https://bel.sputnik.by/20230426/zapustsenne-zubry--radyyatsyya-kantrasty-charnobylskay-zony--vdea-1074813375.html
Запусценне, зубры і радыяцыя: кантрасты чарнобыльскай зоны – відэа
Запусценне, зубры і радыяцыя: кантрасты чарнобыльскай зоны – відэа
Sputnik Беларусь
26 красавіка 1986 года на 4-м энергаблоку атамнай станцыі ў Чарнобылі адбыўся выбух. Пажар працягваўся 10 дзён. Каля 23% тэрыторыі Беларусі аказаліся... 26.04.2023, Sputnik Беларусь
2023-04-26T10:38+0300
2023-04-26T10:38+0300
2023-04-26T10:38+0300
відэа
відэа
чаэс
аварыя на чаэс
грамадства
у беларусі
беларусь
рэпартаж
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/04/18/1074776452_93:74:763:451_1920x0_80_0_0_89d720c25e032343dbfce8bcd87990a4.jpg
Чарнобыльская катастрофа прызнана найбуйнейшай у гісторыі атамнай энергетыкі. У ліквідацыі наступстваў аварыі ўдзельнічалі больш за 500 тысяч чалавек.З 30-кіламетровай зоны адчужэння вакол АЭС у пачатку мая 1986 года эвакуіравалі ўсё насельніцтва – больш за 115 тысяч чалавек. Тады мясцовыя жыхары думалі, што хутка вернуцца, але ў выніку 95 маленькіх і вялікіх вёсак поўнасцю абязлюдзелі.Запаведнік у зоне адчужэнняУ 1988 годзе беларускую зону адчужэння плошчай 217 тысяч гектараў ператварылі ў Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны запаведнік.У сучаснасці паўднёва-ўсходняя тэрыторыя Беларусі застаецца забруджанай стронцыем, цэзіем і іншымі радыенуклідамі. У Палескім запаведніку акрамя двух базавых радыенуклідаў – стронцыя і цэзія – ёсць яшчэ і трансуранавыя элементы, іх перыяды паўраспаду складаюць сотні гадоў.Тут да гэтага часу застаюцца зоны, цалкам закрытыя для наведвання. Аднак у 2018 годзе ў Палескі запаведнік пачалі вадзіць экскурсіі. Маршрут даўжынёй 150 км праклалі па раёнах з дапушчальным узроўнем забруджвання.Навукоўцы праверылі: за дзень у запаведніку чалавек атрымае дозу апраменьвання не больш, чым за адзін авіяпералёт, і менш, чым на працэдурах КТ ці МРТ.На першых экскурсіях у запаведніку былі толькі замежнікі, за імі паехалі і беларусы, але ў 2020-м паток турыстаў спыніла пандэмія.Вымерлы "горад сонца"Пасёлак Сонечны ў Брагінскім раёне пачалі будаваць у канцы 70-х гадоў мінулага стагоддзя, ён павінен быў стаць эксперыментальным і паказальным. Тут планавалі рэпрадуктаваць малочны статак па чэшскай тэхналогіі на 6 тысяч галоў.Найбуйнейшы малочны комплекс і першыя пяціпавярхоўкі ва ўсім рэгіёне – у "горад сонца" тады клікалі толькі лепшых работнікаў. Цяпер тыя знакамітыя на ўсю акругу пяціпавярхоўкі палохаюць прыезджых чорнымі праваламі вокнаў і разрухай.Жыццё працягваецца, але не ўсюдыІншая карціна жыцця – у Брагіне, які апынуўся на тэрыторыі "з правам адсялення". Пасля чарнобыльскай аварыі з райцэнтра з’ехала большая частка насельніцтва, але зараз жыхары паступова вяртаюцца.Цяпер у Брагіне жывуць 5 тысяч чалавек, у раёне – каля 12 тысяч. Многія прыехалі ўжо пасля аварыі з іншых абласцей ці краін былога СССР. Мясцовыя ўлады гавораць, што ў апошнія гады ў Брагіне прыкметна вырас узровень нараджальнасці.Асаблівымі аб’ектамі на тэрыторыі Палескага запаведніка застаюцца пахаванні. На 91 могілках у зоне адчужэння раз у год на Радаўніцу прыязджаюць тыя, што некалі жылі ў гэтых месцах.Пропуск для такіх візітаў не патрабуецца, але наведваць закінутыя вёскі катэгарычна нельга, праезд адкрыты толькі на могілкі. Тут да гэтага часу працягваюць хаваць памерлых – тых, хто хоча і пасля смерці заставацца побач з роднымі.