https://bel.sputnik.by/20230509/kurgan-slavy-abnovyats-da-leta-2024-goda-1075326381.html
Курган Славы абновяць да лета 2024 года
Курган Славы абновяць да лета 2024 года
Sputnik Беларусь
Работы па мадэрнізацыі мемарыяльнага комплексу пачнуцца ў гэтым годзе пасля святкавання Дня Незалежнасці 3 ліпеня. 09.05.2023, Sputnik Беларусь
2023-05-09T15:44+0300
2023-05-09T15:44+0300
2023-05-09T15:44+0300
дзень перамогі
дзень перамогі - 2023
курган славы
вялікая айчынная вайна
грамадства
у беларусі
беларусь
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101634/61/1016346106_0:20:3001:1708_1920x0_80_0_0_5358486d3818f2d24982d6d649dff93a.jpg
МІНСК, 9 мая – Sputnik. Мемарыяльны комплекс "Курган Славы" пад Мінскам будзе абноўлены да 3 ліпеня 2024 года, заявіў журналістам старшыня Мінаблвыканкама Аляксандр Турчын 9 мая, паведамляе БЕЛТА.Ён паведаміў, што работы па мадэрнізацыі запланаваны на верхняй і ніжняй пляцоўках мемарыяла і пачнуцца пасля святкавання 3 ліпеня. У планах – завяршыць мадэрнізацыю да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, да 3 ліпеня 2024 года.Турчын таксама расказаў, што ў далейшым будзе працягвацца напаўненне комплексу. Выставачная пляцоўка Кургана Славы запатрабавана, кожныя выхадныя тут шмат гасцей, а ў ноч на 9 мая быў запушчаны праект па паказе кінахронікі.Кіраўнік Мінскай вобласці выказаў надзею, што моладзь і людзі розных узростаў будуць прыязджаць на Курган Славы, каб даведацца больш пра тыя страшныя часы і захаваць памяць аб воінах-вызваліцелях.Курган Славы – гэта знакавы мемарыял, прысвечаны воінам-вызваліцелям. Яго будаванне пачалося ў 1967 годзе і стала справай усенароднай. Зямлю для мемарыяла везлі з розных гарадоў і сёл Беларусі, а з часам ён стаў музейным комплексам і месцам правядзення розных патрыятычных мерапрыемстваў.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Таксама на Sputnik:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101634/61/1016346106_146:0:2809:1997_1920x0_80_0_0_8fbbe16108c73ec5fdf8b79b238e0766.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
дзень перамогі - 2023, курган славы, вялікая айчынная вайна, грамадства, у беларусі, беларусь, навіны
дзень перамогі - 2023, курган славы, вялікая айчынная вайна, грамадства, у беларусі, беларусь, навіны
Курган Славы абновяць да лета 2024 года
Работы па мадэрнізацыі мемарыяльнага комплексу пачнуцца ў гэтым годзе пасля святкавання Дня Незалежнасці 3 ліпеня.
МІНСК, 9 мая – Sputnik. Мемарыяльны комплекс "Курган Славы" пад Мінскам будзе абноўлены да 3 ліпеня 2024 года, заявіў журналістам старшыня Мінаблвыканкама Аляксандр Турчын 9 мая, паведамляе
БЕЛТА.
"Тое, што мы даём другое дыханне знакавым мясцінам Беларусі, прысвечаным Вялікай Айчыннай вайне, вельмі важна. На прыкладзе Хатыні мы бачым, што з адкрыццём музея значна павялічылася колькасць людзей, якія прыязджаюць у гэты мемарыяльны комплекс", - расказаў Турчын падчас святочнага мерапрыемства на Кургане Славы.
Ён паведаміў, што работы па мадэрнізацыі запланаваны на верхняй і ніжняй пляцоўках мемарыяла і пачнуцца пасля святкавання 3 ліпеня. У планах – завяршыць мадэрнізацыю да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, да 3 ліпеня 2024 года.
Турчын таксама расказаў, што ў далейшым будзе працягвацца напаўненне комплексу. Выставачная пляцоўка Кургана Славы запатрабавана, кожныя выхадныя тут шмат гасцей, а ў ноч на 9 мая быў запушчаны праект па паказе кінахронікі.
Кіраўнік Мінскай вобласці выказаў надзею, што моладзь і людзі розных узростаў будуць прыязджаць на Курган Славы, каб даведацца больш пра тыя страшныя часы і захаваць памяць аб воінах-вызваліцелях.
Курган Славы – гэта знакавы мемарыял, прысвечаны воінам-вызваліцелям. Яго будаванне пачалося ў 1967 годзе і стала справай усенароднай. Зямлю для мемарыяла везлі з розных гарадоў і сёл Беларусі, а з часам ён стаў музейным комплексам і месцам правядзення розных патрыятычных мерапрыемстваў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Гераічнае мінулае расіян і беларусаў
будзе асновай для адзінства – Мацвіенка
Вершы пра Вялікую Перамогу: "Суровым быў славуты шлях…"