Военнослужащие реактивной артиллерийской батареи РСЗО БМ-21 Град  - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Захаванне Украіны як дзяржавы не ўваходзіць у планы ЗША – Патрушаў

© Sputnik / Sputnik / Перайсці ў медыябанкСакратар Савета бяспекі РФ Мікалай Патрушаў
Сакратар Савета бяспекі РФ Мікалай Патрушаў - Sputnik Беларусь, 1920, 03.05.2023
Падпісацца
Сакратар Савета бяспекі адзначае, што антырасійская заходняя глабальная стратэгія не мяняецца на працягу стагоддзяў.
МІНСК, 3 мая – Sputnik. Захаванне Украіны ў якасці дзяржавы не ўваходзіць у планы Вашынгтона, такое меркаванне выказаў сакратар Савета бяспекі Расіі Мікалай Патрушаў.
Паводле яго слоў, Украіна патрэбна амерыканцам толькі як аб’ект для эксплуатацыі прыродных рэсурсаў без традыцыйнага насельніцтва. Жадаючы знайсці за мяжой абарону ад сацыяльна-эканамічных праблем і прафашысцкага прыгнёту, з краіны масава з’яжджаюць людзі. Патрушаў удакладніў, што за 30 гадоў насельніцтва Украіны скарацілася ўдвая.

"А сёння Белы дом з лёгкасцю ідзе на працяг вайны з Расіяй да апошняга ўкраінца. Пры гэтым захаванне Украіны ў якасці дзяржавы ў планы ЗША не ўваходзіць", - сказаў сакратар Савета бяспекі ў інтэрв’ю газеце "Известия".

Патрушаў растлумачыў, што амерыканцы не ведаюць, што такое вайна ў прынцыпе – на іх кантыненце апошнія баі былі ў 1865 годзе. Таму эліты ЗША лёгка разважаюць на тэму ўзбраенняў і падрыхтоўкі да новых войнаў.
"Парушаюць міжнародныя дамоўленасці і бесцырымонна рыхтуюцца аднавіць натурныя атамныя выпрабаванні", - дадаў ён.

Косць у горле

Сакратар Савета бяспекі Расіі таксама заявіў, што Расія шмат стагоддзяў з’яўляецца "косткай у горле" для Захаду, які імкнецца захаваць дамінаванне ў свеце. Антырасійская заходняя глабальная стратэгія не мяняецца на працягу стагоддзяў.
У сваіх заявах заходнія палітыкі таксама фактычна прызнаюцца, што Захад не можа існаваць без расійскіх прыродных рэсурсаў. Яны заяўляюць, што толькі краіны калектыўнага Захаду маюць права распараджацца сусветнымі прыроднымі рэсурсамі, а Расія іх нібыта атрымала несправядліва.
Таксама, паводле яго слоў, ужо развеяны міф аб праславутай "амерыканскай мары", і ўсё больш амерыканцаў хочуць атрымаць расійскае грамадзянства і жыць у Расіі. Большасць з іх – хрысціяне, якім блізкі маральныя каштоўнасці, што захоўваюцца ў краіне.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Актыўнасць ЗША дэстабілізуе рэгіёны і сутыкае краіны – Хрэнін
Захад робіць усё, каб вайна з Расіяй пачалася ў Еўропе – Антонаў
ЗША праінфармавалі Мінск аб вучэннях Defender Europe – 2023
Стужка навiн
0