https://bel.sputnik.by/20230516/lukashenka-admyan-adtermnoku-ad-pryzyvu-dlya-studenta-yakya-navuchayutstsa-za-myazhoy-1075533275.html
Лукашэнка адмяніў адтэрміноўку ад прызыву для студэнтаў, якія навучаюцца за мяжой
Лукашэнка адмяніў адтэрміноўку ад прызыву для студэнтаў, якія навучаюцца за мяжой
Sputnik Беларусь
Беларускія студэнты, якія ўжо паступілі ў замежныя вышэйшыя навучальныя ўстановы, пакуль што могуць карыстацца аднаразовай адтэрміноўкай ад службы ў арміі. 16.05.2023, Sputnik Беларусь
2023-05-16T11:15+0300
2023-05-16T11:15+0300
2023-05-16T11:15+0300
абітурыент – 2023
абітурыенты
адукацыя
прызыў
армія
вну
студэнты
грамадства
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0a/01/1067461033_0:231:3072:1959_1920x0_80_0_0_b878f94f61e8c9c2cbbdc0df2728368e.jpg
МІНСК, 16 мая – Sputnik. Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон, які прадугледжвае адмену адтэрміноўкі ад прызыву на ваенную службу для студэнтаў, якія паступаюць у замежныя вышэйшыя навучальныя ўстановы, аб гэтым гаворыцца ў дакуменце, апублікаваным на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.Такім чынам абітурыенты пры паступленні за мяжой у вышэйшыя навучальныя ўстановы пасля ўступлення ў сілу гэтай прававой нормы будуць лічыцца страціўшымі права на адтэрміноўку ад прызыву. Гэта датычыцца ў тым ліку і студэнтаў, якія паступяць у расійскія ўніверсітэты.Цяпер адтэрміноўку студэнты, якія навучаюцца за мяжой, атрымаюць толькі ў тым выпадку, калі да ўступлення ў сілу змененага артыкула дадзенага закона, яны ўжо атрымлівалі адукацыю на вочнай форме навучання і паступілі ў вышэйшую навучальную ўстанову да 18 гадоў.Гэты закон ніжняя палата беларускага парламента прыняла ў другім чытанні 18 красавіка і ўжо на наступны дзень ён быў ухвалены ў Савеце рэспублікі.Подпіс кіраўніка дзяржавы пад гэтым дакументам датуецца 11 мая, а палажэнні закона ўступаюць у сілу пасля апублікавання. Гэта азначае, што абітурыенты, якія ў гэтым годзе плануюць паступаць у вышэйшыя навучальныя ўстановы ў Расіі або любой іншай краіне, адтэрміноўку ўжо не атрымаюць.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0a/01/1067461033_284:0:3015:2048_1920x0_80_0_0_39af78f609f61e74d7e9093c150aabc3.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
абітурыент – 2023, абітурыенты, адукацыя, прызыў, армія, вну, студэнты, грамадства, у беларусі, беларусь, закон, навіны
абітурыент – 2023, абітурыенты, адукацыя, прызыў, армія, вну, студэнты, грамадства, у беларусі, беларусь, закон, навіны
Лукашэнка адмяніў адтэрміноўку ад прызыву для студэнтаў, якія навучаюцца за мяжой
Беларускія студэнты, якія ўжо паступілі ў замежныя вышэйшыя навучальныя ўстановы, пакуль што могуць карыстацца аднаразовай адтэрміноўкай ад службы ў арміі.
МІНСК, 16 мая – Sputnik. Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон, які прадугледжвае адмену адтэрміноўкі ад прызыву на ваенную службу для студэнтаў, якія паступаюць у замежныя вышэйшыя навучальныя ўстановы, аб гэтым гаворыцца ў дакуменце, апублікаваным на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
"Адтэрміноўка ад прызыву на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве для прадаўжэння адукацыі прадастаўляецца грамадзянам, якія на дзень уступлення ў сілу артыкула 1 гэтага Закона навучаюцца ва ўстановах адукацыі ў вочнай форме атрымання адукацыі за мяжой і паступілі ва ўказаныя ўстановы адукацыі ва ўзросце да 18 гадоў", - напісана ў законе.
Такім чынам абітурыенты пры паступленні за мяжой у вышэйшыя навучальныя ўстановы пасля ўступлення ў сілу гэтай прававой нормы будуць лічыцца страціўшымі права на адтэрміноўку ад прызыву. Гэта датычыцца ў тым ліку і студэнтаў, якія паступяць у расійскія ўніверсітэты.
Цяпер адтэрміноўку студэнты, якія навучаюцца за мяжой, атрымаюць толькі ў тым выпадку, калі да ўступлення ў сілу змененага артыкула дадзенага закона, яны ўжо атрымлівалі адукацыю на вочнай форме навучання і паступілі ў вышэйшую навучальную ўстанову да 18 гадоў.
Гэты закон ніжняя палата беларускага парламента прыняла ў другім чытанні 18 красавіка і ўжо на наступны дзень ён быў ухвалены ў Савеце рэспублікі.
Подпіс кіраўніка дзяржавы пад гэтым дакументам датуецца 11 мая, а палажэнні закона ўступаюць у сілу пасля апублікавання. Гэта азначае, што абітурыенты, якія ў гэтым годзе плануюць паступаць у вышэйшыя навучальныя ўстановы ў Расіі або любой іншай краіне, адтэрміноўку ўжо не атрымаюць.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"