https://bel.sputnik.by/20230511/fsb-ras-perakhapla-amal-patony-narkotyka-na-myazhy-z-belarussyu-1075398413.html
ФСБ Расіі перахапіла амаль паўтоны наркотыкаў на мяжы з Беларуссю
ФСБ Расіі перахапіла амаль паўтоны наркотыкаў на мяжы з Беларуссю
Sputnik Беларусь
У Расіі актывізаваліся еўрапейскія і лацінаамерыканскія арганізаваныя злачынныя групы, звязаныя з рэалізацыяй і транзітам наркотыкаў. 11.05.2023, Sputnik Беларусь
2023-05-11T11:56+0300
2023-05-11T11:56+0300
2023-05-11T11:56+0300
фсб
бяспека
расія
злачынства
здарэнні
наркотыкі
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/15/1060592222_0:81:1595:978_1920x0_80_0_0_aa443a78b0df8c504108a7f657b09329.jpg
МІНСК, 11 мая – Sputnik. Новую партыю какаіну паходжаннем з Лацінскай Амерыкі перахапіла расійская ФСБ у Смаленскай вобласці на мяжы з Беларуссю, паведаміла ведамства.Наркотык перавозіўся ў двух фурах, якія рухаліся ў напрамку Польшчы.Тайнік быў знойдзены падчас надгляду фуры з турэцкімі нумарамі. У грузавіку знайшлі 116 упаковак з наркотыкамі.ФСБ удалося высветліць, што па аналагічным маршруце з партыяй какаіну ідзе яшчэ адна фура. Машыну спынілі і даглядзелі, у тайніку, які знаходзіўся там, знайшлі яшчэ 373 упакоўкі.Агульная вага знойдзеных і канфіскаваных наркотыкаў склала 492 кілаграмы.Арганізатар – замежны грамадзянін – быў затрыманы з доказамі злачынства і ўзяты пад варту.У дачыненні да яго распачата крымінальная справа па ч. 5 арт. 228.1 і ч. 4 арт. 229.1 КК РФ.У ФСБ звярнулі ўвагу, што ў Расіі зараз актывізаваліся еўрапейскія і лацінаамерыканскія арганізаваныя злачынныя групы, якія асвойваюць рынак для збыту наркотыкаў на месцы, а таксама для транзіту какаіну ў Еўропу.Так, раней у пунктах пропуску праз расійскую мяжу былі канфіскаваны тры асабліва буйныя партыі наркотыкаў. У прыватнасці, 2,3 тоны былі знойдзены ў рэфрыжэратарным кантэйнеры, які прыбыў у порт Ленінградскай вобласці з Эквадора, а 598 кг знойдзены ў марскім кантэйнеравозе з Парагвая.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/15/1060592222_74:0:1479:1054_1920x0_80_0_0_4eab0280c96ae4ca0db082e062bc1016.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
фсб, бяспека, расія, злачынства, здарэнні, наркотыкі, навіны
фсб, бяспека, расія, злачынства, здарэнні, наркотыкі, навіны
ФСБ Расіі перахапіла амаль паўтоны наркотыкаў на мяжы з Беларуссю
У Расіі актывізаваліся еўрапейскія і лацінаамерыканскія арганізаваныя злачынныя групы, звязаныя з рэалізацыяй і транзітам наркотыкаў.
МІНСК, 11 мая – Sputnik. Новую партыю какаіну паходжаннем з Лацінскай Амерыкі перахапіла расійская ФСБ у Смаленскай вобласці на мяжы з Беларуссю, паведаміла ведамства.
Наркотык перавозіўся ў двух фурах, якія рухаліся ў напрамку Польшчы.
Тайнік быў знойдзены падчас надгляду фуры з турэцкімі нумарамі. У грузавіку знайшлі 116 упаковак з наркотыкамі.
ФСБ удалося высветліць, што па аналагічным маршруце з партыяй какаіну ідзе яшчэ адна фура. Машыну спынілі і даглядзелі, у тайніку, які знаходзіўся там, знайшлі яшчэ 373 упакоўкі.
Агульная вага знойдзеных і канфіскаваных наркотыкаў склала 492 кілаграмы.
Арганізатар – замежны грамадзянін – быў затрыманы з доказамі злачынства і ўзяты пад варту.
У дачыненні да яго распачата крымінальная справа па ч. 5 арт. 228.1 і ч. 4 арт. 229.1 КК РФ.
У ФСБ звярнулі ўвагу, што ў Расіі зараз актывізаваліся еўрапейскія і лацінаамерыканскія арганізаваныя злачынныя групы, якія асвойваюць рынак для збыту наркотыкаў на месцы, а таксама для транзіту какаіну ў Еўропу.
Так, раней у пунктах пропуску праз расійскую мяжу былі канфіскаваны тры асабліва буйныя партыі наркотыкаў. У прыватнасці, 2,3 тоны былі знойдзены ў рэфрыжэратарным кантэйнеры, які прыбыў у порт Ленінградскай вобласці з Эквадора, а 598 кг знойдзены ў марскім кантэйнеравозе з Парагвая.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Процідзеянне нарказлачыннасці
абмеркавалі СК Беларусі і ААН