https://bel.sputnik.by/20230418/premer-belarus-raskaza-dlya-chago-vykarystova-neyrasetku-1074515898.html
Прэм’ер Беларусі расказаў, для чаго выкарыстоўваў нейрасетку
Прэм’ер Беларусі расказаў, для чаго выкарыстоўваў нейрасетку
Sputnik Беларусь
Беларускія ўлады надаюць вялікую ўвагу развіццю інфармацыйна-камунікацыйнага сектара эканомікі, які працуе на ўмовах прэферэнцый з боку дзяржавы. 18.04.2023, Sputnik Беларусь
2023-04-18T12:44+0300
2023-04-18T12:44+0300
2023-04-18T12:44+0300
раман галоўчанка
штучны інтэлект
у беларусі
беларусь
навіны
навука і тэхналогіі
эканоміка
грамадства
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/03/1b/1073695531_0:0:2816:1585_1920x0_80_0_0_6b26baf0e06776c1f9409193912473cd.jpg
МІНСК, 18 кра – Sputnik. Цяпер любая сфера дзейнасці чалавека можа быць аблічбавана, сказаў прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка на адкрыцці выставы "ТІБО-2023", перадае карэспандэнт Sputnik.Паводле яго слоў, для любога напрамку працы можна стварыць мабільны дадатак, які будзе зручным для карыстальніка.Прэм’ер і нейрасеткі"Праца і развіццё штучнага інтэлекту кардынальна мяняе рынак працы для праграмістаў, юрыстаў, выкладчыкаў", - канстатаваў кіраўнік урада.Пасля чаго дадаў, што цяпер назіраецца не толькі глабалізацыя інфармацыйных тэхналогій, але і ўключэнне ў лічбавае развіццё тых сфер жыццядзейнасці, якія раней былі далёкія ад гэтага.Урад у лічбеНа яго думку, штучны інтэлект – гэта новы мозг у творчасці, кіраванні і камунікацыях. Гэта "новыя рукі" ў вытворчасці і побыце. А беспілотны транспарт – "новыя ногі" у перавозках і лагістыцы."Цяпер мы маем значныя вынікі ў развіцці электроннага ўрада: дзейнічае адзіны партал электронных паслуг, створаны адзіныя сістэмы выдаленай ідэнтыфікацыі і выкарыстання сродкаў лічбавага электроннага подпісу, рэестр ліцэнзій для бізнесу пераведзены ў анлайн", - пералічыў прэм’ер.Пры гэтым ён звярнуў увагу, што наступным этапам павінна стаць стварэнне галіновых лічбавых платформ.Раман Галоўчанка ўпэўнены, што для дзяржаўных органаў прыярытэтам павінен стаць пераход на аказанне паслуг грамадзянам анлайн. У той жа час улады захоўваюць прывабныя ўмовы для IT-індустрыі і шукаць новыя рынкі. Раман Галоўчанка ўпэўнены, што для дзяржаўных органаў прыярытэтам павінен стаць пераход на аказанне паслуг грамадзянам анлайн. У той жа час улады захоўваюць прывабныя ўмовы для IT-індустрыі і шукаць новыя рынкі.Кіраўнік урада лічыць, што ў няпростых геапалітычных умовах неабходна забяспечваць не толькі тэхналагічную незалежнасць, але і ў абавязковым парадку лічбавы суверэнітэт.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/03/1b/1073695531_49:0:2778:2047_1920x0_80_0_0_0f45e48781c0a4eaa92b2e6cb3f9b4e6.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
раман галоўчанка, штучны інтэлект, у беларусі, беларусь, навіны , навука і тэхналогіі, эканоміка, грамадства
раман галоўчанка, штучны інтэлект, у беларусі, беларусь, навіны , навука і тэхналогіі, эканоміка, грамадства
Прэм’ер Беларусі расказаў, для чаго выкарыстоўваў нейрасетку
Беларускія ўлады надаюць вялікую ўвагу развіццю інфармацыйна-камунікацыйнага сектара эканомікі, які працуе на ўмовах прэферэнцый з боку дзяржавы.
МІНСК, 18 кра – Sputnik. Цяпер любая сфера дзейнасці чалавека можа быць аблічбавана, сказаў прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка на адкрыцці выставы "ТІБО-2023", перадае карэспандэнт Sputnik.
Паводле яго слоў, для любога напрамку працы можна стварыць мабільны дадатак, які будзе зручным для карыстальніка.
"Праца і развіццё штучнага інтэлекту кардынальна мяняе рынак працы для праграмістаў, юрыстаў, выкладчыкаў", - канстатаваў кіраўнік урада.
Пасля чаго дадаў, што цяпер назіраецца не толькі глабалізацыя інфармацыйных тэхналогій, але і ўключэнне ў лічбавае развіццё тых сфер жыццядзейнасці, якія раней былі далёкія ад гэтага.
"Цяпер мы будуем якасна новую мадэль функцыянавання эканомікі, грамадства і дзяржавы. Дарэчы, маё выступлене магло бы быць поўнасцю згенерыравана з дапамогай нейрасеткі. І вы б гэтага нават не заўважылі. Мы такі эксперымент, сапраўды, праводзілі", - прызнаўся Раман Галоўчанка.
На яго думку, штучны інтэлект – гэта новы мозг у творчасці, кіраванні і камунікацыях. Гэта "новыя рукі" ў вытворчасці і побыце. А беспілотны транспарт – "новыя ногі" у перавозках і лагістыцы.
"Цяпер мы маем значныя вынікі ў развіцці электроннага ўрада: дзейнічае адзіны партал электронных паслуг, створаны адзіныя сістэмы выдаленай ідэнтыфікацыі і выкарыстання сродкаў лічбавага электроннага подпісу, рэестр ліцэнзій для бізнесу пераведзены ў анлайн", - пералічыў прэм’ер.
Пры гэтым ён звярнуў увагу, што наступным этапам павінна стаць стварэнне галіновых лічбавых платформ.
Раман Галоўчанка ўпэўнены, што для дзяржаўных органаў прыярытэтам павінен стаць пераход на аказанне паслуг грамадзянам анлайн. У той жа час улады захоўваюць прывабныя ўмовы для IT-індустрыі і шукаць новыя рынкі. Раман Галоўчанка ўпэўнены, што для дзяржаўных органаў прыярытэтам павінен стаць пераход на аказанне паслуг грамадзянам анлайн. У той жа час улады захоўваюць прывабныя ўмовы для IT-індустрыі і шукаць новыя рынкі.
Кіраўнік урада лічыць, што ў няпростых геапалітычных умовах неабходна забяспечваць не толькі тэхналагічную незалежнасць, але і ў абавязковым парадку лічбавы суверэнітэт.
"У гэтым мы абапіраемся на нашых партнёраў, і перш за ўсё гэта Расійская Федэрацыя і ўдзельнікі ЕАЭС", - удакладніў ён.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Лукашэнка прапанаваў
айцішнікам шукаць інвестараў у Азіі