https://bel.sputnik.by/20230427/lukashenka-zapras-prezdenta-par-u-belarus-1074859197.html
Лукашэнка запрасіў прэзідэнта ПАР у Беларусь
Лукашэнка запрасіў прэзідэнта ПАР у Беларусь
Sputnik Беларусь
Беларускі прэзідэнт лічыць, што візіт лідара ПАР у Беларусь можа надаць новы імпульс супрацоўніцтву паміж дзвюма краінамі. 27.04.2023, Sputnik Беларусь
2023-04-27T09:27+0300
2023-04-27T09:27+0300
2023-04-27T09:27+0300
аляксандр лукашэнка
пар
беларусь
віншаванне
палітыка
эканоміка
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/04/1b/1074857156_0:0:3072:1728_1920x0_80_0_0_24eaa4f61b8eb7eb3c1af33865a3e1fd.jpg
МІНСК, 27 кра – Sputnik. Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калегу з ПАР Сірыла Рамафосу і народ гэтай краіны з нацыянальным святам – Днём Свабоды, паведаміла прэс-служба беларускага лідара.Лукашэнка нагадаў, што Беларусь і раней падтрымлівала жыхароў Афрыкі на міжнародных пляцоўках у пераадоленні апартэіду.Разам з тым беларускі лідар адзначыў магчымасці для выхаду ўзаемадзеяння дзвюх краін на новы ўзровень. У прыватнасці, беларускі бок зацікаўлены развіваць кантакты з ПАР у сферах прамысловай кааперацыі з акцэнтам на сельскую гаспадарку, інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі, харчовую бяспеку, адукацыю, абарону мацярынства і дзяцінства.Акрамя таго, беларускі лідар запрасіў Сірылу Рамафосу наведаць з візітам Беларусь.Лукашэнка мяркуе, што гэты візіт можа надаць новы імпульс супрацоўніцтву паміж дзвюма краінамі.Беларускі гандлёвы хаб у АфрыцыУ Афрыцы можа з’явіцца хаб для гандлю беларускай прадукцыяй, гэтае пытанне абмяркоўваў беларускі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка ў лютым гэтага года падчас свайго візіту ў краіны Паўднёвай Афрыкі.Часовы павераны ў справах Беларусі ў Зімбабвэ Дзмітрый Сакун растлумачыў, што цяжкасці з пастаўкай тавараў на поўдзень Афрыкі заўсёды былі, але заходнія краіны пытанні лагістыкі вырашаюць паспяхова. Беларусь таксама можа больш актыўна прысутнічаць на афрыканскім рынку, лічыць беларускі дыпламат.Што датычыцца непасрэдна ПАР, то з 2021 года вядзецца работа па стварэнні ў гэтай краіне зборачнай вытворчасці трактароў МТЗ пад мясцовым брэндам. Гэта дазволіць стварыць дадатковыя працоўныя месцы ў рэгіёне.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
пар
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/04/1b/1074857156_78:0:2809:2048_1920x0_80_0_0_c369bb0031e32b9fee6c9a57536aae2d.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, пар, беларусь, віншаванне, палітыка, эканоміка, навіны
аляксандр лукашэнка, пар, беларусь, віншаванне, палітыка, эканоміка, навіны
Лукашэнка запрасіў прэзідэнта ПАР у Беларусь
Беларускі прэзідэнт лічыць, што візіт лідара ПАР у Беларусь можа надаць новы імпульс супрацоўніцтву паміж дзвюма краінамі.
МІНСК, 27 кра – Sputnik. Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калегу з ПАР Сірыла Рамафосу і народ гэтай краіны з нацыянальным святам – Днём Свабоды, паведаміла прэс-служба беларускага лідара.
Лукашэнка нагадаў, што Беларусь і раней падтрымлівала жыхароў Афрыкі на міжнародных пляцоўках у пераадоленні апартэіду.
"Сёння мы разам імкнемся да ўстанаўлення справядлівага светапарадку, заснаванага на дружбе, даверы і павазе Статута ААН і міжнароднага права", - дадаў ён.
Разам з тым беларускі лідар адзначыў магчымасці для выхаду ўзаемадзеяння дзвюх краін на новы ўзровень. У прыватнасці, беларускі бок зацікаўлены развіваць кантакты з ПАР у сферах прамысловай кааперацыі з акцэнтам на сельскую гаспадарку, інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі, харчовую бяспеку, адукацыю, абарону мацярынства і дзяцінства.
Акрамя таго, беларускі лідар запрасіў Сірылу Рамафосу наведаць з візітам Беларусь.
Лукашэнка мяркуе, што гэты візіт можа надаць новы імпульс супрацоўніцтву паміж дзвюма краінамі.
Беларускі гандлёвы хаб у Афрыцы
У Афрыцы можа з’явіцца хаб для гандлю беларускай прадукцыяй, гэтае пытанне абмяркоўваў беларускі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка ў лютым гэтага года падчас свайго візіту ў краіны Паўднёвай Афрыкі.
Часовы павераны ў справах Беларусі ў Зімбабвэ Дзмітрый Сакун растлумачыў, што цяжкасці з пастаўкай тавараў на поўдзень Афрыкі заўсёды былі, але заходнія краіны пытанні лагістыкі вырашаюць паспяхова. Беларусь таксама можа больш актыўна прысутнічаць на афрыканскім рынку, лічыць беларускі дыпламат.
Што датычыцца непасрэдна ПАР, то з 2021 года вядзецца работа па стварэнні ў гэтай краіне зборачнай вытворчасці трактароў МТЗ пад мясцовым брэндам. Гэта дазволіць стварыць дадатковыя працоўныя месцы ў рэгіёне.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"