https://bel.sputnik.by/20230429/polskya-paltseyskya-varvalsya--budynak-shkoly-pry-pasolstve-ras-1074949574.html
Польскія паліцэйскія ўварваліся ў будынак школы пры пасольстве Расіі
Польскія паліцэйскія ўварваліся ў будынак школы пры пасольстве Расіі
Прадстаўнік варшаўскай мэрыі запатрабаваў адчыніць вароты школы, аднак атрымаў адмову, тады паліцэйскія зламалі брамку і зайшлі ў будынак. 29.04.2023, Sputnik Беларусь
2023-04-29T12:05+0300
2023-04-29T12:05+0300
2023-04-29T12:05+0300
польшча
школа
пасольства
у свеце
здарэнні
бяспека
палітыка
навіны
расійская федэрацыя
/html/head/meta[@name='og:title']/@content
/html/head/meta[@name='og:description']/@content
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101626/70/1016267015_0:46:1024:622_1920x0_80_0_0_9d7d35df69c612d125b49c46342ca545.jpg
МІНСК, 29 кра – Sputnik. Польскія паліцэйскія ўварваліся ў будынак школы пры пасольстве Расіі, які знаходзіцца ў Варшаве, перадае карэспандэнт РІА Навіны.Сёння раніцай да будынка школы, які знаходзіцца на вуліцы Кялецкай, прыбылі прадстаўнікі варшаўскай мэрыі ў суправаджэнні паліцэйскіх. Туды прыехалі і прадстаўнікі пасольства РФ. Прадстаўнік мэрыі запатрабаваў адчыніць вароты школы, але саветнік-пасланнік пасольства Андрэй Ордаш заявіў, што рашэнне аб адабранні расійскі бок лічыць незаконным і папярэдзіў аб кроках у адказ з боку Расіі.Потым прадстаўнік польскіх улад зламаў веснічкі каля брамы школы, і паліцэйскія ўварваліся ў будынак. Ланцугом з замком яны зачынілі веснічкі, каб не даць вывезці са школы маёмасць.На тэрыторыю школы былі дапушчаны расійскія дыпламаты. Ордаш папярэдзіў паліцэйскіх, што тут знаходзяцца людзі, якія маюць дыпламатычны статус.Раней МЗС Польшчы паведаміла, што накіравала ў кампетэнтныя органы дзяржкіравання краіны запыт "аб узбуджэнні выканаўчай вытворчасці адносна двух аб’ектаў нерухомай маёмасці, якія не выкарыстоўваюцца ў дыпламатычных і консульскіх мэтах і знаходзяцца ў незаконным валоданні Расійскай Федэрацыі". Гэта датычыцца аб’ектаў нерухомай маёмасці па адрасах Кялецкая, 45, гэта школа пры пасольстве Расіі ў Польшчы, і Сабескага, 100, тут раней пражывалі расійскія дыпламаты, але зараз будынак не заселены і патрабуе рамонту.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
польшча
расійская федэрацыя
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101626/70/1016267015_0:0:1024:768_1920x0_80_0_0_15a799493a537b32dfdec8939df6ed2d.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
польшча, школа, пасольства, у свеце, здарэнні, бяспека, палітыка, навіны , расійская федэрацыя
польшча, школа, пасольства, у свеце, здарэнні, бяспека, палітыка, навіны , расійская федэрацыя
Польскія паліцэйскія ўварваліся ў будынак школы пры пасольстве Расіі
Прадстаўнік варшаўскай мэрыі запатрабаваў адчыніць вароты школы, аднак атрымаў адмову, тады паліцэйскія зламалі брамку і зайшлі ў будынак.
МІНСК, 29 кра – Sputnik. Польскія паліцэйскія ўварваліся ў будынак школы пры пасольстве Расіі, які знаходзіцца ў Варшаве, перадае карэспандэнт
РІА Навіны.
Сёння раніцай да будынка школы, які знаходзіцца на вуліцы Кялецкай, прыбылі прадстаўнікі варшаўскай мэрыі ў суправаджэнні паліцэйскіх. Туды прыехалі і прадстаўнікі пасольства РФ. Прадстаўнік мэрыі запатрабаваў адчыніць вароты школы, але саветнік-пасланнік пасольства Андрэй Ордаш заявіў, што рашэнне аб адабранні расійскі бок лічыць незаконным і папярэдзіў аб кроках у адказ з боку Расіі.
Потым прадстаўнік польскіх улад зламаў веснічкі каля брамы школы, і паліцэйскія ўварваліся ў будынак. Ланцугом з замком яны зачынілі веснічкі, каб не даць вывезці са школы маёмасць.
На тэрыторыю школы былі дапушчаны расійскія дыпламаты. Ордаш папярэдзіў паліцэйскіх, што тут знаходзяцца людзі, якія маюць дыпламатычны статус.
Раней МЗС Польшчы паведаміла, што накіравала ў кампетэнтныя органы дзяржкіравання краіны запыт "аб узбуджэнні выканаўчай вытворчасці адносна двух аб’ектаў нерухомай маёмасці, якія не выкарыстоўваюцца ў дыпламатычных і консульскіх мэтах і знаходзяцца ў незаконным валоданні Расійскай Федэрацыі". Гэта датычыцца аб’ектаў нерухомай маёмасці па адрасах Кялецкая, 45, гэта школа пры пасольстве Расіі ў Польшчы, і Сабескага, 100, тут раней пражывалі расійскія дыпламаты, але зараз будынак не заселены і патрабуе рамонту.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Польшча пабудуе электразагароду на мяжы з Калінінградскай вобласцю