https://bel.sputnik.by/20230505/navedvalnkam-brestskay-krepasts-nagadayuts-ab-peralomnym-peryyadze-vav-1075203703.html
Наведвальнікам Брэсцкай крэпасці нагадаюць аб пераломным перыядзе ВАВ
Наведвальнікам Брэсцкай крэпасці нагадаюць аб пераломным перыядзе ВАВ
Sputnik Беларусь
Экспазіцыі, якія манціруюцца ў цытадэлі, будуць даступны наведвальнікам з 6 мая, а затым іх пакажуць ва ўсіх абласных цэнтрах і сталіцы Беларусі. 05.05.2023, Sputnik Беларусь
2023-05-05T10:34+0300
2023-05-05T10:34+0300
2023-05-06T17:00+0300
перамога
sputnik беларусь
медыягрупа "россия сегодня"
мемарыяльны комплекс "брэсцкая крэпасць-герой"
у беларусі
беларусь
навіны
гісторыя
вялікая айчынная вайна
грамадства
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/07/01/1053054190_0:120:1280:840_1920x0_80_0_0_d9e9ce1b177b6ade8b34138fa90d30ad.jpg
МІНСК, 5 мая – Sputnik. Да Дня перамогі Sputnik Беларусь і медыягрупа "Россия сегодня" рыхтуюць выставу архіўных фатаграфій з фондаў "Совинформбюро" і VR-рэканструкцыю "Неизвестный знаменосец", якія сталі ўжо традыцыйнымі. Экспазіцыі манціруюцца ў Брэсцкай крэпасці і будуць даступны наведвальнікам мемарыяльнага комплексу з 6 мая.Тэмай сёлетняй выставы сталі памятныя падзеі 1943 года – пераломнага перыяду Вялікай Айчыннай вайны, калі Чырвоная Армія перахапіла стратэгічную ініцыятыву, атрымала шэраг яркіх перамог і ад абарончых аперацый перайшла ў наступленне. Эксперты адабралі 50 фотаздымкаў, на якіх франтавыя фатографы захавалі месцы бітваў, іх пераможцаў і пераможаных.Экспазіцыі мінулых гадоў былі прысвечаны пачатковым і заключным перыядам ВАВ.VR-праект, прадстаўлены медыягрупай "Россия сегодня" ў Беларусі, створаны на аснове шматлікіх дакументальных матэрыялаў і расказвае аб узняцці сцягоў Перамогі на Рэйхстагу ў маі 1945 года. Дзякуючы перадавым візуальным тэхналогіям і спецыяльнаму абсталяванню любы наведвальнік выставы можа апусціцца ў віртуальную рэальнасць і паставіць там уласны сцяг.Фотавыстава будзе дэманстравацца ў Брэсцкай крэпасці па 22 чэрвеня. Пазней у планах Sputnik Беларусь паказаць яе ў беларускай сталіцы, правесці ва ўсіх абласных цэнтрах, а таксама прадставіць жыхарам Гомельшчыны – рэгіёна, з якога ў 1943 годзе пачалося вызваленне Беларусі.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Таксама на Sputnik:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/07/01/1053054190_0:0:1280:960_1920x0_80_0_0_4686b452c4a273f267d68f7a634019f9.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
перамога, sputnik беларусь, медыягрупа "россия сегодня", мемарыяльны комплекс "брэсцкая крэпасць-герой", у беларусі, беларусь, навіны , гісторыя, вялікая айчынная вайна, грамадства, дзень перамогі - 2023
перамога, sputnik беларусь, медыягрупа "россия сегодня", мемарыяльны комплекс "брэсцкая крэпасць-герой", у беларусі, беларусь, навіны , гісторыя, вялікая айчынная вайна, грамадства, дзень перамогі - 2023
Наведвальнікам Брэсцкай крэпасці нагадаюць аб пераломным перыядзе ВАВ
10:34 05.05.2023 (абноўлена: 17:00 06.05.2023) Экспазіцыі, якія манціруюцца ў цытадэлі, будуць даступны наведвальнікам з 6 мая, а затым іх пакажуць ва ўсіх абласных цэнтрах і сталіцы Беларусі.
МІНСК, 5 мая – Sputnik. Да Дня перамогі Sputnik Беларусь і медыягрупа "Россия сегодня" рыхтуюць выставу архіўных фатаграфій з фондаў "Совинформбюро" і VR-рэканструкцыю "Неизвестный знаменосец", якія сталі ўжо традыцыйнымі. Экспазіцыі манціруюцца ў Брэсцкай крэпасці і будуць даступны наведвальнікам мемарыяльнага комплексу з 6 мая.
Тэмай сёлетняй выставы сталі памятныя падзеі 1943 года – пераломнага перыяду Вялікай Айчыннай вайны, калі Чырвоная Армія перахапіла стратэгічную ініцыятыву, атрымала шэраг яркіх перамог і ад абарончых аперацый перайшла ў наступленне. Эксперты адабралі 50 фотаздымкаў, на якіх франтавыя фатографы захавалі месцы бітваў, іх пераможцаў і пераможаных.
Экспазіцыі мінулых гадоў былі прысвечаны пачатковым і заключным перыядам ВАВ.
VR-праект, прадстаўлены медыягрупай "Россия сегодня" ў Беларусі, створаны на аснове шматлікіх дакументальных матэрыялаў і расказвае аб узняцці сцягоў Перамогі на Рэйхстагу ў маі 1945 года. Дзякуючы перадавым візуальным тэхналогіям і спецыяльнаму абсталяванню любы наведвальнік выставы можа апусціцца ў віртуальную рэальнасць і паставіць там уласны сцяг.
Фотавыстава будзе дэманстравацца ў Брэсцкай крэпасці па 22 чэрвеня. Пазней у планах Sputnik Беларусь паказаць яе ў беларускай сталіцы, правесці ва ўсіх абласных цэнтрах, а таксама прадставіць жыхарам Гомельшчыны – рэгіёна, з якога ў 1943 годзе пачалося вызваленне Беларусі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"