Беларускі "Спартак" хоча замяніць расіянам швейцарскі шакалад
© Sputnik / Татьяна ФедоренкоШакаладныя цукеркі кандытарскай фабрыкі "Спартак"
© Sputnik / Татьяна Федоренко
Падпісацца
Эксклюзіў
Знакамітая гомельская фабрыка запусціла новую лінію, здольную выпускаць 1,5 тысячы кілаграм плітачнага шакаладу ў гадзіну.
Новую лінію па вытворчасці плітачнага шакаладу запусцілі на гомельскай кандытарскай фабрыцы "Спартак". Яе магутнасць – 1 500 кілаграм у гадзіну, дзякуючы чаму ў год можна выпусціць да пяці тысяч тон шакаладнай прадукцыі.
© Sputnik / Татьяна ФедоренкоНовая лінія па выпуску плітачнага шакаладу на фабрыцы "Спартак"
Новая лінія па выпуску плітачнага шакаладу на фабрыцы "Спартак"
© Sputnik / Татьяна Федоренко
На запуску новай лініі прысутнічаў намеснік прэм’ер-міністра Леанід Заяц. Высока ацаніўшы работу прадпрыемства, ён падкрэсліў, што новае абсталяванне не толькі дасць магчымасць нарасціць аб’ёмы, але і наладзіць выпуск імпартазамяшчальнай прадукцыі, з якой можна выйсці на рынкі іншых краін, у тым ліку і Кітая.
"Тое, што мы прывозілі з Еўропы і іншых тэрыторый, у поўным аб’ёме будзем замяшчаць сваім прадуктам. Больш за тое, гэтая лінія павялічыць у цэлым аб'ёмы на 20%", - сказаў віцэ-прэм’ер.
Ён таксама адзначыў, што вытворчасць на новай лініі аўтаматызавана – цяжкая ручная праца выключана. А новыя тэхналогіі дазваляюць эканоміць на матэрыялах ужо на пачатковым этапе вытворчасці, што ў цэлым добра адбіваецца на эканамічнай дзейнасці фабрыкі.
© Sputnik / Татьяна ФедоренкоНамеснік прэм'ер-міністра Беларусі Леанід Заяц
Намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Леанід Заяц
© Sputnik / Татьяна Федоренко
"Танчэй плітка, да 5 міліметраў, вырашылі зэканоміць на спажыўцу?" - задаў, жартуючы, пытанне намеснік прэм’ера, звяртаючыся да кіраўніцтва фабрыкі.
Яго паспяшаліся супакоіць: "Аб’ём той жа: сто грамаў, проста ў такім выглядзе начынка смачнейшая і смак адчуваецца па-іншаму, можна адчуць тэкстуру шакаладу".
Гендырэктар кандытарскай фабрыкі "Спартак" Таццяна Лісіцына расказала, што за мінулы год было выпушчана больш за 25 тысяч тон шакаладнай прадукцыі, сёлета паказчыкі плануюць павялічыць да 28 тысяч тон.
© Sputnik / Татьяна ФедоренкоГенеральны дырэктар кандытарскай фабрыкі "Спартак" Таццяна Лісіцына
Генеральны дырэктар кандытарскай фабрыкі "Спартак" Таццяна Лісіцына
© Sputnik / Татьяна Федоренко
"Ужо за першы квартал у нас назіраецца станоўчая тэндэнцыя – вырасла прадукцыйнасць да 130%. На 1 500 тон выпушчана больш прадукцыі. Таксама з увядзеннем новай лініі на фабрыцы створана 13 новых працоўных месцаў", - дадала яна.
Сёння "Спартак" экспартуе сваю прадукцыю ў 19 краін, толькі за мінулы год за мяжу было адгружана сем тысяч тон шакаладных вырабаў.
© Sputnik / Татьяна ФедоренкоЗ канвеера сыходзіць новая прадукцыя "Спартака" – горкі шакалад з апельсінам
З канвеера сыходзіць новая прадукцыя "Спартака" – горкі шакалад з апельсінам
© Sputnik / Татьяна Федоренко
У планах прадпрыемства – прапанаваць партнёрам альтэрнатыву швейцарскаму брэнду Lindt, які заявіў аб сыходзе з беларускага і расійскага рынку.
"Гэты прадукт мы можам выпускаць зараз у сябе на лініі з разнастайнымі начынкамі – ад цукатаў да драблёнага арэха", - запэўніла Лісіцына.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Салодкае прываротнае зелле: як прыгатаваць беларускі шакалад
У Беларусі ствараюць унікальныя шакаладныя карціны ручной працы – відэа
Шакалад можа знікнуць да 2050 года або стаць нясмачным