https://bel.sputnik.by/20230509/pranzlvaya-gstoryya-pra-vaynu--kantslagery--kranalny-vals-peramog--vdea-1075311251.html
Пранізлівая гісторыя пра вайну і канцлагеры і кранальны вальс Перамогі – відэа
Пранізлівая гісторыя пра вайну і канцлагеры і кранальны вальс Перамогі – відэа
Sputnik Беларусь
Барысаўчанам Эміліі Аляксандраўне і Анатолю Сцяпанавічу ёсць што расказаць моладзі: у вайну Эмілія – тады яшчэ зусім дзяўчынка – прайшла шэсць канцлагераў, а... 09.05.2023, Sputnik Беларусь
2023-05-09T11:54+0300
2023-05-09T11:54+0300
2024-05-06T14:31+0300
дзень перамогі
відэа
ветэраны
грамадства
беларусь
у беларусі
вялікая айчынная вайна
эксклюзіў
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/05/08/1075298467_90:0:1733:924_1920x0_80_0_0_8cc36a2e05934e0c6521463d8a9c388f.jpg
Дом, у якім жыве сям’я – бацькоўскі. Раней тут жыла маці Эміліі. У двары ўсё дагледжана і прыгожа: пахне алея яркіх цюльпанаў, а побач з імі – дагледжаныя градкі. На хаце вісіць таблічка: "Тут жыве ветэран".Калі пачалася вайна, Эміліі было 9 гадоў. Аднойчы яе брат папрасіў аднесці данясенне, што стала для яе фатальным – яна патрапіла ў рукі гестапа і апынулася ў турме. Сляды ад бізуноў, якімі білі дзяўчынку, з часам прайшлі, але боль у сэрцы, як кажа ветэран, застаўся.Пасля турмы Эмілія дадому не вярнулася. Спачатку яна знаходзілася ў Камінтэрне ў Барысаве. Пасля яе адправілі ў працоўны лагер на вуліцы Шырокай у Мінску, адкуль вязняў везлі на знішчэнне ў канцлагеры Германіі, там яна прайшла Асвенцым, Грос-Розэн, Равенсбрук і Берген-Бельзен. У кожным з іх былі нечалавечыя ўмовы: людзей спальвалі ў агні, білі, катавалі, марылі голадам. Тое, што дзяўчынка выжыла, – сапраўдны цуд.Яе муж Анатоль Сцяпанавіч таксама адчуў на сабе жахі ваеннага часу. Да вызвалення Беларусі ён дапамагаў партызанам, а пасля прайшоў усю Манголію і Далёкі Усход, двойчы быў паранены ў баі.Нягледзячы на мукі і нягоды ў гады вайны, сямейная пара не страціла любоў да жыцця. Глядзіце ў эксклюзіўным відэа Sputnik, як ветэраны спяваюць песні і танцуюць вальс.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Таксама на Sputnik:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/05/08/1075298467_295:0:1527:924_1920x0_80_0_0_b77689ae3556932b6345b7075ca0bafe.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
відэа, ветэраны, грамадства, беларусь, у беларусі, вялікая айчынная вайна, видео, эксклюзіў
відэа, ветэраны, грамадства, беларусь, у беларусі, вялікая айчынная вайна, видео, эксклюзіў
Пранізлівая гісторыя пра вайну і канцлагеры і кранальны вальс Перамогі – відэа
11:54 09.05.2023 (абноўлена: 14:31 06.05.2024) Эксклюзіў
Барысаўчанам Эміліі Аляксандраўне і Анатолю Сцяпанавічу ёсць што расказаць моладзі: у вайну Эмілія – тады яшчэ зусім дзяўчынка – прайшла шэсць канцлагераў, а Анатоль быў двойчы паранены ў баі. У гасцях у ветэранаў пабывала карэспандэнт Sputnik Кацярына Вераб’ёва.
Дом, у якім жыве сям’я – бацькоўскі. Раней тут жыла маці Эміліі. У двары ўсё дагледжана і прыгожа: пахне алея яркіх цюльпанаў, а побач з імі – дагледжаныя градкі. На хаце вісіць таблічка: "Тут жыве ветэран".
Калі пачалася вайна, Эміліі было 9 гадоў. Аднойчы яе брат папрасіў аднесці данясенне, што стала для яе фатальным – яна патрапіла ў рукі гестапа і апынулася ў турме. Сляды ад бізуноў, якімі білі дзяўчынку, з часам прайшлі, але боль у сэрцы, як кажа ветэран, застаўся.
Пасля турмы Эмілія дадому не вярнулася. Спачатку яна знаходзілася ў Камінтэрне ў Барысаве. Пасля яе адправілі ў працоўны лагер на вуліцы Шырокай у Мінску, адкуль вязняў везлі на знішчэнне ў канцлагеры Германіі, там яна прайшла Асвенцым, Грос-Розэн, Равенсбрук і Берген-Бельзен. У кожным з іх былі нечалавечыя ўмовы: людзей спальвалі ў агні, білі, катавалі, марылі голадам. Тое, што дзяўчынка выжыла, – сапраўдны цуд.
Яе муж Анатоль Сцяпанавіч таксама адчуў на сабе жахі ваеннага часу. Да вызвалення Беларусі ён дапамагаў партызанам, а пасля прайшоў усю Манголію і Далёкі Усход, двойчы быў паранены ў баі.
Нягледзячы на мукі і нягоды ў гады вайны, сямейная пара не страціла любоў да жыцця. Глядзіце ў эксклюзіўным відэа Sputnik, як ветэраны спяваюць песні і танцуюць вальс.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Вершы пра Вялікую Перамогу: "Суровым быў славуты шлях…"