https://bel.sputnik.by/20230515/kdb-sproby-destablzatsy-stuatsy--belarus-chakayutstsa--blzheyshy-chas-1075494289.html
КДБ: спробы дэстабілізацыі сітуацыі ў Беларусі чакаюцца ў бліжэйшы час
КДБ: спробы дэстабілізацыі сітуацыі ў Беларусі чакаюцца ў бліжэйшы час
Sputnik Беларусь
Як адзначыў кіраўнік ведамства, "спонсары" дэстабілізацыі сітуацыі ў Беларусі патрабуюць ад выканаўцаў новых акцый і тэрактаў. 15.05.2023, Sputnik Беларусь
2023-05-15T09:15+0300
2023-05-15T09:15+0300
2023-05-15T09:16+0300
у беларусі
беларусь
кдб рб
іван церцель
бяспека
грамадства
тэрарызм
навіны
украіна
спецаперацыя
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0a/01/1056880050_0:31:1200:706_1920x0_80_0_0_0d7698def13fd3ecbb0379662fe19936.jpg
МІНСК, 15 мая – Sputnik. Беларускія спецслужбы ў курсе, чаму некаторыя асобы робяць спробы дэстабілізаваць сітуацыю ў краіне, пра гэта заявіў кіраўнік беларускага камітэта дзяржбяспекі генерал-лейтэнант Іван Церцель.Старшыня КДБ назваў "праціўнікамі краіны" калектыўны Захад, мэты якога, паводле яго слоў, "абсалютна не памяняліся".Як падкрэсліў Церцель, гэтыя мэты – змяніць геапалітычны расклад у рэгіёне, менавіта таму беларускім спецслужбам, на яго думку, "не трэба расслабляцца".Церцель таксама дадаў, што "спонсары" гэтай дэстабілізацыі патрабуюць ад выканаўцаў новых акцый і тэрактаў. Паводле яго слоў, "спонсараў" не задавальняе спакойнае становішча ў Беларусі."Ёсць, вядома, праблемы ў любой краіны. Але мы гэтыя праблемы вырашаем. І гэта вельмі раздражняе тых, хто хацеў бы сітуацыю памяняць", - падкрэсліў кіраўнік камітэта.Прадухілены тэрактРаней стала вядома аб падрыхтоўцы дыверсіі на 9 мая.Як заявіў старшыня КДБ, размова ідзе аб тым, што "гэта былі спробы тэрактаў на нашай тэрыторыі, лічым, што гэта было прывязана менавіта да Дня Перамогі".Па даных ведамства, тэракты рыхтавалі ўкраінскія спецслужбы. Фігуранты справы – чацвёра маладых людзей да 30 гадоў: двое мужчын і дзве жанчыны.Тэракты праз сваіх знаёмых у Беларусі спрабаваў арганізаваць 23-гадовы Валерый Водзін, які з’яўляецца актыўным удзельнікам масавых беспарадкаў 2020 года. У пачатку лютага 2022-га ён выехаў ва Украіну і зараз звязаны з украінскімі спецслужбамі, а таксама тэрарыстычным фарміраваннем беларускіх наёмнікаў "Полк імя Каліноўскага". Менавіта ён прасіў сваіх знаёмых забраць замаскіраваную пад настольныя электрапліты ўзрыўчатку. Пасылку даставілі з Украіны ў Мінск праз некалькі краін. Агульная маса выбуховых рэчываў – каля двух кг. Гэтага дастаткова, каб пусціць пад адхон некалькі цягнікоў.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
беларусь
украіна
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0a/01/1056880050_86:0:1153:800_1920x0_80_0_0_5dcfafd7972939f8ff047a0d84ded036.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у беларусі, беларусь, кдб рб, іван церцель, бяспека, грамадства, тэрарызм, навіны , украіна, спецаперацыя
у беларусі, беларусь, кдб рб, іван церцель, бяспека, грамадства, тэрарызм, навіны , украіна, спецаперацыя
КДБ: спробы дэстабілізацыі сітуацыі ў Беларусі чакаюцца ў бліжэйшы час
09:15 15.05.2023 (абноўлена: 09:16 15.05.2023) Як адзначыў кіраўнік ведамства, "спонсары" дэстабілізацыі сітуацыі ў Беларусі патрабуюць ад выканаўцаў новых акцый і тэрактаў.
МІНСК, 15 мая – Sputnik. Беларускія спецслужбы ў курсе, чаму некаторыя асобы робяць спробы дэстабілізаваць сітуацыю ў краіне, пра гэта заявіў кіраўнік беларускага камітэта дзяржбяспекі генерал-лейтэнант Іван Церцель.
Старшыня КДБ назваў "праціўнікамі краіны" калектыўны Захад, мэты якога, паводле яго слоў, "абсалютна не памяняліся".
Як падкрэсліў Церцель, гэтыя мэты – змяніць геапалітычны расклад у рэгіёне, менавіта таму беларускім спецслужбам, на яго думку, "не трэба расслабляцца".
"Мы чакаем спроб. І не толькі чакаем, а ведаем канкрэтныя мэты канкрэтных асоб, якія будуць спрабаваць дэстабілізаваць сітуацыю ў нашай краіне ў бліжэйшы час", - заявіў ён у эфіры тэлеканала СТБ.
Церцель таксама дадаў, што "спонсары" гэтай дэстабілізацыі патрабуюць ад выканаўцаў новых акцый і тэрактаў. Паводле яго слоў, "спонсараў" не задавальняе спакойнае становішча ў Беларусі.
"Ёсць, вядома, праблемы ў любой краіны. Але мы гэтыя праблемы вырашаем. І гэта вельмі раздражняе тых, хто хацеў бы сітуацыю памяняць", - падкрэсліў кіраўнік камітэта.
Раней стала вядома аб падрыхтоўцы дыверсіі на 9 мая.
Як заявіў старшыня КДБ, размова ідзе аб тым, што "гэта былі спробы тэрактаў на нашай тэрыторыі, лічым, што гэта было прывязана менавіта да Дня Перамогі".
Па даных ведамства, тэракты рыхтавалі ўкраінскія спецслужбы. Фігуранты справы – чацвёра маладых людзей да 30 гадоў: двое мужчын і дзве жанчыны.
Тэракты праз сваіх знаёмых у Беларусі спрабаваў арганізаваць 23-гадовы Валерый Водзін, які з’яўляецца актыўным удзельнікам масавых беспарадкаў 2020 года. У пачатку лютага 2022-га ён выехаў ва Украіну і зараз звязаны з украінскімі спецслужбамі, а таксама тэрарыстычным фарміраваннем беларускіх наёмнікаў "Полк імя Каліноўскага". Менавіта ён прасіў сваіх знаёмых забраць замаскіраваную пад настольныя электрапліты ўзрыўчатку. Пасылку даставілі з Украіны ў Мінск праз некалькі краін. Агульная маса выбуховых рэчываў – каля двух кг. Гэтага дастаткова, каб пусціць пад адхон некалькі цягнікоў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Сляды заказчыкаў тэрактаў у Беларусі
вядуць ва Украіну – ТБ