Флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Стала вядома, за колькі Беларусь прадала зуброў Башкортастану

© Sputnik / Татьяна ФедоренкоБеларускія зубры
Беларускія зубры - Sputnik Беларусь, 1920, 27.05.2023
Падпісацца
З рэспублікі ў расійскі рэгіён перадалі 18 зуброў: папуляцыя ў Белавежскай пушчы вельмі вялікая, і продаж не наносіць шкоды.
МІНСК, 27 мая – Sputnik. Сярэдні кошт аднаго зубра з тых, што Беларусь перадала Башкортастану, склаў 8-9 тысяч у доларавым эквіваленце, паведамляе беларуская дыпмісія ў Расіі.
Усяго ў рэгіён РФ прадалі 18 асобін, а значыць выніковая цана за ўсіх магла скласці прыкладна 163 тысячы долараў.
"Колькасць папуляцыі ў Белавежскай пушчы дазваляе без шкоды прадаваць асобін зубра ў іншыя запаведнікі. У Башкортастане статак будзе размяшчацца ў запаведніку на ахоўнай тэрыторыі пад назіраннем спецыялістаў", - адзначылі ў пасольстве.
Раней паведамлялася, што на башкірскую зямлю ўжо прывезлі першую партыю беларускіх волатаў – дзевяць зуброў. Дамоўленасць аб перадачы зуброў была дасягнута ў сярэдзіне студзеня 2022 года падчас візіту ў Беларусь кіраўніка Башкортастана Радыя Хабірава. Падобнае ўжо было раней. Зуброў, напрыклад, "імпартавалі" ў Калужскую вобласць.
Паводле звестак нацпарку "Белавежская пушча", на пачатак мінулага года там жылі 703 асобіны зуброў. Гэта на 28 больш, чым на пачатак 2021 года. Дарослых самцоў налічылі 117, дарослых самак – 402, маладняку ​​– 107.
Больш за тое, у нацпарку адзначалі, што ў пушчы жыве зашмат зуброў. Яны пачалі выходзіць на сельгасугоддзі і наносіць урон. З іншага боку, паляваць на зуброў можна толькі ў пэўных выпадках: на старых ці хворых жывёл.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Палескія зубры: зазірнулі на абед да тых, хто жыве на волі – фота
Беларусь распрацоўвае даступныя туры ў Башкортастан
Беларусь і Ніжагародская вобласць пабудуюць некалькі сумесных прадпрыемстваў
Стужка навiн
0