https://bel.sputnik.by/20230526/khrenn-terytaryyalnaya-abarona-nadae-senarodny-kharaktar-abarone-belarus-1075995209.html
Хрэнін: тэрытарыяльная абарона надае ўсенародны характар абароне Беларусі
Хрэнін: тэрытарыяльная абарона надае ўсенародны характар абароне Беларусі
Sputnik Беларусь
У рэспубліцы распрацавана сістэма тэрытарыяльнай абароны, якая будзе ў хуткім часе дапоўнена такім элементам, як народнае апалчэнне. 26.05.2023, Sputnik Беларусь
2023-05-26T17:08+0300
2023-05-26T17:08+0300
2023-05-26T17:08+0300
віктар хрэнін
бяспека
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/05/1a/1075967404_0:37:1200:712_1920x0_80_0_0_c3ecfb24d2a2b331dd5c2b72b4218952.jpg
ГОМЕЛЬ, 26 мая – Sputnik. У Беларусі хутка будзе прыняты закон аб народным апалчэнні, сказаў міністр абароны Віктар Хрэнін на зборы "Ваенная бяспека і абарона Рэспублікі Беларусь", перадае карэспандэнт Sputnik.Паводле яго слоў, абарона Беларусі павінна мець усенародны характар."Мы можам гэта зрабіць пры дапамозе тэрытарыяльнай абароны", – лічыць кіраўнік абароннага ведамства.Хрэнін звярнуў увагу, што ўжо практычна поўнасцю адпрацаваны ўвесь цыкл падрыхтоўкі закона аб народным апалчэнні. У некаторых сельскіх саветах праведзены эксперыменты."Мы бачым, што гэта дае станоўчы вынік: людзі ахвотна адгукаюцца і гатовы ўдзельнічаць у абароне нашай радзімы", – упэўнены міністр.Паводле яго слоў, на сёлетнім – ужо дзевятым – зборы былі падведзены кароткія вынікі дзейнасці тэрытарыяльнай абароны за мінулы год. Таксама вызначаны новыя шляхі развіцця тэрытарыяльнай абароны.Пры гэтым кіраўнік ведамства асабліва адзначыў, што на зборы будзе адпрацавана такое новае пытанне, як абарона населенага пункта з апорай на ўмацаваны раён."Усё, што мы робім, мы робім толькі дзеля аднаго, каб нашы людзі былі ўпэўнены ў будучыні: спакойна маглі гадаваць дзяцей, жыць на мірнай зямлі", – рэзюмаваў Хрэнін.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/05/1a/1075967404_111:0:1178:800_1920x0_80_0_0_9454cfaa20d445255d04c92de978c8c6.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
віктар хрэнін, бяспека, беларусь
віктар хрэнін, бяспека, беларусь
Хрэнін: тэрытарыяльная абарона надае ўсенародны характар абароне Беларусі
У рэспубліцы распрацавана сістэма тэрытарыяльнай абароны, якая будзе ў хуткім часе дапоўнена такім элементам, як народнае апалчэнне.
ГОМЕЛЬ, 26 мая – Sputnik. У Беларусі хутка будзе прыняты закон аб народным апалчэнні, сказаў міністр абароны Віктар Хрэнін на зборы "Ваенная бяспека і абарона Рэспублікі Беларусь", перадае карэспандэнт Sputnik.
Паводле яго слоў, абарона Беларусі павінна мець усенародны характар.
"Мы можам гэта зрабіць пры дапамозе тэрытарыяльнай абароны", – лічыць кіраўнік абароннага ведамства.
Хрэнін звярнуў увагу, што ўжо практычна поўнасцю адпрацаваны ўвесь цыкл падрыхтоўкі закона аб народным апалчэнні. У некаторых сельскіх саветах праведзены эксперыменты.
"Мы бачым, што гэта дае станоўчы вынік: людзі ахвотна адгукаюцца і гатовы ўдзельнічаць у абароне нашай радзімы", – упэўнены міністр.
Паводле яго слоў, на сёлетнім – ужо дзевятым – зборы былі падведзены кароткія вынікі дзейнасці тэрытарыяльнай абароны за мінулы год. Таксама вызначаны новыя шляхі развіцця тэрытарыяльнай абароны.
Пры гэтым кіраўнік ведамства асабліва адзначыў, што на зборы будзе адпрацавана такое новае пытанне, як абарона населенага пункта з апорай на ўмацаваны раён.
"Усё, што мы робім, мы робім толькі дзеля аднаго, каб нашы людзі былі ўпэўнены ў будучыні: спакойна маглі гадаваць дзяцей, жыць на мірнай зямлі", – рэзюмаваў Хрэнін.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"