https://bel.sputnik.by/20230428/belaruskya-ltchyk-yakya-zatrymalsya--sudane-paknul-kranu-1074901382.html
Беларускія лётчыкі, якія затрымаліся ў Судане, пакінулі краіну
Беларускія лётчыкі, якія затрымаліся ў Судане, пакінулі краіну
Sputnik Беларусь
Пілоты самалёта кампаніі "БелКанта" цяпер знаходзяцца ў Егіпце і плануюць з Каіра вылецець у Мінск. 28.04.2023, Sputnik Беларусь
2023-04-28T09:39+0300
2023-04-28T09:39+0300
2023-04-28T09:39+0300
судан
егіпет
беларусы
расіяне
бяспека
грамадства
у свеце
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101410/97/1014109728_0:71:1400:859_1920x0_80_0_0_96676a8896617925faccd2bf0a1791fc.jpg
МІНСК, 28 кра – Sputnik. Экіпаж самалёта Іл-76ТД кампаніі "БелКанта", які затрымаўся ў Судане, здолеў пакінуць краіну, зараз беларусы знаходзяцца ў Егіпце.Як заявіў РІА Навіны генконсул Расіі ў Хургадзе Віктар Варапаеў, егіпецкія ўлады дапамаглі ім, а таксама двум расіянам, з уездам у краіну. Ім выдалі ўязныя візы ў чацвер, 27 красавіка.Расійскі дыпламат таксама расказаў, што напярэдадні вечарам па тэлефоне экстранай сувязі да іх звярнуліся двое грамадзян Расіі і шэсць беларусаў, якія працавалі ў Судане па прыватных кантрактах. Яны прыбылі з Хартума на суданска-егіпецкі пагранпераход "Аркын". Па словах Варапаева, егіпецкія пагранічнікі не хацелі прапускаць іх на тэрыторыю краіны. Прычына адмовы – адсутнасць транспарту: суданскі кіроўца аўтобуса адмовіўся перасякаць мяжу. Генконсульства ў сваю чаргу звярнулася ў кампетэнтныя органы правінцыі Чырвонае мора.У выніку расіянам і беларусам аказалі неабходнае садзейнічанне ў перасячэнні мяжы. Пасля гэтага грамадзяне Беларусі і Расіі адправіліся на аўтобусе ў Каір, адкуль маюць намер вылецець у Мінск і Маскву.Раней у МЗС Беларусі праінфармавалі, што ў Судане знаходзяцца беларускія грамадзяне, у тым ліку экіпаж самалёта.Самалёт кампаніі "БелКанта" прыбыў у Судан для правядзення работ па мадэрнізацыі і тэхнічным абслугоўванні, а экіпаж чакаў афармлення страхоўкі для палётаў над тэрыторыяй Турцыі.Першапачаткова пілоты не маглі пакінуць Судан, бо перамяшчацца па краіне было небяспечна з-за боесутыкненняў.Што адбываецца ў СуданеПаўтара тыдня таму ў афрыканскай рэспубліцы пачаўся ўнутрыпалітычны крызіс з-за канфлікту паміж кіраўніком пераходнага суверэннага савета Судана і яго намеснікам. Супрацьстаянне праходзіла з выкарыстаннем зброі.У выніку заложнікамі сітуацыі сталі шматлікія замежныя грамадзяне.МЗС Беларусі рэкамендаваў грамадзянам рэспублікі ўстрымацца ад паездак у гэтую афрыканскую краіну.У цяперашні час супрацьлеглыя бакі дасягнулі пагаднення аб часовым спыненні агню і гатовы сесці за стол перагавораў.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20230417/sudan-vystup-suprats-mzhnarodnaga-myashannya--stuatsyyu--krane-1074489390.html
судан
егіпет
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101410/97/1014109728_80:0:1320:930_1920x0_80_0_0_ed54677c3b0e59eb775a5a91a1721723.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
судан, егіпет, беларусы, расіяне, бяспека, грамадства, у свеце, навіны
судан, егіпет, беларусы, расіяне, бяспека, грамадства, у свеце, навіны
Беларускія лётчыкі, якія затрымаліся ў Судане, пакінулі краіну
Пілоты самалёта кампаніі "БелКанта" цяпер знаходзяцца ў Егіпце і плануюць з Каіра вылецець у Мінск.
МІНСК, 28 кра – Sputnik. Экіпаж самалёта Іл-76ТД кампаніі "БелКанта", які затрымаўся ў Судане, здолеў пакінуць краіну, зараз беларусы знаходзяцца ў Егіпце.
Як заявіў
РІА Навіны генконсул Расіі ў Хургадзе Віктар Варапаеў, егіпецкія ўлады дапамаглі ім, а таксама двум расіянам, з уездам у краіну. Ім выдалі ўязныя візы ў чацвер, 27 красавіка.
Расійскі дыпламат таксама расказаў, што напярэдадні вечарам па тэлефоне экстранай сувязі да іх звярнуліся двое грамадзян Расіі і шэсць беларусаў, якія працавалі ў Судане па прыватных кантрактах. Яны прыбылі з Хартума на суданска-егіпецкі пагранпераход "Аркын". Па словах Варапаева, егіпецкія пагранічнікі не хацелі прапускаць іх на тэрыторыю краіны. Прычына адмовы – адсутнасць транспарту: суданскі кіроўца аўтобуса адмовіўся перасякаць мяжу. Генконсульства ў сваю чаргу звярнулася ў кампетэнтныя органы правінцыі Чырвонае мора.
У выніку расіянам і беларусам аказалі неабходнае садзейнічанне ў перасячэнні мяжы. Пасля гэтага грамадзяне Беларусі і Расіі адправіліся на аўтобусе ў Каір, адкуль маюць намер вылецець у Мінск і Маскву.
Раней у МЗС Беларусі праінфармавалі, што ў Судане знаходзяцца беларускія грамадзяне, у тым ліку экіпаж самалёта.
Самалёт кампаніі "БелКанта" прыбыў у Судан для правядзення работ па мадэрнізацыі і тэхнічным абслугоўванні, а экіпаж чакаў афармлення страхоўкі для палётаў над тэрыторыяй Турцыі.
Першапачаткова пілоты не маглі пакінуць Судан, бо перамяшчацца па краіне было небяспечна з-за боесутыкненняў.
Паўтара тыдня таму ў афрыканскай рэспубліцы пачаўся ўнутрыпалітычны крызіс з-за канфлікту паміж кіраўніком пераходнага суверэннага савета Судана і яго намеснікам. Супрацьстаянне праходзіла з выкарыстаннем зброі.
У выніку заложнікамі сітуацыі сталі шматлікія замежныя грамадзяне.
МЗС Беларусі рэкамендаваў грамадзянам рэспублікі ўстрымацца ад паездак у гэтую афрыканскую краіну.
У цяперашні час супрацьлеглыя бакі дасягнулі пагаднення аб часовым спыненні агню і гатовы сесці за стол перагавораў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"