https://bel.sputnik.by/20230211/gretsk-raspav-shto-zrobts-kal-avechkn-pabe-yago-rekord-1072077323.html
Грэцкі распавёў, што зробіць, калі Авечкін паб’е яго рэкорд
Грэцкі распавёў, што зробіць, калі Авечкін паб’е яго рэкорд
Sputnik Беларусь
37-гадовы расійскі форвард адстае ад лідзіруючага ў рэйтынгу канадца Уэйна Грэцкі на 82 галы. 11.02.2023, Sputnik Беларусь
2023-02-11T12:51+0300
2023-02-11T12:51+0300
2023-03-01T16:06+0300
спорт
хакей
аляксандр авечкін
у свеце
рэкорды
нхл
меркаванне
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0b/1e/1069652292_0:0:3072:1728_1920x0_80_0_0_a90f49e50e3f228afed6876e906b126e.jpg
МІНСК, 11 лют – Sputnik. Легендарны канадскі хакеіст Уэйн Грэцкі выказаўся аб тым, што зробіць, калі расіянін Аляксандр Авечкін паб’е яго рэкорд па галах у НХЛ, паведамляе ESPN.У снежні 2022 года капітан "Вашынгтон Кэпіталз" выйшаў на другое месца ў спіску лепшых снайпераў у гісторыі НХЛ, апярэдзіўшы канадца Гордзі Хоу (801 шайба). Рэкардсменам лігі па галах па-ранейшаму застаецца Грэцкі (894). Цяпер на рахунку Авечкіна 812 галоў, а яго кантракт са сталічным клубам заканчваецца праз тры з паловай гады.Цікава, што пры гэтым сам расійскі форвард не вельмі верыць, што ўвогуле магчыма перасягнуць дасягненне вялікага канадца. "Як ужо казаў, я проста іду ад матча да матча, дзень за днём", - сказаў Авечкін.Раней эксперты прадказалі, што расіянін паб’е рэкорд Грэцкі пры цяперашнім тэмпе рэзультатыўнасці крыху больш чым праз год, у лістападзе 2024-га.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0b/1e/1069652292_341:0:3072:2048_1920x0_80_0_0_fa5322f7080ef828aee95627b39c555f.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спорт, хакей, аляксандр авечкін, у свеце, рэкорды, нхл, меркаванне
спорт, хакей, аляксандр авечкін, у свеце, рэкорды, нхл, меркаванне
Грэцкі распавёў, што зробіць, калі Авечкін паб’е яго рэкорд
12:51 11.02.2023 (абноўлена: 16:06 01.03.2023) 37-гадовы расійскі форвард адстае ад лідзіруючага ў рэйтынгу канадца Уэйна Грэцкі на 82 галы.
МІНСК, 11 лют – Sputnik. Легендарны канадскі хакеіст Уэйн Грэцкі выказаўся аб тым, што зробіць, калі расіянін Аляксандр Авечкін паб’е яго рэкорд па галах у НХЛ, паведамляе ESPN.
У снежні 2022 года капітан "Вашынгтон Кэпіталз" выйшаў на другое месца ў спіску лепшых снайпераў у гісторыі НХЛ, апярэдзіўшы канадца Гордзі Хоу (801 шайба). Рэкардсменам лігі па галах па-ранейшаму застаецца Грэцкі (894). Цяпер на рахунку Авечкіна 812 галоў, а яго кантракт са сталічным клубам заканчваецца праз тры з паловай гады.
"Гордзі было цяжка забіць 800 галоў, мне таксама. Калі б гэта было лёгка, усё б забівалі па 800 галоў. Але гэта вельмі цяжка. Гордзі быў вельмі рады і шчаслівы за мяне, калі я пабіў яго рэкорд. У мяне да Алекса такія ж пачуцці. Я ганаруся сваёй кар’ерай, але, калі ён паб’е рэкорд, спадзяюся, я адным з першых пацісну яму руку", - сказаў Грэцкі.
Цікава, што пры гэтым сам расійскі форвард не вельмі верыць, што ўвогуле магчыма перасягнуць дасягненне вялікага канадца. "Як ужо казаў, я проста іду ад матча да матча, дзень за днём", - сказаў Авечкін.
Раней эксперты прадказалі, што расіянін паб’е рэкорд Грэцкі пры цяперашнім тэмпе рэзультатыўнасці крыху больш чым праз год, у лістападзе 2024-га.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь