https://bel.sputnik.by/20230528/azerbaydzhan--armenya-moguts-padpsats-mrny-dagavor--ale-1076037667.html
Азербайджан і Арменія могуць падпісаць мірны дагавор – Аліеў
Азербайджан і Арменія могуць падпісаць мірны дагавор – Аліеў
Sputnik Беларусь
Сітуацыя вакол Нагорнага Карабаха абвастрылася ў 2020 годзе, абмеркаванне будучага мірнага дагавора пачалося праз два гады. 28.05.2023, Sputnik Беларусь
2023-05-28T16:37+0300
2023-05-28T16:37+0300
2023-07-24T12:03+0300
азербайджан
арменія
палітыка
нагорны карабах
дагавор
у свеце
бяспека
ільхам аліеў
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/05/19/1075942230_0:0:3096:1742_1920x0_80_0_0_0d0fd4dc84869d27ca0611c27e404789.jpg
МІНСК, 28 мая – Sputnik. Азербайджан і Арменія могуць у найбліжэйшай будучыні падпісаць мірны дагавор, калі Ерэван не зменіць сваю пазіцыю, такую заяву зрабіў азербайджанскі лідар Ільхам Аліеў.Нагадаем, што падчас пасяджэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ў Маскве, якое прайшло ў пятніцу, 25 мая, Аліеў заявіў, што з’явіліся перадумовы для нармалізацыі адносін паміж Баку і Ерэванам на базе ўзаемнага прызнання тэрытарыяльнай цэласнасці.Прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян таксама паведаміў, што ўлады краін дамовіліся аб прызнанні і добра прасоўваюцца да ўрэгулявання адносін.Раней Пашынян заявіў, што Ерэван і Баку прызнаюць тэрытарыяльную цэласнасць сваіх краін ў межах савецкіх адміністрацыйных меж.Канфлікт у Нагорным КарабахуСітуацыя вакол Нагорнага Карабаха абвастрылася 27 верасня 2020 года – там пачаліся баявыя дзеянні, якія прывялі да ахвяр сярод мірных жыхароў.Варожыя бакі распачалі некалькі спроб заключыць перамір’е, але паспяховым аказалася трохбаковае пагадненне, дасягнутае 10 лістапада пры пасрэдніцтве Масквы.Войскі спыніліся на занятых пазіцыях, кантроль над трыма раёнамі (Кельбаджарскім, Лачынскім і Агдамскім) перайшоў да Баку, а ўздоўж лініі судакранання размясціліся расійскія міратворцы.З таго часу міратворцы некалькі разоў фіксавалі парушэнне рэжыму спынення агню, армянскі і азербайджанскі бакі абвінавачвалі адзін аднаго ў правакацыях.У 2022 годзе Ерэван і Баку пры пасрэдніцтве Расіі, ЗША і Еўрасаюза прыступілі да абмеркавання будучага мірнага дагавора.У пачатку лютага 2023-га Арменія атрымала чарговыя прапановы Азербайджана па мірным дагаворы і вывучае іх. Пазней Ерэван у сваю чаргу таксама перадаў Баку прапановы па мірным дагаворы.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Таксама на Sputnik:
азербайджан
арменія
нагорны карабах
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/05/19/1075942230_154:0:2885:2048_1920x0_80_0_0_a3150bb8b5e118ddcec452b7a8ea3375.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
азербайджан, арменія, палітыка, нагорны карабах, дагавор, у свеце, бяспека, ільхам аліеў
азербайджан, арменія, палітыка, нагорны карабах, дагавор, у свеце, бяспека, ільхам аліеў
Азербайджан і Арменія могуць падпісаць мірны дагавор – Аліеў
16:37 28.05.2023 (абноўлена: 12:03 24.07.2023) Сітуацыя вакол Нагорнага Карабаха абвастрылася ў 2020 годзе, абмеркаванне будучага мірнага дагавора пачалося праз два гады.
МІНСК, 28 мая – Sputnik. Азербайджан і Арменія могуць у найбліжэйшай будучыні падпісаць мірны дагавор, калі Ерэван не зменіць сваю пазіцыю, такую заяву зрабіў азербайджанскі лідар Ільхам Аліеў.
"Цяпер, калі Арменія ўжо прызнала нашу тэрытарыяльную цэласнасць, якой-небудзь сур’ёзнай перашкоды для мірнага дагавора фактычна не засталося. Упэўнены, што мірны дагавор можа быць падпісаны ў найбліжэйшай будучыні, калі Арменія <…> ізноў не зменіць сваю пазіцыю", - сказаў азербайджанскі лідар, яго словы прыводзіць дзяржінфармагенцтва АзерТАдж.
Нагадаем, што падчас пасяджэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ў Маскве, якое прайшло ў пятніцу, 25 мая, Аліеў заявіў, што з’явіліся перадумовы для нармалізацыі адносін паміж Баку і Ерэванам на базе ўзаемнага прызнання тэрытарыяльнай цэласнасці.
Прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян таксама паведаміў, што ўлады краін дамовіліся аб прызнанні і добра прасоўваюцца да ўрэгулявання адносін.
Раней Пашынян заявіў, што Ерэван і Баку прызнаюць тэрытарыяльную цэласнасць сваіх краін ў межах савецкіх адміністрацыйных меж.
Канфлікт у Нагорным Карабаху
Сітуацыя вакол Нагорнага Карабаха абвастрылася 27 верасня 2020 года – там пачаліся баявыя дзеянні, якія прывялі да ахвяр сярод мірных жыхароў.
Варожыя бакі распачалі некалькі спроб заключыць перамір’е, але паспяховым аказалася трохбаковае пагадненне, дасягнутае 10 лістапада пры пасрэдніцтве Масквы.
Войскі спыніліся на занятых пазіцыях, кантроль над трыма раёнамі (Кельбаджарскім, Лачынскім і Агдамскім) перайшоў да Баку, а ўздоўж лініі судакранання размясціліся расійскія міратворцы.
З таго часу міратворцы некалькі разоў фіксавалі парушэнне рэжыму спынення агню, армянскі і азербайджанскі бакі абвінавачвалі адзін аднаго ў правакацыях.
У 2022 годзе Ерэван і Баку пры пасрэдніцтве Расіі, ЗША і Еўрасаюза прыступілі да абмеркавання будучага мірнага дагавора.
У пачатку лютага 2023-га Арменія атрымала чарговыя прапановы Азербайджана па мірным дагаворы і вывучае іх. Пазней Ерэван у сваю чаргу таксама перадаў Баку прапановы па мірным дагаворы.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"