Жывёльны свет і легенды аб мутантахТэхнагенная катастрофа "выжыла" з вялізнай тэрыторыі людзей, але варта было сысці чалавеку, як жывёльны свет адчуў сябе прывольна. На зямлю, забруджаную радыяцыяй, прыйшлі нават такія віды, якія раней тут не жылі, напрыклад, мядзведзь і конь Пржэвальскага.А знакамітых зуброў у Палескім запаведніку больш за чвэрць стагоддзя разводзяць наўмысна. У 1996 годзе з Белавежскай пушчы сюды прывезлі 16 зуброў, сёння на тэрыторыі Палескага запаведніка іх ужо 197. Гэта адна з найбуйнейшых папуляцый зубра не толькі ў краіне, але і ў свеце ў цэлым.Толькі ў Палескім запаведніку расце колькасць вялікага падворліка, хоць у іншых краях гэты рэдкі від птушак сямейства ястрабіных працягвае скарачацца. Тут жа налічваецца самая вялікая ў Беларусі папуляцыя ласёў. У запаведных лясах распладзіліся алені, казулі, а разам з імі і ваўкі. У закінутых дамах пасяліліся рысі і барсукі.Трэцюю частку тэрыторыі запаведніка, найменш заражаную, зноў пакрысе асвойваюць людзі: нарыхтоўваюць драўніну, разводзяць пчол і коней. Рускіх цяжкавозаў і арлоўскіх рысакоў адгэтуль прадаюць фермерам і ў прыватныя падворкіКажуць, гадоў 6 таму тут для прэзідэнцкай гаспадаркі купілі эфектнага жарабца Вітаса, а затым і яго сяброўку – жарабіцу па мянушцы Казка.А вось "двухгаловых сабак" і іншых мутантаў, аб якіх пасля чарнобыльскай аварыі хадзілі жудасныя легенды, у Палескім запаведніку ніхто ніколі не сустракаў.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Таксама на Sputnik:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/04/18/1074776452_15:0:808:595_1920x0_80_0_0_1608cf2000c463f9e1b08e74ec8afd7f.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
відэа, чаэс, аварыя на чаэс, грамадства, у беларусі, беларусь, рэпартаж, видео
відэа, чаэс, аварыя на чаэс, грамадства, у беларусі, беларусь, рэпартаж, видео
Запусценне, зубры і радыяцыя: кантрасты чарнобыльскай зоны – відэа
Эксклюзіў
26 красавіка 1986 года на 4-м энергаблоку атамнай станцыі ў Чарнобылі адбыўся выбух. Пажар працягваўся 10 дзён. Каля 23% тэрыторыі Беларусі аказаліся забруджанымі радыяцыяй. Глядзіце на відэа Sputnik, што адбываецца ў зоне адчужэння праз 37 гадоў пасля катастрофы.
Чарнобыльская катастрофа прызнана найбуйнейшай у гісторыі атамнай энергетыкі. У ліквідацыі наступстваў аварыі ўдзельнічалі больш за 500 тысяч чалавек.
З 30-кіламетровай зоны адчужэння вакол АЭС у пачатку мая 1986 года эвакуіравалі ўсё насельніцтва – больш за 115 тысяч чалавек. Тады мясцовыя жыхары думалі, што хутка вернуцца, але ў выніку 95 маленькіх і вялікіх вёсак поўнасцю абязлюдзелі.
Запаведнік у зоне адчужэння
У 1988 годзе беларускую зону адчужэння плошчай 217 тысяч гектараў ператварылі ў Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны запаведнік.
У сучаснасці паўднёва-ўсходняя тэрыторыя Беларусі застаецца забруджанай стронцыем, цэзіем і іншымі радыенуклідамі. У Палескім запаведніку акрамя двух базавых радыенуклідаў – стронцыя і цэзія – ёсць яшчэ і трансуранавыя элементы, іх перыяды паўраспаду складаюць сотні гадоў.
Тут да гэтага часу застаюцца зоны, цалкам закрытыя для наведвання. Аднак у 2018 годзе ў Палескі запаведнік пачалі вадзіць экскурсіі. Маршрут даўжынёй 150 км праклалі па раёнах з дапушчальным узроўнем забруджвання.
