Беларусь можа дапамагчы Нікарагуа будаваць альтэрнатыву Панамскаму каналу

© Photo : Пресс-служба президента БеларусиПрэзідэнт Беларусі сустрэўся з кіраўніком МЗС Нікарагуа
Прэзідэнт Беларусі сустрэўся з кіраўніком МЗС Нікарагуа - Sputnik Беларусь, 1920, 19.05.2023
Падпісацца
Праект Нікарагуанскага канала быў ухвалены ўрадам краіны ў 2012 годзе, тады яго кошт ацэньваўся ў 40-50 мільярдаў долараў.
МІНСК, 19 мая – Sputnik. Беларусь можа дапамагчы ў будаўніцтве Нікарагуанскага канала, пра гэта паведаміў у пятніцу міністр замежных спраў Нікарагуа Дэніс Манкада Каліндрэс
Дэніс Манкада Каліндрэс знаходзіцца з візітам у Мінску, сёння ён сустрэўся з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам. Нікарагуанскі міністр расказаў, што на сустрэчы, у тым ліку, абмяркоўвалі і шэраг інфраструктурных праектаў.

"Хацеў бы адзначыць, што праект Нікарагуанскага канала працягвае жыць, ён не спыняўся. Таму, вядома, Беларусь таксама магла б прымаць удзел у рэалізацыі тых дамоўленасцей па рэалізацыі праектаў у сферы інфраструктуры. У тым ліку і таго, што вы згадалі", - цытуе БелТА словы кіраўніка МЗС Нікарагуа.

Праект будаўніцтва "Вялікага трансакіянскага канала "Нікарагуа" быў ухвалены Нацыянальным сходам краіны ў 2012 годзе. Канал павінен злучыць воды Ціхага і Антлантычнага акіянаў, стаўшы альтэрнатывай Панамскаму каналу. Арыенціровачны кошт будаўніцтва на той момант складаў ад 40 да 50 мільярдаў долараў.
Беларусь актыўна супрацоўнічае з Нікарагуа ў рамках міжнародных арганізацый. Гандлёвыя адносіны паміж дзвюма краінамі складаюць у асноўным пастаўкі з Беларусі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Лукашэнка расказаў аб будаўніцтве беларускіх партоў у Расіі
Генеральнае консульства Беларусі адкрылася ў Ганконгу
Лукашэнка запрасіў прэзідэнта ПАР у Беларусь
Стужка навiн
0