https://bel.sputnik.by/20230526/savety-byaspek-belarus--ras-abmyarkovayuts-agulnuyu-kantseptsyyu-byaspek-1075954811.html
Саветы бяспекі Беларусі і Расіі абмяркоўваюць агульную канцэпцыю бяспекі
Саветы бяспекі Беларусі і Расіі абмяркоўваюць агульную канцэпцыю бяспекі
Sputnik Беларусь
У канцэпцыі бяспекі Саюзнай дзяржавы будуць сфармуляваны задачы ўзаемадзеяння Беларусі і Расіі з-за напружанасці, якая расце. 26.05.2023, Sputnik Беларусь
2023-05-26T10:40+0300
2023-05-26T10:40+0300
2023-05-26T10:40+0300
расія
беларусь
бяспека
савет бяспекі беларусі
савет бяспекі расіі
сяргей алейнік
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/01/13/1071385646_0:67:1280:787_1920x0_80_0_0_3825b785159ea996ad7b8857376ddef7.jpg
МІНСК, 26 мая – Sputnik. Сумесная канцэпцыя бяспекі Саюзнай Дзяржавы абмяркоўваецца цяпер на ўзроўні Саветаў бяспекі дзвюх краін, аб гэтым заявіў кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства Сяргей Алейнік."Яна (канцэпцыя – Sputnik) абмяркоўваецца на ўзроўні Саветаў бяспекі зараз. (Тэрміноў – Sputnik) пакуль няма", – сказаў ён агенцтву РІА Навіны.Нагадаем, што раней расійскі лідэр Уладзімір Пуцін агучыў планы падрыхтоўкі канцэпцыі бяспекі Саюзнай дзяржавы. Паводле інфармацыі прэзідэнта, у дакуменце будуць сфармуляваны агульныя задачы ўзаемадзеяння з-за напружанасці, якая расце.Канцэпцыю ўжо абмеркавалі паміж сабой і кіраўнікі Саветаў бяспекі Беларусі і Расіі – Аляксандр Вальфовіч і Мікалай Патрушаў – на палях 11-й міжнароднай канферэнцыі высокіх прадстаўнікоў, якія курыруюць пытанні бяспекі.Яны таксама абмеркавалі сумесныя напрамкі ўзаемадзеяння па барацьбе з тэрарызмам і трансгранічнай злачыннасцю.Агульная бяспекаУ Саюзнай дзяржаве вялікую ўвагу ўдзяляюць бяспецы.Так, дзяржсакратар СД Дзмітрый Мязенцаў раней заяўляў, што шэраг праграм Саюзнай дзяржавы накіраваны на ўмацаванне абараназдольнасці Беларусі. Беларусь і Расія, паводле слоў дзяржсакратара, актыўна рэалізоўваюць праграмы Саюзнай дзяржавы, якія фінансуюцца з саюзнага бюджэту."Але мы выдатна разумеем, што гэтыя крокі – адказ на тыя выклікі і пагрозы, якія склаліся ва ўсходнееўрапейскім рэгіёне ў апошні час" – удакладніў ён.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
расія
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/01/13/1071385646_72:0:1209:853_1920x0_80_0_0_cbdfdc61b15b6755a8df6ba69e53cc40.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
расія, беларусь, бяспека, савет бяспекі беларусі, савет бяспекі расіі, сяргей алейнік
расія, беларусь, бяспека, савет бяспекі беларусі, савет бяспекі расіі, сяргей алейнік
Саветы бяспекі Беларусі і Расіі абмяркоўваюць агульную канцэпцыю бяспекі
У канцэпцыі бяспекі Саюзнай дзяржавы будуць сфармуляваны задачы ўзаемадзеяння Беларусі і Расіі з-за напружанасці, якая расце.
МІНСК, 26 мая – Sputnik. Сумесная канцэпцыя бяспекі Саюзнай Дзяржавы абмяркоўваецца цяпер на ўзроўні Саветаў бяспекі дзвюх краін, аб гэтым заявіў кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства Сяргей Алейнік.
"Яна (канцэпцыя – Sputnik) абмяркоўваецца на ўзроўні Саветаў бяспекі зараз. (Тэрміноў – Sputnik) пакуль няма", – сказаў ён агенцтву РІА Навіны.
Нагадаем, што раней расійскі лідэр Уладзімір Пуцін агучыў планы падрыхтоўкі канцэпцыі бяспекі Саюзнай дзяржавы. Паводле інфармацыі прэзідэнта, у дакуменце будуць сфармуляваны агульныя задачы ўзаемадзеяння з-за напружанасці, якая расце.
Канцэпцыю ўжо абмеркавалі паміж сабой і кіраўнікі Саветаў бяспекі Беларусі і Расіі – Аляксандр Вальфовіч і Мікалай Патрушаў – на палях 11-й міжнароднай канферэнцыі высокіх прадстаўнікоў, якія курыруюць пытанні бяспекі.
Яны таксама абмеркавалі сумесныя напрамкі ўзаемадзеяння па барацьбе з тэрарызмам і трансгранічнай злачыннасцю.
У Саюзнай дзяржаве вялікую ўвагу ўдзяляюць бяспецы.
Так, дзяржсакратар СД Дзмітрый Мязенцаў раней заяўляў, што шэраг праграм Саюзнай дзяржавы накіраваны на ўмацаванне абараназдольнасці Беларусі. Беларусь і Расія, паводле слоў дзяржсакратара, актыўна рэалізоўваюць праграмы Саюзнай дзяржавы, якія фінансуюцца з саюзнага бюджэту.
"Але мы выдатна разумеем, што гэтыя крокі – адказ на тыя выклікі і пагрозы, якія склаліся ва ўсходнееўрапейскім рэгіёне ў апошні час" – удакладніў ён.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"