https://bel.sputnik.by/20230420/zakhodnya-madel-shtuchnaga-ntelektu-vuchatstsa-na-danykh-rt--sputnik--sm-1074670098.html
Заходнія мадэлі штучнага інтэлекту вучацца на даных RT і Sputnik – СМІ
Заходнія мадэлі штучнага інтэлекту вучацца на даных RT і Sputnik – СМІ
Sputnik Беларусь
У базу ўключаны як рознага роду ўрадавыя рэсурсы і вэбсайты СМІ, так і парталы, абвінавачаныя ЗША ў распаўсюджванні пірацкага кантэнту. 20.04.2023, Sputnik Беларусь
2023-04-20T15:35+0300
2023-04-20T15:35+0300
2023-04-20T15:35+0300
rt
sputnik
штучны інтэлект
смі
у свеце
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104507/95/1045079505_0:92:3037:1800_1920x0_80_0_0_91187b912dd19aa301fb314a6199225b.jpg
МІНСК, 20 кра – Sputnik. Шэраг буйных моўных мадэлей штучнага інтэлекту, прадстаўленых на англійскай мове, выкарыстоўваюць у працы даныя RT і Sputnik. Пра гэта паведамляе газета Washington Post.Газета спасылаецца на базу для навучання штучнага інтэлекту, якая ўключае ў сябе каля 15 мільёнаў розных сайтаў. Аўтарамі базы сталі даследчыкі аднаго з інстытутаў вывучэння штучнага інтэлекту ў ЗША.Па выніках аналізу выданне адзначыла, што мадэлі штучнага інтэлекту выкарыстоўваюць у навучанні расійскія сайты навін RT і Sputnik. Яшчэ адзін рускамоўны партал, уключаны ў базу, – папулярны ў Расіі сайт-даведнік "КакПросто".У спіску фігуруюць і замежныя СМІ, у прыватнасці, амерыканскія New York Times, CNN і Fox, брытанскія Guardian і Telegraph, індыйская Indian Express і ізраільскае Haaretz. Ёсць у базе і спасылкі на ўрадавыя рэсурсы, напрыклад, урад Вялікабрытаніі і дзярждэпартамент ЗША.Прысутнічаюць таксама сайты, якія маюць спрэчную рэпутацыю ў медыяасяроддзі. Так, напрыклад, у спісак уключана не менш за 27 сайтаў, вызначаных Вашынгтонам як рынкі падробак і пірацкай прадукцыі, а таксама вэбсайты, карыстальнікі якіх незадоўга да штурму Капітолія ў ЗША публікавалі антыўрадавыя тэзісы.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104507/95/1045079505_79:0:2810:2048_1920x0_80_0_0_d5db1e09c93efc4d39060d52f840df92.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
rt, sputnik, штучны інтэлект, смі, у свеце, навіны
rt, sputnik, штучны інтэлект, смі, у свеце, навіны
Заходнія мадэлі штучнага інтэлекту вучацца на даных RT і Sputnik – СМІ
У базу ўключаны як рознага роду ўрадавыя рэсурсы і вэбсайты СМІ, так і парталы, абвінавачаныя ЗША ў распаўсюджванні пірацкага кантэнту.
МІНСК, 20 кра – Sputnik. Шэраг буйных моўных мадэлей штучнага інтэлекту, прадстаўленых на англійскай мове, выкарыстоўваюць у працы даныя RT і Sputnik. Пра гэта паведамляе газета Washington Post.
Газета спасылаецца на базу для навучання штучнага інтэлекту, якая ўключае ў сябе каля 15 мільёнаў розных сайтаў. Аўтарамі базы сталі даследчыкі аднаго з інстытутаў вывучэння штучнага інтэлекту ў ЗША.
Па выніках аналізу выданне адзначыла, што мадэлі штучнага інтэлекту выкарыстоўваюць у навучанні расійскія сайты навін RT і Sputnik. Яшчэ адзін рускамоўны партал, уключаны ў базу, – папулярны ў Расіі сайт-даведнік "КакПросто".
У спіску фігуруюць і замежныя СМІ, у прыватнасці, амерыканскія New York Times, CNN і Fox, брытанскія Guardian і Telegraph, індыйская Indian Express і ізраільскае Haaretz. Ёсць у базе і спасылкі на ўрадавыя рэсурсы, напрыклад, урад Вялікабрытаніі і дзярждэпартамент ЗША.
Прысутнічаюць таксама сайты, якія маюць спрэчную рэпутацыю ў медыяасяроддзі. Так, напрыклад, у спісак уключана не менш за 27 сайтаў, вызначаных Вашынгтонам як рынкі падробак і пірацкай прадукцыі, а таксама вэбсайты, карыстальнікі якіх незадоўга да штурму Капітолія ў ЗША публікавалі антыўрадавыя тэзісы.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Лукашэнка прапанаваў
айцішнікам шукаць інвестараў у Азіі