https://bel.sputnik.by/20230503/rasya-zatskalena--vykanann-mo-zbozhzhavay-zdzelk--pyasko-1075105390.html
Расія зацікаўлена ў выкананні ўмоў збожжавай здзелкі – Пяскоў
Расія зацікаўлена ў выкананні ўмоў збожжавай здзелкі – Пяскоў
Sputnik Беларусь
Расійскі бок раней неаднаразова паведамляў, што абумоўленыя ў дакументах умовы здзелкі выконваюцца не цалкам. 03.05.2023, Sputnik Беларусь
2023-05-03T13:27+0300
2023-05-03T13:27+0300
2023-05-03T16:01+0300
дзмітрый пяскоў
збожжа
здзелка
расія
аан
эканоміка
палітыка
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/08/1a/1066169157_0:270:2682:1779_1920x0_80_0_0_8b67c11613f98112b899c26785ec5c88.jpg
МІНСК, 3 мая – Sputnik. Масква зацікаўлена ў выкананні ўмоў збожжавай здзелкі, але не будзе рабіць нічога, што супярэчыць яе інтарэсам, пра гэта заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў.Паводле яго слоў, кантакты Крамля будуць працягвацца як з прадстаўнікамі ААН, так і з іншымі, у разліку на тое, што ўмовы здзелкі ўсё ж такі будуць выкананы.Прадстаўнік Крамля таксама растлумачыў, што пытанне аб пашырэнні колькасці ўдзельнікаў перагавораў па збожжавай здзелцы не разглядаецца.Новы раунд кансультацый паміж Расіяй і ААН адносна выканання мемарандума аб доступе расійскай сельгаспрадукцыі і ўдабрэнняў на сусветны рынак плануецца правесці ў Маскве 5 мая.Збожжавая здзелкаНагадаем, што Расія, Украіна, Турцыя і ААН падпісалі ў ліпені 2022 года два ўзаемазвязаныя дакументы, якія прадстаўляюць адзіны пакет.Згодна з першым ААН узяла на сябе абавязацельствы па зняцці розных абмежаванняў на экспарт расійскай сельскагаспадарчай прадукцыі і ўдабрэнняў на сусветныя рынкі.Другім вызначаны алгарытм вывазу ўкраінскага збожжа з партоў Паўднёвага, Чарнаморска і Адэсы, якія знаходзяцца пад кантролем Кіева.Тады ж быў створаны Сумесны каардынацыйны цэнтр (СКЦ) па бяспечнай транспарціроўцы збожжа з Украіны.Першапачаткова здзелка была падпісана на 120 дзён – да 19 лістапада. Затым у выніку чатырохбаковых перагавораў Турцыі, ААН, РФ і Украіны пагадненне аб Чарнаморскім збожжавым калідоры было працягнута яшчэ на 120 дзён. Так гэты этап здзелкі завяршыўся 18 сакавіка.У сакавіку расійскі бок паведаміў, што збожжавая здзелка прадоўжана на 60 дзён. Пяскоў заяўляў, што ў дадзеным выпадку яна была працягнута не на поўны тэрмін. Прычынай для гэтага стала тое, што палова дамоўленасцей "не працавала і не працуе да гэтага часу".Раней аб тым, што частка збожжавай здзелкі, якая датычыцца Расіі, не выконваецца, а перашкоды захоўваюцца і нават узмацняюцца, заявіў кіраўнік расійскага МЗС РФ Сяргей Лаўроў.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/08/1a/1066169157_0:18:2682:2030_1920x0_80_0_0_fd46b99d98a5331b4b0074d3af0d80e1.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
дзмітрый пяскоў, збожжа, здзелка, расія, аан, эканоміка, палітыка, навіны
дзмітрый пяскоў, збожжа, здзелка, расія, аан, эканоміка, палітыка, навіны
Расія зацікаўлена ў выкананні ўмоў збожжавай здзелкі – Пяскоў
13:27 03.05.2023 (абноўлена: 16:01 03.05.2023) Расійскі бок раней неаднаразова паведамляў, што абумоўленыя ў дакументах умовы здзелкі выконваюцца не цалкам.
МІНСК, 3 мая – Sputnik. Масква зацікаўлена ў выкананні ўмоў збожжавай здзелкі, але не будзе рабіць нічога, што супярэчыць яе інтарэсам, пра гэта заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў.
Паводле яго слоў, кантакты Крамля будуць працягвацца як з прадстаўнікамі ААН, так і з іншымі, у разліку на тое, што ўмовы здзелкі ўсё ж такі будуць выкананы.
"А далей не будзем пакуль забягаць наперад. Зразумела, Расія не будзе рабіць нічога далей, што будзе супярэчыць яе інтарэсам", - сказаў Пяскоў.
Прадстаўнік Крамля таксама растлумачыў, што пытанне аб пашырэнні колькасці ўдзельнікаў перагавораў па збожжавай здзелцы не разглядаецца.
Новы раунд кансультацый паміж Расіяй і ААН адносна выканання мемарандума аб доступе расійскай сельгаспрадукцыі і ўдабрэнняў на сусветны рынак плануецца правесці ў Маскве 5 мая.
Нагадаем, што Расія, Украіна, Турцыя і ААН падпісалі ў ліпені 2022 года два ўзаемазвязаныя дакументы, якія прадстаўляюць адзіны пакет.
Згодна з першым ААН узяла на сябе абавязацельствы па зняцці розных абмежаванняў на экспарт расійскай сельскагаспадарчай прадукцыі і ўдабрэнняў на сусветныя рынкі.
Другім вызначаны алгарытм вывазу ўкраінскага збожжа з партоў Паўднёвага, Чарнаморска і Адэсы, якія знаходзяцца пад кантролем Кіева.
Тады ж быў створаны Сумесны каардынацыйны цэнтр (СКЦ) па бяспечнай транспарціроўцы збожжа з Украіны.
Першапачаткова здзелка была падпісана на 120 дзён – да 19 лістапада. Затым у выніку чатырохбаковых перагавораў Турцыі, ААН, РФ і Украіны пагадненне аб Чарнаморскім збожжавым калідоры было працягнута яшчэ на 120 дзён. Так гэты этап здзелкі завяршыўся 18 сакавіка.
У сакавіку расійскі бок паведаміў, што збожжавая здзелка прадоўжана на 60 дзён. Пяскоў заяўляў, што ў дадзеным выпадку яна была працягнута не на поўны тэрмін. Прычынай для гэтага стала тое, што палова дамоўленасцей "не працавала і не працуе да гэтага часу".
Раней аб тым, што частка збожжавай здзелкі, якая датычыцца Расіі, не выконваецца, а перашкоды захоўваюцца і нават узмацняюцца, заявіў кіраўнік расійскага МЗС РФ Сяргей Лаўроў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Пуцін: калі РФ не працягне збожжавую здзелку, то
паставіць збожжа ў Афрыку бясплатна