Большасць аплат у ЕАЭС праходзіць у нацвалютах – Мясніковіч

© Sputnik / Виктор ТолочкоСтаршыня калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) Міхаіл Мясніковіч
Старшыня калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) Міхаіл Мясніковіч - Sputnik Беларусь, 1920, 29.05.2023
Падпісацца
Беларускі рубель займае ва ўзаемных разліках толькі каля 4%, асноўныя аплаты праходзяць у расійскіх рублях.
МІНСК, 29 мая – Sputnik. Аплата каля 80% тавараў і паслуг у ЕАЭС ажыццяўляецца ў нацыянальных валютах, паведаміў старшыня калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) Міхаіл Мясніковіч.
Паводле яго слоў, у асноўным аплаты праходзяць у расійскіх рублях. Што да беларускага рубля, то нацыянальная валюта Беларусі займае ва ўзаемных разліках толькі каля 4%.
Пры гэтым Мясніковіч звярнуў увагу на пераход да прынцыпова новых падыходаў – каб нацыянальныя валюты былі і валютамі кантрактаў.
"Цяпер гандаль у кантрактах часам прапісваецца ў цвёрдых, рэзервовых валютах МВФ, а разлікі потым ідуць у нацвалютах. Трэба, каб у нацыянальнай валюце запісваўся і кошт тавару, які гандлюецца, каб мінімізаваць узрушэнні, што адчуваюць эканомікі дзяржаў ЕАЭС з-за валацільнасці валют", - растлумачыў кіраўнік калегіі ЕЭК у эфіры тэлеканала "Беларусь 1".
Мясніковіч таксама паведаміў, што за мінулы год узаемны тавараабарот з краінамі ШАС павялічыўся на 35%.
"Гэта ўзаемны тавараабарот, турызм, дзелавыя паездкі, якія, безумоўна, трэба абслугоўваць новымі, дасканалымі плацежнымі сістэмамі, якія, магчыма, будуць нават больш эфектыўныя, чым SWIFT", - дадаў старшыня калегіі ЕЭК.

Зоны свабоднага гандлю

Што датычыцца работы па стварэнні зон свабоднага гандлю, то, паводле слоў Мясніковіча, ЕАЭС выходзіць на падпісанне адпаведнага пагаднення з Іранам.
Ён падкрэсліў, што для беларускага боку гэта вельмі важна, таму што ахоўныя пошліны, якія цяпер дзейнічаюць у гэтай краіне, вельмі высокія. У сувязі з гэтым беларуская прадукцыя не можа канкурыраваць з нацтаварамі Ірана. Аналагічная праца зараз вядзецца і з Егіптам.
"Я думаю, мы паспеем у гэтым годзе падпісаць пагадненне аб зоне свабоднага гандлю з Егіптам. Гэта вельмі важна для нашых прадпрыемстваў, якія будуць мець дастаткова льготны рэжым, каб зайсці на рынак", - сказаў кіраўнік калегіі ЕЭК.
Акрамя таго, прыкладна для паловы беларускіх тавараў будзе абнулена ўвазная пошліна, а гэта "вельмі добрая падтрымка для беларускай эканомікі", лічыць ён.
Мясніковіч таксама падкрэсліў важнасць Егіпта як краіны, праз якую можна гандляваць з многімі краінамі Афрыкі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Лукашэнка паскардзіўся на марудную інтэграцыю ў ЕАЭС
Лаўроў: Захад цынічна цісне на саюзнікаў Расіі па ЕАЭС і СНД
Тавараабарот ЕАЭС з Кітаем пастаянна расце – Сляпнёў
Стужка навiн
0