https://bel.sputnik.by/20240527/Uladzmr-Zhylka-lyublyu-ne-znayuchy-putsny-1041318921.html
Высокая паэзія жыцця Уладзіміра Жылкі: "Люблю, не знаючы пуціны..."
Высокая паэзія жыцця Уладзіміра Жылкі: "Люблю, не знаючы пуціны..."
Sputnik Беларусь
У дзень нараджэння знакамітага беларускага паэта Sputnik узгадвае яго біяграфію і прапануе пачытаць вершы. 27.05.2024, Sputnik Беларусь
2024-05-27T09:12+0300
2024-05-27T09:12+0300
2024-05-27T09:17+0300
культура
цiкавосткi
вершы на беларускай мове
уладзімір жылка
ад барадуліна да хадановіча: вершы на беларускай мове
спадчына
беларуская літаратура
вершы пра каханне
вершы пра беларусь
асоба
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104510/54/1045105427_0:94:1800:1107_1920x0_80_0_0_789757c4ef2ececd49d35c06ca12b659.jpg
Уладзімір Жылка нарадзіўся 27 мая 1900 года ў вёсцы Макашы, якая зараз знаходзіцца ў Мінскай вобласці, у сям'і сялян. Пачатковую адукацыю будучы паэт атрымаў у Міры, а ў 1914 годзе разам з сям'ёй пераехаў у Мінск, але застаўся там ненадоўга: падчас Першай сусветнай вайны яго сям'я збегла ў Тульскую губерню. Там будучы паэт вучыўся ў Багародзіцкім агранамічным вучылішчы. У 1917 годзе сям'я вяртаецца ў Мінск.Першыя літаратурныя крокіДа сакавіка 1920 года Жылка працаваў настаўнікам у 21-й мінскай беларускай пачатковай школе. У той час ён далучыўся да сталічнага культурнага руху: наведваў клуб "Беларуская хатка", друкаваўся ў мінскіх выданнях, сябраваў з Купалам, Бядулем, Чаротам і іншымі літаратурнымі дзеячамі. Дарэчы, знаёмства з Чаротам не прайшло марна — пазней Жылка працаваў аграномам нацыяналізаванага маёнтка пад Мінскам, якім той кіраваў.Аднак не толькі паэзія цікавіла Жылку. Быў час, калі ён ўваходзіў у партыю беларускіх эсэраў і прымаў удзел у антыпольскім падполлі. Восенню 1920 года Уладзімір Жылка захварэў на сухоты і пераехаў да дзеда ў вёску Падлессе Навагрудскага павета. Пасля таго, як быў падпісаны Рыжскі дагавор, ён апынуўся ў Заходняй Беларусі, а потым працаваў у Вільні ў беларускай кнігарні.Пасля таго малады паэт шмат вандраваў, у тым ліку жыў у Чэхіі да 1926 года. Там, у Празе, вучыўся на гістарычна-філалагічным факультэце Карлава ўніверсітэта і працаваў рэдактарам часопіса "Новы прамень".Вяртанне і выгнаннеУ 1926 годзе Уладзімір Жылка вярнуўся ў Беларусь – прыехаў у Мінск на акадэмічную канферэнцыю па рэформе беларускага правапісу, ды так і застаўся ў БССР. Неўзабаве на Радзіме ён апынуўся ў бурлівым водавароце літаратурнай дзейнасці: стаў літсупрацоўнікам рэдакцыі газеты "Звязда", уваходзіў у літаратурныя аб'яднанні "Маладняк" і "Узвышша". Таксама ў гэты ж час выкладаў беларускую літаратуру ў Мінскім музычным тэхнікуме.Аднак 19 ліпеня 1930 года Уладзімір Жылка быў раптоўна арыштаваны ДПУ БССР па справе "Саюза вызвалення Беларусі" і ў наступным годзе асуджаны на 5 гадоў высылкі. Мары аб плённай працы ў родных мясцінах былі зноў парушаны.