Флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Лукашэнка: увядзенне адзінай валюты з Расіяй – пытанне не сённяшняга дня

© SputnikБеларускія і расійскія грошы
Беларускія і расійскія грошы - Sputnik Беларусь, 1920, 29.05.2023
Падпісацца
Прэзідэнт Беларусі адзначае, што галоўнае – гэта рэзервовая валюта, акрамя таго, неабходна рухацца ў напрамку выкарыстання лічбавага рубля.
МІНСК, 29 мая – Sputnik. Увядзенне адзінай валюты з Расіяй – пытанне не сённяшняга дня, заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, сустракаючыся са старшынёй Цэнтрабанка Эльвірай Набіулінай.
На сустрэчы запланавана абмеркаваць некалькі важных для дзвюх краін тэм: рэзервовыя валюты, лічбавы рубель, мэтазгоднасць увядзення адзінай валюты, а таксама работу ва ўмовах санкцый.
"Тое, што ў нас працуе Міжбанкаўскі валютны савет, тут пытанняў няма. Я часта прыводжу Вашы, нашага старшыні цытаты на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў, калі размова ідзе аб стварэнні адзінай валюты і гэтак далей, што гэта няпросты працэс. І, напэўна, не сённяшняга дня, як мы дамовіліся з прэзідэнтам Расіі", - цытуе кіраўніка беларускай дзяржавы яго прэс-служба.
Пры гэтым ён сказаў, што "некаторыя патрыятычна настроеныя людзі ў Расіі і Беларусі часта ўзнімаюць гэтае пытанне (аб увядзенні адзінай валюты - Sputnik)".
Звяртаючыся да Набіулінай, Лукашэнка растлумачыў, што хацеў бы пачуць яе актуальны на сённяшні дзень пункт гледжання па гэтым пытанні.
"Той даўні пункт гледжання я добра ведаю", - сказаў прэзідэнт.
Кіраўнік дзяржавы таксама закрануў тэму валютнага савета і падзякаваў кіраўніку Цэнтрабанка РФ.
"Вы агульнапрызнаная фігура. Нават нашы ворагі прызнаюць, што Эльвіра Набіуліна вельмі хутка разабралася з пытаннямі эканомікі ў Расіі і валютнымі праблемамі, асабліва ва ўмовах санкцый. Гэта я амаль працытаваў нашых ворагаў", - сказаў Лукашэнка.

Дэдоларызацыя і рэзервовая валюта

Лукашэнка ў размове з кіраўніком Цэнтрабанка банка РФ таксама выказаўся і наконт рэзервовай валюты.
"(…) я б прасіў Вас таксама спыніцца на пытанні – шмат пра гэта гавораць – лічбавага рубля. Што гэта такое, як будзем рухацца ў гэтым напрамку. Але самае галоўнае для мяне – гэта ўсё ж рэзервовая валюта", - сказаў ён.
Лукашэнка пацікавіўся меркаваннем Набіулінай і наконт дэдоларызацыі міжнароднай эканомікі.
"Натуральна, што з’явяцца новыя рэзервовыя валюты. Я ўвесь час сваіх калег падштурхоўваю, што трэба бегчы, бегчы, бегчы зараз, каб не адстаць. Вось тут можна бегчы ці ўсё ж гэта доўгі працэс?" - сказаў Лукашэнка.

Набіулінай падабаецца ў Беларусі

На сустрэчы з Лукашэнкам кіраўнік Цэнтрабанка распавяла, як уразілася прыродай і дагледжанасцю Беларусі.
"Учора проста прыехала крыху раней. І мы праехаліся – вядома, надзвычайна. Паглядзелі на палі – гэта захапленне", - сказала яна.
Паводле яе слоў, у Беларусі ўсё вельмі дагледжана і прыгожа.
Як плануецца, Набіуліна таксама прыме ўдзел у пасяджэнні Міжбанкавага валютнага савета цэнтральных банкаў Беларусі і Расіі і Кансультацыйнага савета па валютнай палітыцы цэнтральных (нацыянальных) банкаў дзяржаў-членаў ЕАЭС. Яны пройдуць 29-30 мая ў Беларусі на базе Бярэзінскага біясфернага запаведніка.
Для ўдзелу ў пасяджэнні Кансультацыйнага савета па валютнай палітыцы ў Беларусь прыбудуць кіраўнікі Цэнтрабанкаў Казахстана, Кыргызстана, намеснік кіраўніка цэнтральнага банка Арменіі, прадстаўнікі рэгулятараў фінансавых рынкаў краін ЕАЭС.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Большасць аплат у ЕАЭС праходзіць у нацвалютах – Мясніковіч
Калаур у кулуарах: пытанне аб увядзенні лічбавага рубля вырашаць да канца года
Рубель стане сусветнай рэзервовай валютай праз 3-5 гадоў – эксперт
Стужка навiн
0