https://bel.sputnik.by/20230517/geta-ne-kantrol-aleynk-raspav-ab-praverkakh-na-myazhy-belarus--rf-1075628014.html
Гэта не кантроль: Алейнік распавёў аб праверках на мяжы Беларусі і РФ
Гэта не кантроль: Алейнік распавёў аб праверках на мяжы Беларусі і РФ
Sputnik Беларусь
Праверкі на беларуска-расійскай мяжы звязаны з тым, што хутка пачне працаваць "саюзны шэнген". 17.05.2023, Sputnik Беларусь
2023-05-17T14:02+0300
2023-05-17T14:02+0300
2023-05-17T14:02+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
беларусь
у беларусі
расія
навіны
мяжа
грамадства
турызм
пашпарт
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104420/67/1044206709_0:68:1200:743_1920x0_80_0_0_78dad3f7d121b0fd86bfc62673b2492c.jpg
МІНСК, 17 мая – Sputnik. Праверкі грамадзян на беларуска-расійскай мяжы ажыццяўляюцца беларускімі пагранічнікамі ў цесным супрацоўніцтве з расійскімі калегамі, заявіў міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік, адказваючы на пытанне Sputnik Беларусь.Алейнік растлумачыў, што гэта звязана з чаканым уступленнем у сілу міжурадавага пагаднення аб узаемным прызнанні віз і адзінай візавай палітыцы. Міністр адзначыў, што сітуацыя на мяжы дзвюх краін спакойная, і выказаў упэўненасць, што такой яна і застанецца.Кантроль з боку беларускай пагранслужбы на аўтадарогах, якія вядуць з РФ, доўгі час адсутнічаў. Але з 5 мая 2023 года пачаліся праверкі пашпартоў на ўезд у рэспубліку. У Дзяржпагранкамітэце Беларусі растлумачылі, што нічога асабліва для грамадзян абедзвюх краін не змянілася.Проста трэба быць гатовымі прад’явіць пашпарт, калі на маршруце будзе прапускны пункт. Расіяне могуць паказваць беларускім пагранічнікам як унутраны пашпарт, так і замежны. Грамадзянам Беларусі для паездак у Расію патрэбны пашпарты старога ці новага ўзору, нядаўна ўведзеныя ID-карты – гэта ўнутраны дакумент.Саюзны "шэнген"Пагадненне аб узаемным прызнанні віз паміж Беларуссю і Расіяй падпісалі ў чэрвені 2020 года. У 2022 годзе бакі пачалі ратыфікацыю дакумента. У прыватнасці, урад РФ ухваліў яго ў снежні мінулага года.Адно з важных новаўвядзенняў пагаднення ў тым, што па старых правілах грамадзяне трэціх краін не маглі перасякаць расійска-беларускую мяжу, бо на ёй няма адпаведных пунктаў пропуску. Пагадненне ўводзіць такую опцыю, і гэта падобна на шэнгенскую сістэму ЕС.Таксама вырашана стварыць сістэму інфармацыйнага абмену аб выдадзеных і ануляваных візах, аб перасячэнні расійска-беларускай мяжы.Дакумент уступіць у сілу пасля заканчэння 30 дзён з даты атрымання апошняга пісьмовага паведамлення аб выкананні бакамі ўнутрыдзяржаўных працэдур па ратыфікацыі.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
беларусь
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104420/67/1044206709_60:0:1140:810_1920x0_80_0_0_ebfa803e2390441df556c85ad21a0230.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, беларусь, у беларусі, расія, навіны , мяжа, грамадства, турызм, пашпарт, сяргей алейнік, мзс беларусі
саюзная дзяржава, беларусь, у беларусі, расія, навіны , мяжа, грамадства, турызм, пашпарт, сяргей алейнік, мзс беларусі
Гэта не кантроль: Алейнік распавёў аб праверках на мяжы Беларусі і РФ
Праверкі на беларуска-расійскай мяжы звязаны з тым, што хутка пачне працаваць "саюзны шэнген".
МІНСК, 17 мая – Sputnik. Праверкі грамадзян на беларуска-расійскай мяжы ажыццяўляюцца беларускімі пагранічнікамі ў цесным супрацоўніцтве з расійскімі калегамі, заявіў міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік, адказваючы на пытанне Sputnik Беларусь.
"Гэта не зусім кантроль. Гэта хутчэй маніторынг сітуацыі на мяжы", - растлумачыў міністр.
Алейнік растлумачыў, што гэта звязана з чаканым уступленнем у сілу міжурадавага пагаднення аб узаемным прызнанні віз і адзінай візавай палітыцы. Міністр адзначыў, што сітуацыя на мяжы дзвюх краін спакойная, і выказаў упэўненасць, што такой яна і застанецца.
Кантроль з боку беларускай пагранслужбы на аўтадарогах, якія вядуць з РФ, доўгі час адсутнічаў. Але з 5 мая 2023 года пачаліся праверкі пашпартоў на ўезд у рэспубліку. У Дзяржпагранкамітэце Беларусі растлумачылі, што нічога асабліва для грамадзян абедзвюх краін не змянілася.
Проста трэба быць гатовымі прад’явіць пашпарт, калі на маршруце будзе прапускны пункт. Расіяне могуць паказваць беларускім пагранічнікам як унутраны пашпарт, так і замежны. Грамадзянам Беларусі для паездак у Расію патрэбны пашпарты старога ці новага ўзору, нядаўна ўведзеныя ID-карты – гэта ўнутраны дакумент.
Пагадненне аб узаемным прызнанні віз паміж Беларуссю і Расіяй падпісалі ў чэрвені 2020 года. У 2022 годзе бакі пачалі ратыфікацыю дакумента. У прыватнасці, урад РФ ухваліў яго ў снежні мінулага года.
Адно з важных новаўвядзенняў пагаднення ў тым, што па старых правілах грамадзяне трэціх краін не маглі перасякаць расійска-беларускую мяжу, бо на ёй няма адпаведных пунктаў пропуску. Пагадненне ўводзіць такую опцыю, і гэта падобна на шэнгенскую сістэму ЕС.
Таксама вырашана стварыць сістэму інфармацыйнага абмену аб выдадзеных і ануляваных візах, аб перасячэнні расійска-беларускай мяжы.
Дакумент уступіць у сілу пасля заканчэння 30 дзён з даты атрымання апошняга пісьмовага паведамлення аб выкананні бакамі ўнутрыдзяржаўных працэдур па ратыфікацыі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Ратыфікавана пагадненне паміж Беларуссю і Расіяй
аб узаемным прызнанні візУ ДПК распавялі, у каго з краін-суседзяў
больш папулярны беларускі бязвіз