https://bel.sputnik.by/20230529/zbornaya-kanady-28-y-raz-vyygrala-chempyanat-svetu-pa-khake-1076059706.html
Зборная Канады 28-ы раз выйграла чэмпіянат свету па хакеі
Зборная Канады 28-ы раз выйграла чэмпіянат свету па хакеі
Sputnik Беларусь
Канадцы пабілі рэкорд па колькасці перамог на чэмпіянатах свету, раней статус рэкардсмена быў у каманды СССР і Расіі. 29.05.2023, Sputnik Беларусь
2023-05-29T09:51+0300
2023-05-29T09:51+0300
2023-05-29T09:51+0300
канада
хакей
чэмпіянат свету па хакеі з шайбай
у свеце
спорт
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/05/1d/1076058139_0:30:3074:1759_1920x0_80_0_0_64266fb7f52862e667299746abf6520e.jpg
МІНСК, 29 мая – Sputnik. Нацыянальная зборная Канады атрымала перамогу над нямецкай камандай у фінале чэмпіянату свету па хакеі, які праходзіў у Латвіі і Фінляндыі, паведамляе Sputnik.Фінальны паядынак праходзіў у фінскім горадзе Тампера і завяршыўся з лікам 5:2 (1:1, 1:1, 3:0) на карысць паўночнаамерыканцаў.Закінутымі шайбамі сярод канадцаў двойчы вызначыўся Самуэль Блэз (на 11-й і 45-й хвілінах), вароты немцаў таксама паразілі Лоусан Крауз (на 38-й хвіліне), Тайлер Тафалі (на 52-й хвіліне) і Скот Лотан (на 59-й).У каманды Германіі шайбы здолелі закінуць Джон-Джэйсан Петэрка (на 8-й хвіліне) і Даніэль Фішбух (на 34-й). Зборная Канады ўжо 28-ы раз стала пераможцам сусветнага хакейнага першынства.Акрамя гэтага, канадцы 16 разоў заваёўвалі серабро на гэтых спаборніцтвах і дзевяць бронзавых медалёў.Такім чынам, канадцы пабілі рэкорд па колькасці перамог на чэмпіянатах свету. Раней статус рэкардсмена быў у каманды СССР і Расіі, на рахунку якіх у сукупнасці 27 "залатых" чэмпіёнскіх тытулаў.Што да нямецкіх хакеістаў, то сярэбраным прызёрам чэмпіянату свету яны сталі ў трэці раз, акрамя гэтага ў іх актыве два бронзавыя медалі.Напярэдадні вызначыўся і бронзавы прызёр чэмпіянату: трэцяе месца ўпершыню заняла латвійская каманда.Нагадаем, першапачаткова меркавалася, што хакейны турнір пройдзе ў расійскай паўночнай сталіцы – Санкт-Пецярбургу, але Міжнародная федэрацыя хакея (IIHF) пазбавіла Расію права на правядзенне спаборніцтваў.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
канада
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/05/1d/1076058139_244:0:2975:2048_1920x0_80_0_0_39dab7c2052f40d78eecc8a563ccf1c3.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
канада, хакей, чэмпіянат свету па хакеі з шайбай, у свеце, спорт, навіны
канада, хакей, чэмпіянат свету па хакеі з шайбай, у свеце, спорт, навіны
Зборная Канады 28-ы раз выйграла чэмпіянат свету па хакеі
Канадцы пабілі рэкорд па колькасці перамог на чэмпіянатах свету, раней статус рэкардсмена быў у каманды СССР і Расіі.
МІНСК, 29 мая – Sputnik. Нацыянальная зборная Канады атрымала перамогу над нямецкай камандай у фінале чэмпіянату свету па хакеі, які праходзіў у Латвіі і Фінляндыі, паведамляе Sputnik.
Фінальны паядынак праходзіў у фінскім горадзе Тампера і завяршыўся з лікам 5:2 (1:1, 1:1, 3:0) на карысць паўночнаамерыканцаў.
Закінутымі шайбамі сярод канадцаў двойчы вызначыўся Самуэль Блэз (на 11-й і 45-й хвілінах), вароты немцаў таксама паразілі Лоусан Крауз (на 38-й хвіліне), Тайлер Тафалі (на 52-й хвіліне) і Скот Лотан (на 59-й).
У каманды Германіі шайбы здолелі закінуць Джон-Джэйсан Петэрка (на 8-й хвіліне) і Даніэль Фішбух (на 34-й). Зборная Канады ўжо 28-ы раз стала пераможцам сусветнага хакейнага першынства.
Акрамя гэтага, канадцы 16 разоў заваёўвалі серабро на гэтых спаборніцтвах і дзевяць бронзавых медалёў.
Такім чынам, канадцы пабілі рэкорд па колькасці перамог на чэмпіянатах свету. Раней статус рэкардсмена быў у каманды СССР і Расіі, на рахунку якіх у сукупнасці 27 "залатых" чэмпіёнскіх тытулаў.
Што да нямецкіх хакеістаў, то сярэбраным прызёрам чэмпіянату свету яны сталі ў трэці раз, акрамя гэтага ў іх актыве два бронзавыя медалі.
Напярэдадні вызначыўся і бронзавы прызёр чэмпіянату: трэцяе месца ўпершыню заняла латвійская каманда.
Нагадаем, першапачаткова меркавалася, што хакейны турнір пройдзе ў расійскай паўночнай сталіцы – Санкт-Пецярбургу, але Міжнародная федэрацыя хакея (IIHF) пазбавіла Расію права на правядзенне спаборніцтваў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Новы трэнер з’явіўся ў мінскага хакейнага клуба "Дынама"
Грэцкі распавёў, што зробіць, калі Авечкін паб’е яго рэкорд