Флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Кантакты маладзёжных арганізацый РФ і Беларусі дапамагаюць інтэграцыі – Грызлоў

© Photo : Посольство РФ в БеларусиНадзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расіі ў Беларусі Барыс Грызлоў
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расіі ў Беларусі Барыс Грызлоў - Sputnik Беларусь, 1920, 05.05.2023
Падпісацца
Расійскія маладзёжныя арганізацыі пашыраюць двухбаковае супрацоўніцтва з беларускімі калегамі і плануюць падпісанне пагаднення з БРСМ.
МІНСК, 5 мая – Sputnik. Маладзёжныя арганізацыі дзвюх краін ствараюць інстытуцыянальныя ўмовы для развіцця Саюзнай дзяржавы, аб гэтым заявіў пасол Расіі Барыс Грызлоў падчас сустрэчы з лідарам грамадскай арганізацыі "Движение первых" Рыгорам Гуравым, перадае карэспандэнт Sputnik.
Грызлоў падкрэсліў, што "паглыбленне прамых кантактаў паміж расійскімі і беларускімі маладзёжнымі арганізацыямі садзейнічае далейшаму збліжэнню брацкіх народаў дзвюх краін".
Паводле яго слоў, гэта забяспечвае пераемнасць пакаленняў, стымулюе стварэнне новых адукацыйных і гуманітарных праектаў.
Пасол упэўнены, што кантакты паміж маладзёжнымі арганізацыямі дзвюх краін ствараюць "спрыяльныя ўмовы і інстытуцыянальную базу для далейшай інтэграцыі культурна-цывілізацыйнай прасторы Саюзнай дзяржавы".
© Photo : Посольство РФ в БеларусиЛідар грамадскай арганізацыі "Движение первых" Рыгор Гураў
Лидер общественной организации Движение первых Григорий Гуров - Sputnik Беларусь, 1920, 05.05.2023
Лідар грамадскай арганізацыі "Движение первых" Рыгор Гураў
Рыгор Гураў расказаў, што яго арганізацыя зараз актыўна займаецца стварэннем ячэек у розных расійскіх рэгіёнах і, у тым ліку, прыгранічных з Беларуссю.
Лідар "Движения первых" звярнуў увагу, што сёння ў яго яшчэ запланавана сустрэча з беларускай моладдзю.
Паводле яго слоў, сёння адбудзецца падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве з БРПА і БРСМ.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Крутой: будучыню Саюзнай дзяржавы вызначаць моладзі
Важна казаць праўду: рабяты з розных краін наведалі агенцтва Sputnik
Урад вызначыў, як будуць фінансавацца маладзёжныя ініцыятывы
Стужка навiн
0