларусі, беларусь, видео
Як прайшла велікодная служба ў пагранічным з Украінай гарадку – відэа
10:33 17.04.2023 (абноўлена: 10:36 17.04.2023) Эксклюзіў
На тым боку Дняпра – суседняя дзяржава. Глядзіце на відэа Sputnik, як лаеўчане жывуць і адзначаюць самае важнае хрысціянскае свята.
З берага лоеўскага парку, размешчанага на ўзвышшы, бачна ўкраінскае сяло Каменка Чарнігаўскай вобласці. Нягледзячы на блізкае суседства, у беларускім горадзе спакойна, а 60 кіламетраў воднай мяжы пад надзейнай абаронай.
У 80-я гады мінулага стагоддзя на ўскраіне парку ўзвышаўся вялікі дзіцячы гарадок з драўлянымі церамамі і казачнымі персанажамі. Разгайдаўшыся на арэлях можна было памахаць суседзям па той бок Дняпра.
Мясцовыя да прыходу ў іх жыццё спадарожнікавага тэлебачання старанна падкручвалі антэны ў бок Чарнігава і лавілі ўкраінскія каналы з моднымі серыяламі накшталт "Беверлі-Хілз". Трохі "сняжыла", затое быў цікавы кантэнт.
Сёння Лоеў жыве спакойным размераным жыццём. Свежыя навіны людзі даведаюцца з раённай газеты, а самыя аператыўныя – на мясцовым базары.
У горада ёсць свая заступніца – святая велікамучаніца Параскева, якая па павер’і прыкладна ў 1710-м годзе падчас Шведскай вайны явіла сваю выяву ў абразе. Гэта здарылася ў дзесятую пятніцу пасля Вялікадня ў лесе паміж вёскамі Шчытцы і Крупейкі.
На сасне жыхары знайшлі ікону святой велікамучаніцы Параскевы, якую некалькі разоў забіралі ў храм, але яна адтуль знікала і зноў з’яўлялася на хвоі. Сваёй з’явай святая Параскева папярэджвала людзей аб смутку і цяжкіх часах, указвала на сваю дапамогу і заступніцтва перад Богам.
Лаеўчане не забываюцца і шануюць царкоўныя традыцыі. Людзі прыходзяць у Храм Святой Жываначальнай Тройцы сем’ямі асвячаць велікодныя стравы і прайсціся тройчы вакол яго хросным ходам. А на дзесятую пасля Вялікадня пятніцу адзначаецца ўнікальнае свята – Дзесятуха, якое адносіцца толькі да гэтага рэгіёна, бо яно прысвечана велікамучаніцы Параскеве. Вернікі адчуваюць яе абарону нават у тым, што Лоеў за семдзесят кіламетраў ад Чарнобыля застаўся калісьці чыстай зонай.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" У царкве святога прарока Ільі ў вёсцы Касынь
сустрэлі Вялікдзень"Вось вам маку да таго прысмаку…", або
Велікодныя стравы ў кулінарны сшытак
"Чырвона яечка ды гуляць вяліць!", або
Традыцыі Вялікадня