Ва Уржуме Кіраўскай вобласці, дзе адбываў пакаранне, паэт працаваў загадчыкам гаспадаркі і выкладчыкам літаратуры ў медыцынскім тэхнікуме. Але неўзабаве яго сур'ёзнае недамаганне абвастрылася. У выніку ў 1933 годзе Уладзімір Жылка памёр ад ускладненняў туберкулёзу лёгкіх і быў пахаваны на мясцовых могілках.І толькі праз амаль 30 гадоў, 19 верасня 1960-га, паэт быў рэабілітаваны.Творчасць, напоўненая каханнемЗа сваё нядоўгае жыццё Жылка паспеў напісаць шмат вершаў і выдаць некалькі зборнікаў. У друку яго першыя паэтычныя творы з'явіліся, калі паэту споўнілася 20 гадоў. А неўзабаве пабачылі свет і зборнікі вершаў – "На ростані" і "З палёў Заходняй Беларусі".Адначасова Жылка перакладаў на беларускую мову паэтычныя творы Аляксандра Блока, Адама Міцкевіча, Шарля Бадлера і іншых сусветных паэтаў.Вершаваная спадчына, якую пакінуў пасля сябе Уладзімір Жылка, прасякнута глыбокім лірызмам. Сімвалічныя вобразы, выкарыстаныя ў іх, ствараюць непаўторную эмацыянальную карціну, уласцівую для чалавека, які тонка адчуваў свет навакольны і ўнутраны свет чалавека. Некаторыя тэмы творчасці Уладзіміра Жылкі перагукаюцца з дэкадэнскім настроем яго эпохі. Але ж акрамя драматычных вершаў паэт пісаў і вельмі светлыя творы, напоўненыя каханнем і любоўю да жыцця.У дзень нараджэння знакамітага беларускага паэта Sputnik падрыхтаваў невялічкую падборку яго непаўторных вершаў.Знаёмімся разам з незвычайнай эмацыянальнай паэзіяй Уладзіміра Жылкі!Чытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104510/54/1045105427_101:0:1701:1200_1920x0_80_0_0_d4bd7ed952d067373ba0419a7e0a276a.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
вершы пра каханне беларусь беларускія паэты уладзімір жылка паэзія беларуская літаратура дзень нараджэння культура спадчына стихи про любовь белорусские поэты владимир жилка поэзия белорусская литература день рождения наследие
вершы пра каханне беларусь беларускія паэты уладзімір жылка паэзія беларуская літаратура дзень нараджэння культура спадчына стихи про любовь белорусские поэты владимир жилка поэзия белорусская литература день рождения наследие
Высокая паэзія жыцця Уладзіміра Жылкі: "Люблю, не знаючы пуціны..."
09:12 27.05.2024 (абноўлена: 09:17 27.05.2024) У дзень нараджэння знакамітага беларускага паэта Sputnik узгадвае яго біяграфію і прапануе пачытаць вершы.
Уладзімір Жылка нарадзіўся 27 мая 1900 года ў вёсцы Макашы, якая зараз знаходзіцца ў Мінскай вобласці, у сям'і сялян. Пачатковую адукацыю будучы паэт атрымаў у Міры, а ў 1914 годзе разам з сям'ёй пераехаў у Мінск, але застаўся там ненадоўга: падчас Першай сусветнай вайны яго сям'я збегла ў Тульскую губерню. Там будучы паэт вучыўся ў Багародзіцкім агранамічным вучылішчы. У 1917 годзе сям'я вяртаецца ў Мінск.
Першыя літаратурныя крокі
Да сакавіка 1920 года Жылка працаваў настаўнікам у 21-й мінскай беларускай пачатковай школе. У той час ён далучыўся да сталічнага культурнага руху: наведваў клуб "Беларуская хатка", друкаваўся ў мінскіх выданнях, сябраваў з Купалам, Бядулем, Чаротам і іншымі літаратурнымі дзеячамі. Дарэчы, знаёмства з Чаротам не прайшло марна — пазней Жылка працаваў аграномам нацыяналізаванага маёнтка пад Мінскам, якім той кіраваў.
