https://bel.sputnik.by/20230517/khrenn-raskaza-kolk-naynoshay-tekhnk-atrymala-armya-belarus--2022-m-1075615682.html
Хрэнін расказаў, колькі найноўшай тэхнікі атрымала армія Беларусі ў 2022-м
Хрэнін расказаў, колькі найноўшай тэхнікі атрымала армія Беларусі ў 2022-м
Sputnik Беларусь
У міністэрстве абароны адзначаюць, што многія вырабы беларускага ваенпрама не ўступаюць вядомым сусветным аналагам, а некаторыя нават і пераўзыходзяць іх. 17.05.2023, Sputnik Беларусь
2023-05-17T12:48+0300
2023-05-17T12:48+0300
2023-05-17T12:48+0300
milex
выстава
мінск
узбраенні
бяспека
віктар хрэнін
міністэрства абароны рб
у беларусі
беларусь
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/05/11/1075615099_0:125:1200:800_1920x0_80_0_0_dca35e940e1cb8a0bfdbcc9cf80c687d.jpg
МІНСК, 17 мая – Sputnik. У мінулым годзе праведзена закупка і пастаўка ў войскі звыш 5,5 тысяч адзінак розных узораў узбраення, ваеннай і спецтэхнікі, паведаміў міністр абароны Віктар Хрэнін падчас урачыстай цырымоніі адкрыцця міжнароднай выставы MILEX-2023, перадае карэспандэнт Sputnik.Ён адзначыў, што новыя віды ўзбраення праходзяць выпрабаванні, некаторыя ўжо знаходзяцца на ўзбраенні арміі.Міністр адзначыў, што многія вырабы беларускага ваенпрама не ўступаюць вядомым сусветным аналагам, а некаторыя нават пераўзыходзяць іх.Паводле яго слоў, выстава MILEX зарэкамендавала сябе за гады існавання як эфектыўны форум для развіцця вайсковага і ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва паміж дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі.Хрэнін заўважыў, што, нягледзячы на складаную ваенна-палітычную абстаноўку, на выставу прыехалі госці практычна з усіх рэгіёнаў свету. Паводле яго слоў, гэта сведчыць аб тым, што ў Беларусі ёсць шмат саюзнікаў, партнёраў і аднадумцаў на розных кантынентах."Яны таксама, як і наша краіна, працягваюць абараняць нацыянальныя інтарэсы сваіх дзяржаў, адстойваючы суверэнітэт і права самастойна выбіраць шлях свайго развіцця і вектары супрацоўніцтва, абапіраючыся на традыцыі, самабытнасць і менталітэт, а галоўнае – на інтарэсы сваіх народаў", - дадаў міністр.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Таксама на Sputnik:
мінск
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/05/11/1075615099_129:0:1196:800_1920x0_80_0_0_2a83436069bef34961591f0a365e06a6.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
milex, выстава, мінск, узбраенні, бяспека, віктар хрэнін, міністэрства абароны рб, у беларусі, беларусь, навіны
milex, выстава, мінск, узбраенні, бяспека, віктар хрэнін, міністэрства абароны рб, у беларусі, беларусь, навіны
Хрэнін расказаў, колькі найноўшай тэхнікі атрымала армія Беларусі ў 2022-м
У міністэрстве абароны адзначаюць, што многія вырабы беларускага ваенпрама не ўступаюць вядомым сусветным аналагам, а некаторыя нават і пераўзыходзяць іх.
МІНСК, 17 мая – Sputnik. У мінулым годзе праведзена закупка і пастаўка ў войскі звыш 5,5 тысяч адзінак розных узораў узбраення, ваеннай і спецтэхнікі, паведаміў міністр абароны Віктар Хрэнін падчас урачыстай цырымоніі адкрыцця міжнароднай выставы MILEX-2023, перадае карэспандэнт Sputnik.
Ён адзначыў, што новыя віды ўзбраення праходзяць выпрабаванні, некаторыя ўжо знаходзяцца на ўзбраенні арміі.
"У мінулым годзе праведзена закупка і пастаўка ў войскі больш як 5,5 тысяч адзінак розных узораў узбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі. Толькі айчынныя вытворцы паставілі Узброеным Сілам больш як 500 адзінак новых узораў узбраення і спецтэхнікі", - сказаў Хрэнін.
Міністр адзначыў, што многія вырабы беларускага ваенпрама не ўступаюць вядомым сусветным аналагам, а некаторыя нават пераўзыходзяць іх.
Паводле яго слоў, выстава MILEX зарэкамендавала сябе за гады існавання як эфектыўны форум для развіцця вайсковага і ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва паміж дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі.
Хрэнін заўважыў, што, нягледзячы на складаную ваенна-палітычную абстаноўку, на выставу прыехалі госці практычна з усіх рэгіёнаў свету. Паводле яго слоў, гэта сведчыць аб тым, што ў Беларусі ёсць шмат саюзнікаў, партнёраў і аднадумцаў на розных кантынентах.
"Яны таксама, як і наша краіна, працягваюць абараняць нацыянальныя інтарэсы сваіх дзяржаў, адстойваючы суверэнітэт і права самастойна выбіраць шлях свайго развіцця і вектары супрацоўніцтва, абапіраючыся на традыцыі, самабытнасць і менталітэт, а галоўнае – на інтарэсы сваіх народаў", - дадаў міністр.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Міжнародны зброевы салон
MILEX-2023 адкрыўся ў Мінску – відэа