Гуманитарное разминирование Авдеевки отдельной инженерной бригадой ЦВО - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Хакеры апублікавалі спісы беларускіх нацыяналістаў

© Sputnik / Пресс-служба Минобороны РФ / Перайсці ў медыябанкВоеннослужащий смотрит в бинокль, архивное фото
Военнослужащий смотрит в бинокль, архивное фото - Sputnik Беларусь, 1920, 25.05.2023
Падпісацца
Дадзеныя былі атрыманы ў выніку ўзлому сеткі польскага Саўміна, у хакераў апынуліся дадзеныя на 175 беларусаў.
МІНСК, 25 мая – Sputnik. Хакерскія групоўкі RaHDit і Zаря апублікавалі спісы беларускіх нацыяналістаў, якія бяруць удзел у баявых дзеяннях на баку ўкраінскіх фармаванняў.
У сетцы з'явіліся дадзеныя 175 грамадзян Беларусі, якія ўдзельнічаюць у баявых дзеяннях у так званых падраздзяленнях "Полк Каліноўскага" (прызнаны ў Беларусі тэрарыстычным фарміраваннем), "Птушкі Мадзяра" і "Легіён Нармандыя". Усе матэрыялы былі атрыманы ў выніку хакерскай атакі на сетку польскага Савета міністраў.
Матэрыялы на беларускіх нацыяналістаў размешчаны на сайце "НемеZида", у іх ліку асобы, якія аб'яўлены ў Беларусі ў вышук за спробу сілавога захопу ўлады, а таксама судзімыя за злачынствы гвалтоўнага характару.
Хакеры, у прыватнасці, прыводзяць дадзеныя на Аляксандра Руткевіча, які ўдзельнічаў у беспарадках 2020 года ў Беларусі, быў затрыманы КДБ, аднак уцёк на Украіну, дзе ўступіў у нацыяналістычнае падраздзяленне беларускіх наймітаў. Іншы баявік з картатэкі – Мікалай Сібірскі, які шмат гадоў пражыў у Германіі, адзін з кіраўнікоў палка "Пагоня" на Украіне, які складаўся з грамадзян Беларусі.
Напярэдадні экс-намеснік міністра нацыянальнай абароны Польшчы генерал Вальдэмар Скшыпчак паведаміў, што польскі бок рыхтуецца да узброенага перавароту на Беларусі і яго падтрымцы ваенным шляхам.
У адказ на гэта прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў заявіў, што Расійская Федэрацыя мае абавязацельствы па забеспячэнню бяспекі Беларусі.
"Мы бачым, што гэта вось варожая нам дзяржава фактычна адкрыта гаворыць аб сваім намеры ўмешвацца непасрэдна, у тым ліку, сілавымі метадамі ва ўнутраныя справы суседняй дзяржавы. А гэта суседняя дзяржава з'яўляецца нашым партнёрам, саюзнікам і брацкай нам дзяржавай", – падкрэсліў Пяскоў.

Асобы ўстаноўлены

У лістападзе мінулага года міністр унутраных спраў Беларусі Іван Кубракоў паведаміў, што МУС устанавілаасобы 160 беларускіх грамадзян, якія паехалі ваяваць за кіеўскі рэжым, ён удакладніў, што гэты лік умоўны.
"Гэта 160 асоб, якіх мы ўстанавілі, якія так ці інакш былі замяшаныя ў баявых дзеяннях на тэрыторыі Украіны. Насамрэч палова разбеглася, хтосьці ўжо загінуў", – сказаў Кубракоў.
Ён адзначаў, што частка беларусаў, якія бралі ўдзел у баявых дзеяннях на баку ўкраінскіх нацыяналістаў, ужо прыцягнута да адказнасці. Прыцягваюцца да адказнасці і тыя, хто спрабуе ў сацсетках высветліць, як патрапіць ва ўзброеныя фармаванні беларускіх нацыяналістаў.

"Батальён збеглых"

Раней прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе з блокам Мінабароны паведаміў, што мэта радыкалаў, якія з'ехалі з Беларусі за мяжу,звяржэнне ўлады ў Беларусі з дапамогай зброі.
У прыватнасці, у складзе так званага "палка Каліноўскага", паводле слоў кіраўніка дзяржавы, знаходзяцца радыкальна настроеныя асобы, якія ставяць перад сабой мэту дэстабілізаваць абстаноўку ў Беларусі, у тым ліку і шляхам дыверсійна-падрыўной дзейнасці. "Радзікалы, якія затаіліся", на думку прэзідэнта, засталіся і ў Беларусі – гэта паслядоўнікі ініцыятараў беспарадкаў 2020 года.
Пазней старшыня КДБ Беларусі Іван Церцель паведаміў некаторыя падрабязнасці, ён адзначыў, што ў падраздзяленні прыкладна 100 чалавек, але ў баявых дзеяннях бяруць удзел не больш за 10-20 чалавек.
Па словах Церцеля, падраздзяленне курыруе замежная разведка.

Крымінальная справа супраць "каліноўцаў"

Восенню 2022 года ў дачыненні да стваральнікаў і ўдзельнікаў экстрэмісцкага батальёна беларускіх наймітаў ва Украіне Следчы камітэт Беларусі ўзбудзіў крымінальную справу па арт.361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім).
У КДБ Беларусі паведамілі, што ведамства мае інфармацыю пра ўсіх, хто знаходзіцца ў "батальёне збеглых" на баку ВСУ, і хто іх курыруе.
У студзені гэтага года стала вядома, што беларускімі судамі прысуджаныя да рэальных тэрмінаў у 2022 годзе сем беларусаў, якія спрабавалі уступіць у "полк Каліноўскага" і ваяваць на тэрыторыі Украіны.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Канфіскаваная ўзрыўчатка для тэрактаў у Беларусі была амерыканскай – ТБ
Сляды заказчыкаў тэрактаў у Беларусі вядуць ва Украіну – ТБ
Кіраўнік КДБ паведаміў аб спробе ўчынення тэрактаў на тэрыторыі Беларусі
Стужка навiн
0