Навукоўцы праверылі: за дзень у запаведніку чалавек атрымае дозу апраменьвання не больш, чым за адзін авіяпералёт, і менш, чым на працэдурах КТ ці МРТ.
На першых экскурсіях у запаведніку былі толькі замежнікі, за імі паехалі і беларусы, але ў 2020-м паток турыстаў спыніла пандэмія.
Пасёлак Сонечны ў Брагінскім раёне пачалі будаваць у канцы 70-х гадоў мінулага стагоддзя, ён павінен быў стаць эксперыментальным і паказальным. Тут планавалі рэпрадуктаваць малочны статак па чэшскай тэхналогіі на 6 тысяч галоў.
Найбуйнейшы малочны комплекс і першыя пяціпавярхоўкі ва ўсім рэгіёне – у "горад сонца" тады клікалі толькі лепшых работнікаў. Цяпер тыя знакамітыя на ўсю акругу пяціпавярхоўкі палохаюць прыезджых чорнымі праваламі вокнаў і разрухай.
Жыццё працягваецца, але не ўсюды
Іншая карціна жыцця – у Брагіне, які апынуўся на тэрыторыі "з правам адсялення". Пасля чарнобыльскай аварыі з райцэнтра з’ехала большая частка насельніцтва, але зараз жыхары паступова вяртаюцца.
Цяпер у Брагіне жывуць 5 тысяч чалавек, у раёне – каля 12 тысяч. Многія прыехалі ўжо пасля аварыі з іншых абласцей ці краін былога СССР. Мясцовыя ўлады гавораць, што ў апошнія гады ў Брагіне прыкметна вырас узровень нараджальнасці.
Асаблівымі аб’ектамі на тэрыторыі Палескага запаведніка застаюцца пахаванні. На 91 могілках у зоне адчужэння раз у год на Радаўніцу прыязджаюць тыя, што некалі жылі ў гэтых месцах.
Пропуск для такіх візітаў не патрабуецца, але наведваць закінутыя вёскі катэгарычна нельга, праезд адкрыты толькі на могілкі. Тут да гэтага часу працягваюць хаваць памерлых – тых, хто хоча і пасля смерці заставацца побач з роднымі.
Жывёльны свет і легенды аб мутантах
Тэхнагенная катастрофа "выжыла" з вялізнай тэрыторыі людзей, але варта было сысці чалавеку, як жывёльны свет адчуў сябе прывольна. На зямлю, забруджаную радыяцыяй, прыйшлі нават такія віды, якія раней тут не жылі, напрыклад, мядзведзь і конь Пржэвальскага.
А знакамітых зуброў у Палескім запаведніку больш за чвэрць стагоддзя разводзяць наўмысна. У 1996 годзе з Белавежскай пушчы сюды прывезлі 16 зуброў, сёння на тэрыторыі Палескага запаведніка іх ужо 197. Гэта адна з найбуйнейшых папуляцый зубра не толькі ў краіне, але і ў свеце ў цэлым.
Толькі ў Палескім запаведніку расце колькасць вялікага падворліка, хоць у іншых краях гэты рэдкі від птушак сямейства ястрабіных працягвае скарачацца. Тут жа налічваецца самая вялікая ў Беларусі папуляцыя ласёў. У запаведных лясах распладзіліся алені, казулі, а разам з імі і ваўкі. У закінутых дамах пасяліліся рысі і барсукі.
Трэцюю частку тэрыторыі запаведніка, найменш заражаную, зноў пакрысе асвойваюць людзі: нарыхтоўваюць драўніну, разводзяць пчол і коней. Рускіх цяжкавозаў і арлоўскіх рысакоў адгэтуль прадаюць фермерам і ў прыватныя падворкі
Кажуць, гадоў 6 таму тут для прэзідэнцкай гаспадаркі купілі эфектнага жарабца Вітаса, а затым і яго сяброўку – жарабіцу па мянушцы Казка.
А вось "двухгаловых сабак" і іншых мутантаў, аб якіх пасля чарнобыльскай аварыі хадзілі жудасныя легенды, у Палескім запаведніку ніхто ніколі не сустракаў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Колькі яшчэ патрэбна часу, каб
Беларусь пазбавілася радыяцыі