https://bel.sputnik.by/20230510/shkola-pry-rasyskm-pasolstve--polshchy-adnavla-zanyatk-1075366662.html
Школа пры расійскім пасольстве ў Польшчы аднавіла заняткі
Школа пры расійскім пасольстве ў Польшчы аднавіла заняткі
Sputnik Беларусь
Раней у Варшаве польскія ўлады і паліцыя ўварваліся ў школу пры расійскім пасольстве, зламаўшы веснічкі каля варот установы. 10.05.2023, Sputnik Беларусь
2023-05-10T12:24+0300
2023-05-10T12:24+0300
2023-05-10T12:24+0300
школа
польшча
расія
пасольства
варшава
палітыка
грамадства
навіны
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/05/0a/1075362316_0:0:1280:720_1920x0_80_0_0_f18afd859ef2dc5d56f2afa09ce01717.jpg
МІНСК, 10 мая – Sputnik. Школа пры пасольстве Расіі ў Польшчы зноў аднаўляе сваю працу пасля таго, як польскія ўлады забралі ў яе будынак.Паводле яго слоў, усе 18 кабінетаў прывялі ў ранейшы стан, а таксама перавезлі і падключылі абсталяванне.Нагадаем, што інцыдэнт у школе пры расійскім пасольстве адбыўся ў канцы мінулага месяца. Так, раніцай 29 красавіка да будынка школы прыбылі прадстаўнікі варшаўскай мэрыі разам з паліцэйскімі. Туды прыехалі і прадстаўнікі пасольства Расіі.Польскі бок запатрабаваў адчыніць вароты школы, аднак атрымаў адмову. Пасля гэтага прадстаўнік польскіх улад зламаў веснічкі каля варот школы, і паліцэйскія ўварваліся ў будынак. Па патрабаванні польскага боку супрацоўнікі школы павінны былі пакінуць будынак.Пазней афіцыйны прадстаўнік расійскага МЗС Марыя Захарава заявіла, што Масква вельмі жорстка адкажа на захоп школы."Афіцыйная Варшава атрымае ў адказ адпаведныя дзеянні. Як вы разумееце, яны будуць прымацца і выпрацоўвацца ў міжведамасным фармаце", - сказала дыпламатка.Таксама прадстаўнік знешнепалітычнага ведамства запэўніла, што школа зачынена не будзе, а пераедзе ў іншы будынак, і вучоба дзяцей працягнецца.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
польшча
расія
варшава
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/05/0a/1075362316_226:0:1186:720_1920x0_80_0_0_9a0bd9a65c1b19587365d282be43a1cc.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
школа, польшча, расія, пасольства, варшава, палітыка, грамадства, навіны , у свеце
школа, польшча, расія, пасольства, варшава, палітыка, грамадства, навіны , у свеце
Школа пры расійскім пасольстве ў Польшчы аднавіла заняткі
Раней у Варшаве польскія ўлады і паліцыя ўварваліся ў школу пры расійскім пасольстве, зламаўшы веснічкі каля варот установы.
МІНСК, 10 мая – Sputnik. Школа пры пасольстве Расіі ў Польшчы зноў аднаўляе сваю працу пасля таго, як польскія ўлады забралі ў яе будынак.
"Усе кабінеты гатовы. Настаўнікі гатовы… Школа пачынае працаваць. Усё па раскладзе", - паведаміў агенцтву РІА Навіны дырэктар школы Леанід Шчукін.
Паводле яго слоў, усе 18 кабінетаў прывялі ў ранейшы стан, а таксама перавезлі і падключылі абсталяванне.
Нагадаем, што інцыдэнт у школе пры расійскім пасольстве адбыўся ў канцы мінулага месяца. Так, раніцай 29 красавіка да будынка школы прыбылі прадстаўнікі варшаўскай мэрыі разам з паліцэйскімі. Туды прыехалі і прадстаўнікі пасольства Расіі.
Польскі бок запатрабаваў адчыніць вароты школы, аднак атрымаў адмову. Пасля гэтага прадстаўнік польскіх улад зламаў веснічкі каля варот школы, і паліцэйскія ўварваліся ў будынак. Па патрабаванні польскага боку супрацоўнікі школы павінны былі пакінуць будынак.
Пазней афіцыйны прадстаўнік расійскага МЗС Марыя Захарава заявіла, што Масква вельмі жорстка адкажа на захоп школы.
"Афіцыйная Варшава атрымае ў адказ адпаведныя дзеянні. Як вы разумееце, яны будуць прымацца і выпрацоўвацца ў міжведамасным фармаце", - сказала дыпламатка.
Таксама прадстаўнік знешнепалітычнага ведамства запэўніла, што школа зачынена не будзе, а пераедзе ў іншы будынак, і вучоба дзяцей працягнецца.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Паслу РФ не далі ўскласці кветкі на мемарыяльных могілках у Варшаве – відэа