СААЗ адмяніла статус пандэміі COVID-19 – кіраўнік арганізацыі

© Sputnik / Кирилл Брага / Перайсці ў медыябанкЗнак біялагічнай небяспекі, архіўнае фота
Знак біялагічнай небяспекі, архіўнае фота - Sputnik Беларусь, 1920, 05.05.2023
Падпісацца
Пры гэтым кіраўнік СААЗ удакладніў, што гэта не азначае, быццам пагроза распаўсюджвання каронавіруса цалкам мінула.
МІНСК, 5 мая – Sputnik. Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) адмяніла статус глабальнай пандэміі COVID-19, які быў аб’яўлены ў 2020 годзе, заявіў у пятніцу на брыфінгу ў Жэневе кіраўнік СААЗ Тэдрас Адханам Гебрэйесус.
Паводле яго слоў, з ініцыятывай аб адмене гэтага статусу выступіў Камітэт экспертаў СААЗ па COVID-19.
"Я прыслухаўся да гэтай парады і абвясціў аб спыненні пандэміі", - сказаў ён.
Такім чынам, як адзначыў Гебрэйесус, Сусветная арганізацыя аховы здароўя больш не лічыць COVID-19 сусветнай надзвычайнай пагрозай.
Пры гэтым ён паведаміў, што па даных СААЗ, некалькі мільёнаў чалавек памерлі ад COVID-19 з пачатку пандэміі ў 2020 годзе, калі было абвешчана аб пачатку пандэміі.
"Афіцыйна загінула каля 7 мільёнаў чалавек, але рэальныя лічбы нашмат вышэй. Размова ідзе як мінімум аб 20 мільёнах загінулых", - сказаў ён.

Вірус мяняецца

Кіраўнік СААЗ таксама заклікаў краіны не губляць пільнасці ў адносінах да каронавіруса на фоне прынятага рашэння аб адмене пандэміі. Ён адзначыў, што, як і ў любога віруса, у COVID-19 штам будзе мяняцца.
У сувязі з высокай верагоднасцю мутацыі каронавіруса, нават пасля адмены пандэміі, могуць быць успышкі захворвання.
"Гэты вірус знаходзіцца тут… Ён усё яшчэ забівае і ўсё яшчэ відазмяняецца", - сказаў кіраўнік арганізацыі.
Ён папярэдзіў, што яшчэ існуе высокая рызыка з’яўлення новых варыянтаў віруса, якія могуць выклікаць новыя ўспышкі хваробы. Пры гэтым настойліва заклікаў краіны да пільнасці ў постпандэмійны перыяд.
Паводле даных Міністэрства аховы здароўя Беларусі па стане на 3 мая, у краіне завяршыўся перыяд уздыму захворвання на ВРІ і COVID-19.
Яшчэ раней кіраўнік Міністэрства аховы здароўя Дзмітрый Піневіч сказаў, што захворванне на каронавірус у краіне было на нізкім узроўні, але эпідэміялагічная сітуацыя ўскладнялася грыпам. У канцы 2022 года прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка заявіў, што краіна лепш за ўсіх у свеце справілася з пандэміяй.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
СААЗ просіць не спыняць кантроль і аналіз геномаў COVID-19
Мінздароўя апублікавала статыстыку аб вакцынацыі супраць COVID-19
Кітай дазволіў наведваць краіну замежным тургрупам з-за мяжы
Стужка навiн
0