Як выглядае беларуская зона адчужэння - фота
13:45 26.04.2021 (абноўлена: 15:44 28.06.2022)
Падпісацца
Закінутыя вёскі ў самай небяспечнай радыяцыйнай зоне вакол ЧАЭС праз 35 гадоў яшчэ захоўваюць памяць аб людзях, што жылі тут, але літаральна абсыпаюцца прахам.
26 красавіка 1986 года на Чарнобыльскай АЭС адбыўся выбух энергаблока. Агульная плошча заражэння дасягнула 200 тысяч квадратных кіламетраў. Але самая небяспечная тэрыторыя - у радыусе 30 кіламетраў вакол станцыі.
Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны запаведнік - гэта і ёсць беларускі ўчастак зоны адчужэння. Яго стварылі праз два гады пасля аварыі на атамнай станцыі.
Тэрыторыя складае 215 тысяч гектараў, запаведнік займае тэрыторыю трох найбольш пацярпелых ад аварыі раёнаў Гомельскай вобласці - Брагінскага, Нараўлянскага і Хойніцкага.
Тут знаходзяцца 96 "мёртвых" вёсак. Яны былі адселеныя ў пачатку траўня 1986 года ў спешным парадку - за тры дні. У кінутых дамах можна ўбачыць прадметы побыту, хатняга ўжытку.
Сустракаюцца і вялікія пакінутыя вёскі. Напрыклад, Пагоннае ў Хойніцкім раёне. Раней тут пражывала больш за 1000 чалавек. Быў свой дом культуры, бальніца, школа і 3 крамы. Цяпер застаўся толькі сумны напамін пра той час - разбураныя пабудовы, а побач з вёскай - абрынутыя кароўнікі і згнілая сельгастэхніка саўгаса "Перамога сацыялізму".
Краснаселле - адселеная вёска на беразе Прыпяці. Адсюль да АЭС каля 15 кіламетраў, станцыю можна ўбачыць няўзброеным вокам. Ёсць у вёсцы вялікія могілкі. Пахавання памерлых праводзяць і па гэты дзень.
Дарэчы, на Радаўніцу на ўсёй тэрыторыі запаведніка дазволена наведванне могілак без спецпрапускоў.
Узровень радыяцыі на тэрыторыі Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка значна вышэй, чым у сярэднім па Беларусі. У некаторых месцах - у 10 разоў вышэй за норму. Такія месцы абазначаюць спецыяльнымі знакамі.
І хоць запаведнік стваралі як забароненую для людзей зону, з часам тэрыторыя стала цікавіць біёлагаў. Умяшанне чалавека мінімальна, таму можна назіраць за дзікай прыродай, якая адраджаецца.
Беларускі сектар зоны адчужэння быў зачынены для турыстаў доўгія гады. Аднак з лістапада 2018 года сітуацыя змянілася і цяпер наведваць гэтую тэрыторыю можна ў складзе арганізаванай групы.
Нягледзячы на адкрытасць для турыстаў, у запаведніку па-ранейшаму дзейнічае кантрольна-прапускны рэжым, не толькі для замежнікаў, але і для беларусаў.
Што ўяўляе сабой беларуская зона адчужэння - у фотарэпартажы Sputnik.
Чытайце таксама:
- Доза адчужэння: што ўспамінаюць ліквідатары аварыі на ЧАЭС
- Рэха чорнай былі: што адбываецца ў зоне адчужэння вакол ЧАЭС
- Зубры і саркафаг у добрае надвор'е: падрабязнасці тураў у зону адчужэння

1/23
© Sputnik / Дмитрий Марков
Зона адчужэння Чарнобыльскай АЭС займае тэрыторыю трох найбольш пацярпелых ад аварыі раёнаў Гомельскай вобласці - Брагінскага, Нараўлянскага і Хойніцкага.

2/23
© Sputnik / Дмитрий Марков
Тут знаходзяцца 96 "мёртвых" вёсак.

3/23
© Sputnik / Дмитрий Марков
Яны былі адселеныя ў пачатку траўня 1986 года ў спешным парадку - за тры дні.

4/23
© Sputnik / Дмитрий Марков
Цяпер застаўся толькі сумны напамін пра той час - разбураныя пабудовы.

5/23
© Sputnik / Дмитрий Марков
Напрыклад, Пагоннае ў Хойніцкім раёне. Раней тут пражывала больш за 1000 чалавек.

6/23
© Sputnik / Дмитрий Марков
Быў свой дом культуры, бальніца, школа і 3 крамы.

7/23
© Sputnik / Дмитрий Марков
У кінутых дамах можна ўбачыць прадметы побыту, хатняга ўжытку.

8/23
© Sputnik / Дмитрий Марков
Дзіцячы сад надае жаху сатлелымі цацкамі і разваленым піяніна.

9/23
© Sputnik / Дмитрий Марков
Зона адчужэння ператварылася ў музей ядзернай катастрофы.

10/23
© Sputnik / Денис Кошелев
Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны запаведнік стваралі як забароненую для людзей зону.

11/23
© Sputnik / Дмитрий Марков
Ён быў зачынены для турыстаў доўгія гады.

12/23
© Sputnik / Денис Кошелев
З лістапада 2018 года сітуацыя змянілася і цяпер наведваць гэтую тэрыторыю можна ў складзе арганізаванай групы.

13/23
© Sputnik / Денис Кошелев
Асабістыя рэчы, фатаграфіі, якія перасяленцам давялося пакінуць, зараз з'яўляюцца экспанатамі музея памяці тысяч разбураных жыццяў.

14/23
© Sputnik / Дмитрий Марков
Узровень радыяцыі на тэрыторыі Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка значна вышэй, чым у сярэднім па Беларусі.

15/23
© Sputnik / Денис Кошелев
У некаторых месцах - у 10 разоў вышэй за норму.

16/23
© Sputnik / Дмитрий Марков
Шматлікія будынкі небяспечныя - могуць разваліцца ў любы момант.

17/23
© Sputnik / Денис Кошелев
Матацыклы, мапеды спарахнелі і ўраслі ў зямлю.

18/23
© Sputnik / Дмитрий Марков
Побач з вёскай - абрынутыя кароўнікі і згнілая сельгастэхніка саўгаса "Перамога сацыялізму".

19/23
© Sputnik / Денис Кошелев
Краснаселле - адселеная вёска на беразе Прыпяці.

20/23
© Sputnik / Дмитрий Марков
Адсюль да АЭС каля 15 кіламетраў, станцыю можна ўбачыць няўзброеным вокам.

21/23
© Sputnik / Дмитрий Марков
Ёсць у вёсцы вялікія могілкі. Пахавання памерлых праводзяць і па гэты дзень.

22/23
© Sputnik / Дмитрий Марков
На Радаўніцу на ўсёй тэрыторыі запаведніка дазволена наведванне могілак без спецпрапускоў. Аднак, нягледзячы на адкрытасць для турыстаў, у запаведніку па-ранейшаму дзейнічае кантрольна-прапускны рэжым, не толькі для замежнікаў, але і для беларусаў.

23/23
© Sputnik / Дмитрий Марков
Тэрыторыя стала цікавіць біёлагаў. Умяшанне чалавека мінімальна, таму можна назіраць за дзікай прыродай, якая адраджаецца.
