https://bel.sputnik.by/20230513/vengryya-admovlasya-ad-pravyadzennya-che-2024-pa-fgurnym-katann-1075391144.html
Венгрыя адмовілася ад правядзення ЧЕ-2024 па фігурным катанні
Венгрыя адмовілася ад правядзення ЧЕ-2024 па фігурным катанні
Sputnik Беларусь
Міжнародны саюз канькабежцаў паведаміў аб старце пошукаў новай пляцоўкі для правядзення спаборніцтваў. 13.05.2023, Sputnik Беларусь
2023-05-13T14:44+0300
2023-05-13T14:44+0300
2023-05-13T14:44+0300
спорт
палітыка
спецаперацыя
венгрыя
у свеце
фігурнае катанне
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/05/1e/1063103010_0:257:2731:1793_1920x0_80_0_0_16a3965b07d8715fb418fa6b90eb0d7b.jpg
МІНСК, 13 мая – Sputnik. Венгерская федэрацыя канькабежнага спорту прыняла рашэнне адмовіцца ад правядзення чэмпіянату Еўропы па фігурным катанні, які павінен быў прайсці ў Будапешце ў наступным годзе, вынікае з паведамлення на сайце Міжнароднага саюза канькабежцаў (ISU).Раней паведамлялася, што турнір павінен прайсці з 22 па 28 студзеня 2024 года, месцам яго правядзення павінен быў стаць Будапешт.Там таксама адзначана, што федэрацыя адмовілася даць Міжнароднаму саюзу канькабежцаў права прыняць чэмпіянат з-за таго, што зараз у краіны няма дастатковай колькасці рэсурсаў для арганізацыі якасных спаборніцтваў.У ISU ужо аб’явілі аб пачатку пошуку новага месца правядзення будучага чэмпіянату. Беларускія і расійскія спартсмены да ўдзелу ў спаборніцтве так і не былі дапушчаны.Увядзенне і адмена санкцыйДля спартсменаў з Беларусі і Расіі быў закрыты шлях на міжнародныя спаборніцтвы ў лютым-сакавіку 2022 года. Галоўнай прычынай такога рашэння міжнародныя федэрацыі называлі сітуацыю ва Украіне.Таму беларусы і расіяне не змаглі выступіць на Паралімпійскіх гульнях у Пекіне-2022, а таксама на чэмпіянатах свету і Еўропы ў шэрагу відаў спорту.Праз год выканкам МАК рэкамендаваў міжнародным федэрацыям дапускаць да спаборніцтваў атлетаў, якія не падтрымалі спецаперацыю ва Украіне, аднак у нейтральным статусе. Пры гэтым у якасці ўдзельнікаў сусветных і еўрапейскіх стартаў каманды па гульнявых відах з Беларусі і Расіі пакуль што не разглядаюцца.Апошнім часам і беларускіх, і расійскіх спартсменаў ужо дапусцілі да спаборніцтваў па боксе, тхэквандо, скейтбордынгу і іншых відах спорту.У той жа час многія спартыўныя арганізацыі яшчэ прытрымліваюцца санкцый.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
венгрыя
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/05/1e/1063103010_0:0:2731:2048_1920x0_80_0_0_a5309ad0539f5d6dc7cad2b8494a3b3b.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спорт, палітыка, спецаперацыя, венгрыя, у свеце, фігурнае катанне, навіны
спорт, палітыка, спецаперацыя, венгрыя, у свеце, фігурнае катанне, навіны
Венгрыя адмовілася ад правядзення ЧЕ-2024 па фігурным катанні
Міжнародны саюз канькабежцаў паведаміў аб старце пошукаў новай пляцоўкі для правядзення спаборніцтваў.
МІНСК, 13 мая – Sputnik. Венгерская федэрацыя канькабежнага спорту прыняла рашэнне адмовіцца ад правядзення чэмпіянату Еўропы па фігурным катанні, які павінен быў прайсці ў Будапешце ў наступным годзе, вынікае з паведамлення на сайце Міжнароднага саюза канькабежцаў (ISU).
Раней паведамлялася, што турнір павінен прайсці з 22 па 28 студзеня 2024 года, месцам яго правядзення павінен быў стаць Будапешт.
"З-за зацяжнога канфлікту па суседстве з нашай краінай, яго ўплыву на эканоміку і цэны на энерганосьбіты, якія істотна ўплываюць на фігурнае катанне, Венгерская федэрацыя канькабежнага спорту пасля доўгіх разважанняў адмаўляецца ад правядзення чэмпіянату Еўропы па фігурным катанні 2024 года", - сказана ў заяве Венгерскай федэрацыі канькабежнага спорту.
Там таксама адзначана, што федэрацыя адмовілася даць Міжнароднаму саюзу канькабежцаў права прыняць чэмпіянат з-за таго, што зараз у краіны няма дастатковай колькасці рэсурсаў для арганізацыі якасных спаборніцтваў.
У ISU ужо аб’явілі аб пачатку пошуку новага месца правядзення будучага чэмпіянату. Беларускія і расійскія спартсмены да ўдзелу ў спаборніцтве так і не былі дапушчаны.
Увядзенне і адмена санкцый
Для спартсменаў з Беларусі і Расіі быў закрыты шлях на міжнародныя спаборніцтвы ў лютым-сакавіку 2022 года. Галоўнай прычынай такога рашэння міжнародныя федэрацыі называлі сітуацыю ва Украіне.
Таму беларусы і расіяне не змаглі выступіць на Паралімпійскіх гульнях у Пекіне-2022, а таксама на чэмпіянатах свету і Еўропы ў шэрагу відаў спорту.
Праз год выканкам МАК рэкамендаваў міжнародным федэрацыям дапускаць да спаборніцтваў атлетаў, якія не падтрымалі спецаперацыю ва Украіне, аднак у нейтральным статусе. Пры гэтым у якасці ўдзельнікаў сусветных і еўрапейскіх стартаў каманды па гульнявых відах з Беларусі і Расіі пакуль што не разглядаюцца.
Апошнім часам і беларускіх, і расійскіх спартсменаў ужо дапусцілі да спаборніцтваў па боксе, тхэквандо, скейтбордынгу і іншых відах спорту.
У той жа час многія спартыўныя арганізацыі яшчэ прытрымліваюцца санкцый.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Дзяржфлагі Беларусі і Расіі
будуць забаронены на ЧС па хакеі ў Рызе
Беларускія спартсмены
прымуць удзел у гульнях "Дети Азии" ў 2024 годзе