Аднак не толькі паэзія цікавіла Жылку. Быў час, калі ён ўваходзіў у партыю беларускіх эсэраў і прымаў удзел у антыпольскім падполлі.
Восенню 1920 года Уладзімір Жылка захварэў на сухоты і пераехаў да дзеда ў вёску Падлессе Навагрудскага павета. Пасля таго, як быў падпісаны Рыжскі дагавор, ён апынуўся ў Заходняй Беларусі, а потым працаваў у Вільні ў беларускай кнігарні.
Пасля таго малады паэт шмат вандраваў, у тым ліку жыў у Чэхіі да 1926 года. Там, у Празе, вучыўся на гістарычна-філалагічным факультэце Карлава ўніверсітэта і працаваў рэдактарам часопіса "Новы прамень".
У 1926 годзе Уладзімір Жылка вярнуўся ў Беларусь – прыехаў у Мінск на акадэмічную канферэнцыю па рэформе беларускага правапісу, ды так і застаўся ў БССР. Неўзабаве на Радзіме ён апынуўся ў бурлівым водавароце літаратурнай дзейнасці: стаў літсупрацоўнікам рэдакцыі газеты "Звязда", уваходзіў у літаратурныя аб'яднанні "Маладняк" і "Узвышша". Таксама ў гэты ж час выкладаў беларускую літаратуру ў Мінскім музычным тэхнікуме.
Аднак 19 ліпеня 1930 года Уладзімір Жылка быў раптоўна арыштаваны ДПУ БССР па справе "Саюза вызвалення Беларусі" і ў наступным годзе асуджаны на 5 гадоў высылкі. Мары аб плённай працы ў родных мясцінах былі зноў парушаны.
Ва Уржуме Кіраўскай вобласці, дзе адбываў пакаранне, паэт працаваў загадчыкам гаспадаркі і выкладчыкам літаратуры ў медыцынскім тэхнікуме. Але неўзабаве яго сур'ёзнае недамаганне абвастрылася. У выніку ў 1933 годзе Уладзімір Жылка памёр ад ускладненняў туберкулёзу лёгкіх і быў пахаваны на мясцовых могілках.
І толькі праз амаль 30 гадоў, 19 верасня 1960-га, паэт быў рэабілітаваны.
Творчасць, напоўненая каханнем
За сваё нядоўгае жыццё Жылка паспеў напісаць шмат вершаў і выдаць некалькі зборнікаў. У друку яго першыя паэтычныя творы з'явіліся, калі паэту споўнілася 20 гадоў. А неўзабаве пабачылі свет і зборнікі вершаў – "На ростані" і "З палёў Заходняй Беларусі".
Адначасова Жылка перакладаў на беларускую мову паэтычныя творы Аляксандра Блока, Адама Міцкевіча, Шарля Бадлера і іншых сусветных паэтаў.
Вершаваная спадчына, якую пакінуў пасля сябе Уладзімір Жылка, прасякнута глыбокім лірызмам. Сімвалічныя вобразы, выкарыстаныя ў іх, ствараюць непаўторную эмацыянальную карціну, уласцівую для чалавека, які тонка адчуваў свет навакольны і ўнутраны свет чалавека. Некаторыя тэмы творчасці Уладзіміра Жылкі перагукаюцца з дэкадэнскім настроем яго эпохі. Але ж акрамя драматычных вершаў паэт пісаў і вельмі светлыя творы, напоўненыя каханнем і любоўю да жыцця.
У дзень нараджэння знакамітага беларускага паэта Sputnik падрыхтаваў невялічкую падборку яго непаўторных вершаў.
Знаёмімся разам з незвычайнай эмацыянальнай паэзіяй Уладзіміра Жылкі!
* * *
Душа мая тужлівая –
Лілея між балот.
Яна ўзрасла, маўклівая,
Між багны сонных вод.
Ёй сніцца неба сіняе,
Дзе сонечна вясна,
І песняй салаўінаю
Атручана яна.
І нешта патаёмнае
Шапоча родна ціш,
І ў ночы цёмна-цёмныя
Чаруе зорна выш.
Наўкол жа ціна брудная,
І плесня, й гадкі пах,
Чыесь ўздыханні трудныя,
Нуда і нейкі жах.
І штось незразумелае
Шуміць-пяе чарот,
Чаго не пойме белая
Лілея між балот.
* * *
Зацвілі твае вочы між тлуму,
І, здаецца, твой стан мільгануў,
Перарваліся ніткаю думы,
Даўны смутак ціхутка крануў.
Быццам ветрык, збудзіліся згадкі,
Ў жыце ветрык драмаўшы між хваль;
Закружыліся лёгка, без звадкі,
І памкнулі ў блакітную даль.
Стала дзіўна, што годы так шпарка
Прашумелі, бы ўвосень лісты,
Жоўтым лісцем, алеямі парку
І ляглі, як смуга, на кусты.
Нагадалася даўняя казка…
Збаіў нехта дарэшты яе.
Але з попелу дзён кволай ласкай
Памяць даўняга міла ўстае.
Нібы сонцам зямля пасля буры,
Я асвечан маім пачуццём,
Нікне хмарнасць на твары панурым,
І вясёлкай я звязан з жыццём.
Як вясенняе ранне без суму,
Далікатны настрой агарнуў…
А ўсяго: твае вочы між тлуму
І твой стан, мне здалось, мільгануў.
* * *
Каханню нічога не трэба,
Каханне нічога не просе, –
Так радуе сіняе неба,
Так цешыць валошка ў калоссі.
Каханне, як песні пра зоры,
Лятункам заўсёды высока,
І шчасцем у свет, у прасторы
Каханка расквітвае вока.
І нат у затоенай скрусе
Тваіх нераздзеленых пешчаў,
К жалобе ніхто не прымусе
Надзею, што зрушана плешча.
Каханая, любая, квеце!
У палоне вясёлае долі
Ёсць песняй аб кім летуцеці,
І сэрцу даволі, даволі.
І сэрца бясхмарнае ясней
Схіляецца постаццю спелай,
Хоць сэрца яшчэ было б шчасней,
Каб дбаці аб кім яно мела.
Цяжэй ланцугоў
Цяжэй ланцугоў летуценні,
Іх знішчыць мне сіл не прымець.
Як вязень у доўгім вязенні,
Ўтаміўся я песняй звінець,
Як горыч атруты пякучай,
Як тонкая злая страла,
Так горкая радасць сугуччаў
Смяротна мяне працяла.
І вось ужо блытана споведзь
Заўсёды хвалюе ў грудзях,
І нельга няшчыра прамовіць
У верша нязвязных радках.
І вось ужо ў дзеях і чынах,
І справах будзённых, людскіх,
Я ўзрушаным сэрцам няўпынна
Шукаць хараства не прыціх.
І сэрцу не ймецца, што трэба
Хаваць аб высокім тугу,
І родныя кветы і неба
Ніяк раскахаць не магу.
І блізкае гэтак далёка,
Са мной не па сіле цяжар –
Як вецер дыхлівы, жарстока
Смяецца мне розум у твар.
* * *
Люблю, не знаючы пуціны,
Ісці праз лес, балота, гаць,
Мінаць квяцістыя нізіны,
Пад грушай ў полі спачываць;
Спаткаць між жыта крыж пахілы
І старца з хлопчыкам малым,
Звычай шануючы мне мілы:
"Дабрыдзень!" – прывітацца з ім;
Прайсці ўздоўж вёскі беднай, шэрай,
З панурым радам сумных хат
І думаць: як ты тут ні мерай,
А ў беднаце гаруе брат;
І напаткаць руіны ў полі,
Дзе мох на рэшце сцен узрос,
І занудзіцца мімаволі,
Згадаць замчышча сумны лёс;
Не зразумець, чаму руіны
Ў сабе таёмны тояць жах,
І ці не светлы для Краіны
Відаць наперадзе ўжо шлях?
Любоўная лірыка Аркадзя Куляшова: "Бывай, абуджаная сэрцам, дарагая…"
"Радзіму не пакіну я без песень…":
сум і лірыка ў вершах Язэпа Пушчы